У Азербайджане плануецца сабраць да 1 тыс. трактароў МТЗ
БЕЛТА
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi наведаў Азербайджанскую Рэспублiку з рабочым вiзiтам.
Прэзiдэнт Азербайджана Iльхам Алiеў высока ацэньвае перспектывы супрацоўнiцтва з Беларуссю. Учора ў ходзе сустрэчы з прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм ён выказаў спадзяванне, што двухбаковыя адносiны будуць умацоўвацца. Паводле слоў Iльхама Алiева, пасля яго вiзiту ў Беларусь у мiнулым годзе дасягнуты ўжо канкрэтныя вынiкi двухбаковага супрацоўнiцтва, асаблiва ў прамысловай сферы. «Гэта паказвае актыўны, сур’ёзны настрой на сумесную работу», — адзначыў ён. Учора адбылася таксама сустрэча Сяргея Сiдорскага з прэм’ер-мiнiстрам Азербайджана Артурам Расi-задэ. Азербайджанскi бок зацiкаўлены ў супрацоўнiцтве з беларускiмi нафтаперапрацоўчымi заводамi ў частцы перапрацоўкi на iх азербайджанскай нафты. Таксама ў 2008 годзе ў Азербайджане плануецца сабраць да 1 тыс. трактароў Мiнскага трактарнага завода, аб чым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi. Беларусь i Азербайджан зацвердзiлi мерапрыемствы па выкананню праграмы доўгатэрмiновага сацыяльна-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж краiнамi да 2015 года. Акрамя таго, па вынiках пасяджэння мiжурадавай беларуска-азербайджанскай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву бакi падпiсалi праграму супрацоўнiцтва ў галiне фiзiчнай культуры i спорту, у будаўнiчай сферы. Бакi дамовiлiся i аб развiццi адносiнаў у сферы навукi, медыцыны, сельскай гаспадаркi i iншых галiнах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi наведаў Азербайджанскую Рэспублiку з рабочым вiзiтам
|
|