21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэстыжнае месца

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Святлана Тарбецкая працуе даяркай. Справай сваёй вельмi ганарыцца i лiчыць, што ёй сапраўды пашанцавала ў жыццi. «Я ўжо дваццаць гадкоў на Станькаўскай ферме адпрацавала, — кажа Тарбецкая.

— Аднак пра тыя змены, якiя адбываюцца апошнiм часам, раней нават i не марыла». Некалькi гадоў таму фiлiялам вядомага агракамбiната «Дзяржынскi» стала сельгаспрадпрыемства «Пяцiгор’е». Гэта была спроба выратаваць «аўтсайдара». У вынiку за кароткi тэрмiн гаспадарка не толькi стала «на крыло», але нават выйшла ў лiдары па Дзяржынскаму раёну.

Заробак — справа... асабiстая

Можна лiчыць, што Тарбецкай прафесiя засталася «ў спадчыну» ад мацi — тая таксама працавала даяркай. «Не думала, што ў вёсцы застануся, — заўважае Святлана Анатольеўна, — у свой час, як i многiя мае сяброўкi, таксама ў горад «прарывалася». Але так склаўся лёс, што прыйшлося ў родныя мясцiны вярнуцца. I зараз нiколькi не шкадую аб гэтым».

Святлана Тарбецкая — адна з лепшых даярак Дзяржыншчыны. За мiнулы год ад кожнай каровы яна надаiла больш чым па 7,3 тоны малака. Раней у лепшым выпадку атрымлiвалася толькi па 2—3 тоны. Дарэчы, на дасягнутым Тарбецкая спыняцца не збiраецца — кажа, што рэальна надаiць па 8 тон i нават больш. Канкурэнцыя сярод даярак вялiкая — напрыклад, разрыў памiж першым i другiм месцам па Станькаўскай малочна-таварнай ферме летась склаў усяго толькi 22 лiтры! Такi «азарт» можна зразумець, паколькi заробак у «Пяцiгор’i» напрамую залежыць ад канчатковага вынiку. Прасцей кажучы, разлiковы квiток штомесяц кожны «стварае» сваёй працай.

— Матэрыяльнае стымуляванне ў нас на ўзроўнi. Акрамя ўсяго iншага работнiкi атрымлiваюць прэмii, розныя даплаты. Так што ў вынiку зарабляюць надрэнна, — упэўнена загадчыца Станькаўскай малочна-таварнай фермай фiлiяла «Пяцiгор’е» Святлана Губарава.

У Святланы Тарбецкай у лепшыя месяцы i па мiльёну рублёў выходзiць. Зразумела, што гэты мiльён трэба зарабiць. Аднак варта мець на ўвазе, што некалькi гадоў таму ў лепшым выпадку можна было б атрымаць 150—200 тысяч. Штодня Святлана Анатольеўна на работу на веласiпедзе дабiраецца, бо жыве за пяць кiламетраў адсюль, у Мiгдалавiчах. Дом у яе старэнькi, таму сельгаспрадпрыемства абяцала выдзелiць сёлета камфартабельны катэдж з усiмi гарадскiмi выгодамi. Цi вялiкая ўласная гаспадарка? «Раней была вялiкая, а зараз няма калi на падворку завiхацца, — кажа жанчына. — Трэба на ферме шмат часу праводзiць. Галоўнае, што ёсць магчымасць грошы добрыя зарабiць, а прадукты цяпер можна якiя заўгодна ў вясковай краме купiць».

Святлана Анатольеўна прызналася, што зараз нават i апасаецца страцiць работу. Дзе такое месца знойдзеш? Тым больш, што, як паведамiла загадчыца Станькаўскай фермы, ахвотнiкаў сюды ўладкавацца шмат. Раней гэта нават уявiць сабе было цяжка.

Алкатэст для спецыялiста

За два гады ўсе вытворчыя паказчыкi «Пяцiгор’я» ўдалося павялiчыць удвая. Была закуплена сучасная сельскагаспадарчая тэхнiка — яе парк сёння абноўлены поўнасцю.

— Як нi дзiўна, узнiкае iншая праблема — квалiфiкаваныя кадры, — заўважае намеснiк дырэктара па сельгасвытворчасцi фiлiяла «Пяцiгор’е» Аляксей Iодка. — I гэта сапраўды надзённае для нас пытанне, якое дасюль канчаткова не ўдалося вырашыць. Калi мы бяром механiзатара, то ён адразу атрымлiвае новую тэхнiку. Зразумела, што яе абы каму не даверыш. Даводзiцца дакладна вывучаць кожнага чалавека, таму патрабаваннi да кандыдатаў пры адборы вельмi жорсткiя.

Яно i зразумела: першае, што зрабiлi iнвестары, калi прыйшлi ў гаспадарку, — навялi элементарную дысцыплiну. Калектыў скарацiўся амаль утрая: калi да аб’яднання тут працавала 300 чалавек, то зараз — 110. Двойчы на дзень усе работнiкi (уключаючы галоўных спецыялiстаў) праходзяць алкатэст. Прычым, як расказаў Аляксей Iодка, выпрабаванне нават больш жорсткае, чым для вадзiцеляў. Калi для аўтамабiлiстаў яшчэ дапускаюцца нейкiя долi прамiле, то для работнiкаў гаспадаркi прыбор павiнен паказваць абсалютна ўсе нулi. Iнакш з табой развiтаюцца без усялякiх размоў.

Кар’еру робяць i ў вёсцы

— З дапамогай iнвестараў удалося вывесцi з заняпаду шэраг гаспадарак, якiя проста «ляжалi» пад цяжарам вялiзных даўгоў. Не менш важным з’яўляецца тое, што людзi пачалi зарабляць добрыя грошы. Нярэдкiм ужо стаў заробак у 1,5 мiльёна рублёў i больш, — расказвае намеснiк начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Дзяржынскага райвыканкама Мiхаiл Ларчанка.

За два гады агракамбiнат «Дзяржынскi» выдаткаваў на развiццё свайго фiлiяла «Пяцiгор’е» больш чым 6 мiльёнаў долараў. Сума ўнушальная, аднак такiя важкiя iнвестыцыi ў сельгасвытворчасць новыя гаспадары лiчаць цалкам апраўданымi. Канешне, спачатку цяжка разлiчваць на вялiкiя дывiдэнды. Адразу трэба наводзiць парадак. Адначасова з земляробствам пачалi пакрысе «падцягваць» i жывёлагадоўлю. I нездарма, паколькi, як вядома, «малочныя грошы» — надзейная крынiца паступленняў сродкаў.

У гаспадарцы зараз працуюць 22 механiзатары. Здавалася б, вельмi нешматлiкае падраздзяленне на такiя плошчы. Аднак спраўляюцца без усялякай напругi — тэхнiка высокапрадукцыйная. Як сказаў нам Аляксей Iодка, у сезон (на сяўбе, жнiве, нарыхтоўцы кармоў) людзi могуць i тысячу долараў за месяц зарабiць. Усё залежыць ад таго, як працуеш. А працаваць тут людзi хочуць i ўмеюць — гэта дакладна. У гаспадарцы шмат моладзi. Самому Аляксею Iодку 28 гадоў. Раней працаваў у Капыльскiм раёне, а пэўны час таму прыехаў у «Пяцiгор’е», дзе яму даверылi адказную пасаду. Так што наконт кар’ернага росту на вёсцы — гэта таксама зусiм не перабольшванне.

Дзяржынскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана Тарбецкая працуе даяркай. Справай сваёй вельмi ганарыцца i лiчыць, што ёй сапраўды пашанцавала ў жыццi. «Я ўжо дваццаць гадкоў на Станькаўска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика