21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Небяспечны» працаздольны ўзрост

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Адной з прычын дысбалансу памiж попытам i прапановамi на рынку працы Мiншчыны з’яўляюцца асаблiвасцi цяперашняй дэмаграфiчнай сiтуацыi — такую думку выказала старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнска-га аблвыканкама Ала Мiкалуцкая. У прыватнасцi, даводзiцца канстатаваць: зараз да 70 працэнтаў ад агульнай колькасцi вакансiй разлiчана на выкарыстанне «мужчынскай» працоўнай сiлы. I ў той жа час найбольшую ўдзельную вагу (52 працэнты) сярод працаздольнага насельнiцтва рэгiёна складаюць наадварот жанчыны.

Цi не галоўным тлумачэннем падобнай сiтуацыi можна назваць значнае (у 1,3 раза) перавышэнне паказчыкаў смяротнасцi мужчынскага насельнiцтва ў працаздольным узросце. Прычым, зазначыла Ала Мiкалуцкая, больш высокая смяротнасць мужчын вядзе не толькi да страты працоўнага патэнцыялу рэгiёна, аднак i да такiх негатыўных з’яў, як дыспрапорцыя ў шлюбнай структуры грамадзян i роста колькасцi няпоўных сем’яў.

Летась смяротнасць сярод працаздольнага насельнiцтва ад захворванняў удалося знiзiць. I ў той жа час факт застаецца фактам: да 75 працэнтаў выпадкаў заўчаснага зыходу з жыцця ў рэгiёне маюць зусiм «неабавязковыя» прычыны — няшчасныя здарэннi, атручваннi, траўмы. У мiнулым годзе толькi ў вынiку пажараў загiнулi 267, самазабойстваў — 469 i пераахаладжэння — 142 чалавекi. Да таго ж практычна кожная сёмая заўчасная смерць тлумачыцца ўжываннем алкаголю, а кожная пятая — наступствамi дарожна-транспартных здарэнняў.

У сувязi з гэтым, паведамiла Ала Мiкалуцкая, у вобласцi пастаўлены задачы пашырыць сетку лячэбных устаноў, якiя будуць здзяйсняць лячэнне грамадзян ад наркатычнай i алкагольнай залежнасцi, а таксама распрацаваць сiстэму ўлiку асобаў, якiя маюць такую залежнасць. Да таго ж не менш значным напрамкам застанецца прафiлактыка вытворчага траўматызму i прафесiйных захворванняў. Яго паказчыкi ў рэгiёне змяншаюцца, i не ў апошнюю чаргу — дзякуючы мадэрнiзацыi i рэканструкцыi вытворчасцяў, а таксама практыцы работы мабiльных груп, якiя займаюцца папярэджаннем няшчасных здарэнняў у сельгаспрадпрыемствах падчас пасяўной i жнiва.

Мiж тым, яшчэ адзiн шлях скарачэння «дэмаграфiчных нажнiц» — нараджальнасць. Апошнiм часам тут таксама назiраецца шэраг крызiсных з’яў, такiх, як масавае распаўсюджванне нешматдзетнасцi (стаўка на сям’ю з 1—2 дзецьмi), рэзкае знiжэнне нараджальнасцi ва ўзроставай групе да 20 гадоў, рост нараджальнасцi па-за шлюбам. Таму, мяркуе Ала Мiкалуцкая, сёння асаблiвае значэнне набываюць захады па ўмацаванню iнстытута сям’i. Так, толькi ў мiнулым годзе ў вобласцi быў адчынены першы ў краiне Музей Мацi ў Салiгорску, выдадзена кнiга i зняты кiнафiльм аб лепшых мацi Мiншчыны. Апроч таго, ужо сталася традыцыяй правядзенне конкурсу «Лепшая шматдзетная сям’я».

Пры гэтым, зазначыла Ала Мiкалуцкая, менавiта зараз у рэгiёне складваюцца някепскiя дэмаграфiчныя шанцы. Аналiз сведчыць, што абсалютная большасць нараджэнняў прыпадае на жанчын ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў. I колькасць такiх жанчын блiжэйшым часам будзе ўзрастаць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адной з прычын дысбалансу памiж попытам i прапановамi на рынку працы Мiншчыны з’яўляюцца асаблiвасцi цяперашняй дэмаграфiчнай сiтуацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика