Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў указ аб продажы акцый ААТ «Белзнешэканомбанк»
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ аб адчужэннi акцый ААТ «Белзнешэканомбанк». Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта.
Як сказана ў дакуменце, у мэтах стымулявання развiцця банкаўскай сiстэмы Беларусi шляхам прыцягнення замежных iнвестыцый у 2007 годзе Дзяржаўнаму камiтэту па маёмасцi ў валоданне i распараджэнне перадаюцца акцыi ААТ «Белзнешэканомбанк», якiя належаць Рэспублiцы Беларусь i знаходзяцца ў аператыўным кiраваннi дзяржаўных органаў i iншых дзяржаўных арганiзацый. Праводзiцца такое адчужэнне будзе шляхам продажу Банку знешнеэканамiчнай дзейнасцi СССР (Расiйская Федэрацыя) прыналежных рэспублiцы акцый ААТ «Белзнешэканомбанк». У тым лiку 16 090 563 акцыi, якiя знаходзяцца ў валоданнi i распараджэннi Дзяржкаммаёмасцi i перададзеныя яму, акцыi ў колькасцi 80 967 459 штук, якiя знаходзяцца ў аператыўным кiраваннi Нацыянальнага банка, а таксама акцыi, якiя знаходзяцца ў гаспадарчым веданнi i аператыўным кiраваннi рэспублiканскiх юрыдычных асобаў у колькасцi 17 413 367 штук. Адчужэнне названых акцый ажыццяўляецца па рыначнай цане — Br403 за адну акцыю з аплатай у доларах ЗША па курсу Нацыянальнага банка на дату плацяжу. Пры гэтым грашовыя сродкi, атрыманыя ад адчужэння акцый, што знаходзяцца ў валоданнi i распараджэннi Дзяржкаммаёмасцi, будуць накiраваны ў рэспублiканскi бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развiцця. Грашовыя сородкi ад адчужэння акцый, якiя знаходзяцца ў аператыўным кiраваннi Нацбанка, у памеры iх намiнальнай вартасцi застануцца ў распараджэннi гэтага банка, а сумы, якiя перавышаюць такую вартасць, у доларах ЗША будуць залiчаны ў рэспублiканскi бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развiцця. Сродкi ад адчужэння акцый, якiя знаходзяцца ў гаспадарчым веданнi i аператыўным кiраваннi рэспублiканскiх юрыдычных асобаў, прадугледжваецца пакiнуць у iх распараджэннi. Кантроль за выкананнем гэтага ўказа ўскладзены на Камiтэт дзяржаўнага кантролю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ аб адчужэннi акцый ААТ «Белзнешэканомбанк». Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта
|
|