21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Асобная сям’я — асобная кватэра. Але... на паперах»,

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля пiсьма

— пад такiм загалоўкам у нумары «Звязды» за 10.02.07 быў змешчаны лiст сп. Радзевiча са Смаргонi. У iм заяўнiк з крыўдай паведамляў аб тым, што разам з жонкай i сям’ёй дачкi з трох чалавек жыве ў больш чым сцiплай двухпакаёўцы. Горш за тое — на пачатку года яго знялi з чаргi на атрыманне сацыяльнага жылля, хоць прастаяў там больш як 20 гадоў i ў апошнiя — ужо пад №1... Знялi ж па той прычыне, што сярэднямесячны сукупны даход на чалавека ў сям’i перавышае зацверджаны пражытковы мiнiмум аж... на 165 тысяч рублёў. Больш за 100 з iх, паведамлялася ў лiсце, iдзе на лекi... Плюс аплата за кватэру, святло, ацяпленне... «Дзе нам браць грошы на будаўнiцтва цi куплю жылля?» — пытаў сп. Радзевiч i дадаваў, што самому яму 70, iнвалiд трэцяй групы, жонцы 63. Што-небудзь мяняць у жыццi — шукаць дадатковыя крынiцы даходаў — абаiм ўжо позна.

Выходзiць, што права — хоць некалi — ды атрымаць асобнае добраўпарадкаванае жыллё пенсiянеры пазбаўлены?

У рэдакцыйным каментарыi да гэтага лiста сцвярджалася, што, з аднаго боку, дзяржава, зразумела ж, не ў стане забяспечыць сацыяльным (гэта значыць, бясплатным) жыллём усiх iнвалiдаў, маламаёмных i г.д., якiя стаяць на ўлiку. Але з другога — не можа i пазбаўляць людзей надзеi, пазбаўляць права, гарантаванага Канстытуцыяй кожнаму...

Па просьбе газеты сiтуацыю, у якой аказалася сям’я сп. Радзевiча i iншых, скажам так, яго сяброў па няшчасцю, пракаментавалi намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны В.В. Кароль i намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi М.С. Лiпень. Згодна з iх афiцыйнымi адказамi, закон у адносiнах да сям’i заяўнiка не парушаны. «На дадзеным этапе сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, — чытаем у першым лiсце, — бюджэт пражытковага мiнiмуму, як сацыяльны нарматыў, з’яўляецца асноўным крытэрыем прызнання грамадзян малазабяспечанымi i выкарыстоўваецца пры фармiраваннi i рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi рэгулявання ўзроўню жыцця, а таксама правядзення мераў сацыяльнай абароны насельнiцтва, у тым лiку шляхам прадастаўлення сацыяльнага жылля.

Выбар бюджэту пражытковага мiнiмуму ў якасцi даходнай планкi пры вызначэннi права на атрыманне жылля сацыяльнага карыстання, па нашаму меркаванню (мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. — Рэд.), поўнасцю адпавядае асноўным прынцыпам дзяржаўнай сiстэмы сацыяльнай падтрымкi грамадзян, накiраванай на аказанне дапамогi тым з iх, хто па аб’ектыўных прычынах мае нiзкiя даходы i не можа самастойна рашыць свае жыллёвыя праблемы.

Разам з тым, улiчваючы шматлiкiя звароты грамадзян па пытанню прадастаўлення жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь даручана Мiнiстэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркi сумесна з зацiкаўленымi прапрацаваць пытанне аб унясеннi змяненняў у вышэй названы Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (№ 565 «Аб некаторых мерах па рэгуляванню жыллёвых адносiнаў». — Рэд.), якiя б прадугледжвалi распаўсюджанне права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання на асобныя катэгорыi грамадзян без улiку сукупнага даходу сям’i».

Тое ж досыць аптымiстычнае сцвярджэнне выказваецца i ў другiм афiцыйным адказе: «...Што датычыцца адзiнокiх iнвалiдаў I i II груп, пенсiянераў, зараз разглядаецца прапанова аб унясеннi змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 565 ... аб прадастаўленнi дадзенай катэгорыi грамадзян жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду сацыяльнага карыстання без улiку даходаў».

...А значыць, ёсць надзея, што ў хуткiм часе мы зможам паведамiць сп. Радзевiчу i iншым чытачам, што справядлiвасць перамагла: прапанова гэта прынята, правы i нават шляхi паляпшэння жыллёвых умоў ёсць ва ўсiх.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— пад такiм загалоўкам у нумары «Звязды» за 10.02.07 быў змешчаны лiст сп. Радзевiча са Смаргонi. У iм заяўнiк з крыўдай паведамляў аб тым, што разам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика