21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А некалi прадпрыемства ў Смалявiчах хацелi лiквiдаваць

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іван БАРАНОЎСКІ

Прадстаўляем замежнае прадпрыемства «СМIаўтатранс»

«Усюдыходы «Трэкол» здольныя ў любы час года перавозiць пасажыраў i грузы па бездарожжу i балотах, тундры, сыпучаму пяску i снежнай цалiне, пераадольваць уплаў невялiкiя водныя перашкоды. Усе мадэлi ўсюдыходаў сертыфiкаваныя».



Гэтыя словы ўзяты з рэкламнага праспекта. Тут жа патлумачым: гэта ўсюдыходы расiйскай вытворчасцi, аднайменнай фiрмы «Трэкол», прычым назва «Трэкол» утворана ад слоў «транспарт экалагiчны». Аднак якое дачыненне да ўсяго гэтага мае смалявiцкае «замежнае» прадпрыемства (а пра яго i будзе наш расказ)?

Самае прамое. Адзiн з найбольш папулярных пасажырскiх усюдыходаў «Трэкола» камплектуецца кузавам смалявiцкай вытворчасцi. Ну, а кузаў у аўтамабiляў, якiя можна аднесцi да класа легкавых, гэта, як вядома, цi не самая галоўная дэталь. Ва ўсякiм разе, адна з галоўных.

Чаму расiйскiя аўтавытворцы выбралi сабе ў партнёры смалявiцкае прадпрыемства «СМIаўтатранс»?

Гэта зроблена далёка не выпадкова. Iх шлях на смалявiцкае прадпрыемства, па сутнасцi, пралажыла яго новая тэхналогiя. Тут выпускаюцца не зусiм звычайныя, не зусiм традыцыйныя для нашай аўтамабiльнай вытворчасцi, ды i для нашага прыватнага ўяўлення, кузавы — яны поўнасцю са шклапластыку.

Шчыра сказаць, вось гэта самая нетрадыцыйнасць ужо адразу насцярожыла i вашага аўтара. А як жа з надзейнасцю, трываласцю такога кузава? Вось звычайны кузаў, або кузаў, зроблены з металу, — гэта зусiм iншая справа, гэта выпрабавана гадамi...

На смалявiцкiм прадпрыемстве ўсе сумненнi развеялi адразу. Шклапластык ужо даўно шырока «крочыць» па свеце, выкарыстоўваецца ў самых нечаканых сферах. Напрыклад, фюзеляж добра разрэкламаванага еўрапейскага аэробуса А-380 на 90 працэнтаў — са шклапластыку (апошнi, паводле слоў спецыялiстаў, вытрымлiвае большыя нагрузкi, чым традыцыйны для авiябудавання дзюралюмiнiй); карпусы лёгкiх суднаў многiя найбольш «прасунутыя» краiны выпускаюць таксама са шклапластыку. Зразумела — чаму: для шклапластыку невядомая такая з’ява, як карозiя, ён — амаль што вечны.

З гэтай тэхналогiяй прыйшлi ў Смалявiчы нямецкiя партнёры, якiя i заснавалi тут адпаведнае прадпрыемства «СМIаўтатранс» (у назве выкарыстана назва нямецкай фiрмы). Варта тут жа сказаць, што гэта тэхналогiя выкарыстоўваецца таксама на Асiповiцкiм заводзе аўтаагрэгатаў, на якiм выпускаюць шклапластыкавыя дэталi для МАЗа, на некаторых iншых айчынных прадпрыемствах. А найперш «заўважылi» яе на Мiнскiм заводзе колавых цягачоў. Дарэчы, цяперашнi кiраўнiк смалявiцкага прадпрыемства Генадзь Жыгуноў, а таксама галоўны канструктар Уладзiмiр Камзолаў раней доўгi час працавалi на МЗКЦ.

* * *

Аднак тэхналогiя тэхналогiяй, а ўсякую справу, як вядома, найперш рухаюць менавiта людзi. Смалявiцкае прадпрыемства iснуе амаль 7 гадоў, тэрмiн для яго станаўлення ўжо немалы, а два гады таму яго хацелi лiквiдаваць. Як абсалютна недзеяздольнае. Нямецкiя партнёры, якiя некалi ўклалi ў яго сродкi, поўнасцю прыйшлi да высновы, што iх задума — марная, i тыя ж сродкi былi патрачаны марна. Прадпрыемства яшчэ два гады таму практычна не працавала, на iм не было заработнай платы, не плацiлi падаткi. Пры ўсiм гэтым тут нядрэнна адчувалi сябе тыя, хто любiў заглядваць у чарку... Менавiта тады да кiраўнiцтва смалявiцкiм прадпрыемствам, на якiм на той час так i не ўсвядомiлi сваю цiкавую перспектыву, i прыйшоў цяперашнi дырэктар.

Гэта, аднак, зусiм не азначае таго, што тая ж перспектыва адразу ж паўстала перад калектывам ва ўсёй сваёй прыгажосцi. «СМIаўтатранс» арандуе неабходныя для яго дзейнасцi плошчы ў смалявiцкай ПМК — апошнiя на той жа час, або два гады таму, найперш вызначалiся дзiравай страхой i земляной падлогай. А сродкi, выдзеленыя замежным iнвестарам для станаўлення i развiцця, па сутнасцi, ужо былi выкарыстаны (хоць зараз i невядома, якiм чынам). Карацей кажучы, iнвестар аддаў гэты свой незайздросны набытак на волю лёсу: выжыве — дык выжыве, не — дык не. Але дадатковых улiванняў — нiколькi. «Неймаверныя намаганнi патрабавалася прыкласцi новаму кiраўнiку, усiм, хто быў зацiкаўлены ў далейшым лёсе прадпрыемства, каб паставiць яго на ногi», — адзначае начальнiк вытворчасцi «СМIаўтатранса» Васiль Валчковiч, якi працуе на iм з дня заснавання i добра можа параўноўваць, што было на iм «да таго» i што цяпер.

Падчас нашага вiзiту на смалявiцкае «замежнае» прадпрыемства тут размяркоўвалi прыгожую фiрменную вопратку... На iм паказалi акуратныя, толькi што абсталяваныя (яшчэ не паспелi задзейнiчаць) душавыя з устаноўленымi ў iх тытанамi (у арэндадаўцы гарачая вада далёка не заўсёды ў наяўнасцi, а людзям пасля працы трэба памыцца кожны дзень)... Блiшчэла свежай фарбай i толькi што ўстаноўленымi шкафчыкамi новая раздзявалка... Побач з вытворчым участкам даводзiўся да поўнай гатоўнасцi пакой для адпачынку.

А яшчэ на прадпрыемстве падрыхтавалi спецыяльнае памяшканне, каб перанесцi ў яго з асноўнага цэха кампрэсары, якiя недаравальна гучна гудуць... Каб мець сваё, «аўтаномнае», цяпло, тут таксама ўстанавiлi свой кацёл, прычым маючы на ўвазе апошнiя газавыя падзеi, ужо адразу заказалi яго «пад дровы». «Нашы людзi таксама павiнны мець для сваёй працы сучасныя, цывiлiзаваныя ўмовы. Гэта тым болей патрэбна нам, калi ўлiчваць, што нашу вытворчасць можна аднесцi да катэгорыi шкодных», — падкрэслiвае кiраўнiк «СМIаўтатранса» Генадзь Жыгуноў.

Ну, а колькi зарабляюць тут? Да мiльёна i болей, а сярэдняя заработная плата складае каля 650 тысяч. Дарэчы, два гады таму на прадпрыемстве працавалi ўсяго 25 чалавек, цяпер — больш за 80. У 2005 годзе тут вырабiлi таварнай прадукцыi на 526 мiльёнаў рублёў, у 2006-м — на 1700 мiльёнаў, сёлета плануюць выйсцi больш чым на 2 мiльярды.

* * *

— Генадзь Анатольевiч, атрымлiваецца, што вы ў Смалявiчах разам са сваiм калектывам выратавалi ад развалу «капiталiстычную» ўласнасць?

— Атрымлiваецца так. Хiба што варта ўлiчваць, што гэта цяпер ужо нанова створаная ўласнасць.

— I якая цяпер адкрываецца перспектыва?

— Яна вельмi заманлiвая. Вырабы са шклапластыку — гэта не проста прагрэсiўная тэхналогiя, гэта тэхналогiя адносiцца да класа высокiх. Увогуле, мы маем тут справу з адным з так званых кампазiтных матэрыялаў, вырабы з якiх вызначаюцца асаблiвай трываласцю i даўгавечнасцю i атрымлiваюць у свеце ўсё большае распаўсюджанне...

— Калi я ў свой час пачынаў працаваць канструктарам, да кожнага з нас даводзiлася, каб кожны ў вынiку сваiх распрацовак мог зэканомiць для роднага прадпрыемства (у гатовым вырабе) пэўную колькасць металу... Сёння гэта эканомiя ў маёй канструктарскай рабоце — неймаверная. Прычым выкарыстанне «вечнага» шклапластыку ў аўтамабiлебудаваннi здымае для аўтамабiлiстаў ва ўмовах нашых дарог, «нашай солi» масу праблем, — дадае галоўны канструктар «СМIаўтатранса» Уладзiмiр Камзолаў. Праўда, адзначаючы добрую перспектыўнасць накiрунку, высокiя магчымасцi атрымання заказаў, ён разам з тым падкрэслiвае: вырабы са шклапластыку — далёка не танныя.

Хто сёння сярод заказчыкаў смалявiцкага «СМIаўтатранса»? Гэта не толькi расiйская фiрма «Трэкол», але i МЗКЦ (для яго вырабляюцца кабiны аўтамабiляў), i Магiлёўскi аўтзавод (капот), i «Белбудгаз», i беларускiя памежнiкi, якiя аблюбавалi памежныя слупы са шклапластыку (аблюбавалi за iх даўгавечнасць); сярод заказчыкаў i далёкiя Арабскiя Эмiраты. Намячаюцца i новыя кантракты. Каля 40 працэнтаў сваёй прадукцыi прадпрыемства экспартуе. Яго канструктарска-тэхналагiчная служба цесна супрацоўнiчае з аддзелам кампазiтных матэрыялаў аднаго з мiнскiх НДI, хоць у цэлым навуковая база ў краiне ў гэтым накiрунку, як адзначаюць на прадпрыемстве, яшчэ не сфармiравана.

* * *

Напэўна, нiяк нельга не закрануць у нашым матэрыяле пытанне арэндных адносiнаў. Як адзначана ўжо, неабходныя для вядзення сваёй гаспадарча-вытворчай дзейнасцi плошчы смалявiцкае «замежнае» прадпрыемства менавiта арандуе. Гэтыя плошчы набылi цяпер зусiм iншы выгляд, менавiта цывiлiзаваны, i працэс, як кажуць, працягваецца. Але вось што непакоiць яго работнiкаў, напрыклад, таго ж начальнiка вытворчасцi — ветэрана «СМIаўтатранса»: а раптам арэндадаўца надумаецца спынiць свае арэндныя адносiны? Шукаць новыя плошчы i пачынаць на iх усё спачатку? Пачынаць у тым лiку i новае добраўпарадкаванне?

Пытанне вельмi вiдавочнае i вельмi прынцыповае. Словам, каб былi гэтыя плошчы ва ўласнасцi, уся справа выглядала б куды больш надзейна.

У сувязi з гэтым варта асобна адзначыць: смалявiцкае «замежнае» прадпрыемства плацiць цяпер у бюджэт немалую суму падаткаў; варта таксама нагадаць: на iм знайшлi для сябе працу, а значыць i сродкi для iснавання, многiя смалячане.

Фота Марыі ЖЫЛІНСКАЙ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Усюдыходы «Трэкол» здольныя ў любы час года перавозiць пасажыраў i грузы па бездарожжу i балотах, тундры, сыпучаму пяску i снежнай цалiне, пераадол
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика