Маладыя спецыялiсты, якiя працуюць у сельгасарганiзацыях, змогуць атрымлiваць мэтавыя льготныя крэды
Таццяна ПАЛЯЖАЙ, БЕЛТА
Выпускнiкам дзяржаўных ВНУ i ССНУ, у тым лiку спажывецкай кааперацыi, якiя пачалi працаваць па размеркаванню ў сельскагаспадарчых арганiзацыях, на працягу двух гадоў пасля заканчэння гэтых навучальных устаноў прадастаўлена права на атрыманне льготных крэдытаў для набыцця хатняй маёмасцi (мэбля, халадзiльнiк, тэлевiзар, газавая або электрычная плiта, пральная машына) i тавараў першай неабходнасцi (адзенне, абутак, набор пасцельнай бялiзны, посуд). Як паведамiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта Беларусi, указ аб гэтым кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 27 сакавiка.
Льготныя крэдыты прадастаўляюцца ААБ «Беларусбанк» у памеры да 15-кратнага бюджэту пражытковага мiнiмуму (цяпер ён складае Br170 500) тэрмiнам да 5 гадоў. Як адзначылi ў прэс-службе, гэта мера накiравана на ўмацаванне кадравага патэнцыялу сельскагаспадарчых арганiзацый i галiны ў цэлым. Сельскагаспадарчымi арганiзацыямi для мэтаў iльготнага крэдытавання маладых спецыялiстаў лiчацца такiя, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з’яўляецца вырошчванне (вытворчасць або вытворчасць i перапрацоўка) сельскагаспадарчай прадукцыi, а таксама арганiзацыi, якiя маюць фiлiялы або iншыя адасобленыя падраздзяленнi, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi або па вытворчасцi i перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыi. Указам прадугледжваецца кампенсацыя страт ААБ «Беларусбанк», звязаных з прадастаўленнем крэдытаў маладым спецыялiстам, за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладыя спецыялiсты, якiя працуюць у сельгасарганiзацыях, змогуць атрымлiваць мэтавыя льготныя крэды Выпускнiкам дзяржаўных ВНУ i ССНУ, у тым лiку спажывецкай кааперацыi, якiя пачалi працаваць па размеркаванню ў сельскагаспадарчых арганiзацыях, на пра
|
|