21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiчыльнiк для алiментшчыкаў

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Канферэнц-зала

Асобам, якiя пратэрмiнуюць выплату алiментаў, давядзецца плацiць пеню

Непрыемны «сюрпрыз» падрыхтавала Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi для злосных алiментшчыкаў.

Паводле слоў кiраўнiка Мiнюста Вiктара Галаванава, мiнiстэрства распрацавала праект закона, якiм прапануецца ўнесцi змены ў Кодэкс аб шлюбе i сям’i. Законапраект, праўда, пакуль яшчэ не прыняты. Але, як паведамiў Вiктар Галаванаў, дакумент адобраны ўрадам i знаходзiцца ў Палаце прадстаўнiкоў.

У памянёны Кодэкс плануецца ўвесцi цэлы артыкул, прысвечаны пагадненню аб выплаце алiментаў. Напрыклад, прапануецца ўстанавiць мiнiмальны памер алiментаў не менш, чым адна базавая велiчыня. Пакуль што сума выплат не мае фiксаванай мiнiмальнай мяжы i залежыць ад заробку алiментшчыка. Дапамога на 1 дзiця складае 25 працэнтаў ад сумы заробку, на дваiх дзяцей — трэць, на траiх i больш — палову даходаў. З прыняццем новага закона, сума алiментаў будзе рэгулявацца мужам i жонкай толькi ў бок павелiчэння i замацоўвацца спецыяльным пагадненнем. Па ўзгадненню бакоў спосабы выплаты алiментаў могуць быць розныя: у грашовым цi маёмасным эквiваленце. Мужу можна будзе разлiчыцца з бацькоўскiмi даўгамi адразу ж альбо заплацiць за некалькi гадоў наперад. Будзе ўстаноўлена i адказнасць за несвоечасовую iх выплату — 0,3 працэнта за кожны пратэрмiнаваны дзень. А такiх, мякка кажучы, бяспамятных бацькоў даволi шмат. Толькi ў Расii знаходзяцца каля 4 тысяч грамадзян Беларусi, якiя ўхiляюцца ад выплаты алiментаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асобам, якiя пратэрмiнуюць выплату алiментаў, давядзецца плацiць пеню
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика