У Беларусi арганiзацыям, якiя перавыконваюць мэтавыя паказчыкi, прадастаўляецца асаблiвы рэжым выпла
Арганiзацыям, якiя перавыконваюць даводзiмыя iм мэтавыя паказчыкi па тэмпах росту аб’ёмаў вытворчасцi i ўключаных у пералiк, што зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Беларусi, прадастаўляецца асаблiвы рэжым па выплаце шэрагу падаткаў. Такое рашэнне змешчана ва ўказе кiраўнiка дзяржавы № 146 «Аб стымуляваннi ў 2007 годзе развiцця прамысловай вытворчасцi», падпiсаным 27 сакавiка.
Размова iдзе, у прыватнасцi, аб падатку на дабаўленую вартасць (акрамя збiраемага пры ўвозе тавараў на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь), падатку на прыбытак, падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зборы ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, прадуктаў харчавання i аграрнай навукi. Сродкi, якiя вызваляюцца i застаюцца ў распараджэннi арганiзацый, будуць накiроўвацца iмi на фiнансаванне iх бiзнэс-планаў, у першую чаргу на iнавацыйныя мэты, мадэрнiзацыю, тэхнiчнае перааснашчэнне вытворчасцi i папаўненне абаротных сродкаў для павелiчэння аб’ёмаў вытворчасцi i рэалiзацыi канкурэнтаздольнай, асаблiва экспартаарыентаванай, прадукцыi, адзначылi ў прэс-службе. У выпадку несвоечасовага (няпоўнага) пералiчэння ў бюджэт падаткаў i збораў арганiзацыi страчваюць права на вызваленне ад выплаты ў бюджэт сумы перавышэння падаткаў. Акрамя таго, у гэтым выпадку, а таксама пры нямэтавым выкарыстаннi вызваленых сродкаў да такiх арганiзацый прымяняюцца адпаведныя эканамiчныя санкцыi. Сродкi, што вызваляюцца, падлягаюць вяртанню ў бюджэт. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi арганiзацыям, якiя перавыконваюць мэтавыя паказчыкi, прадастаўляецца асаблiвы рэжым выпла Арганiзацыям, якiя перавыконваюць даводзiмыя iм мэтавыя паказчыкi па тэмпах росту аб’ёмаў вытворчасцi i ўключаных у пералiк, што зацвярджаецца Саветам |
|