21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Таццяна Кананчук:

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Пад канкрэтную праграму заўсёды знойдуцца сродкi»

Таццяна Кананчук узначалiла Слаўгарадскi раённы Савет дэпутатаў яшчэ падчас папярэдняга склiкання. Хутка споўнiцца два гады, як 40-гадовая дырэктар школы i настаўнiца фiзiкi i матэматыкi стала лiдарам дэпутатаў раёна. Яна — ураджэнка Слаўгарадчыны i таму добра разумее патрэбы жыхароў сельскага раёна, якi моцна пацярпеў ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Напярэдаднi 21-й гадавiны радыяцыйнай катастрофы гутарку з Таццянай Кананчук пачынаем з чарнобыльскiх праблем.

— Я нарадзiлася ў слаўгарадскай вёсцы Ходарава, якая трапiла пад адсяленне, — расказвае Таццяна Пятроўна. — А ў красавiку 1986 года была студэнткай Магiлёўскага педагагiчнага iнстытута i, як i iншыя студэнты, 1 мая пайшла на дэманстрацыю. Было ўжо зразумела, што нешта дрэннае адбылося, але мы многага не ведалi. I на наступны год я паехала вахтавым метадам працаваць у Слаўгарадскi раён, дзе не хапала настаўнiкаў: мы здавалi сесiю экстэрнам, а замест лекцый i семiнараў вучылi дзяцей у сельскiх школах. Маладосць, патрыятызм...

— А з цягам часу патрыятызму ў вас паменшылася?

— Не, я i дасюль патрыётка свайго раёна. Я прыехала сюды па размеркаванню ў 21 год, стала працаваць. Выйшла замуж, атрымала жыллё, нарадзiлiся дзецi. I не шкадую, што так склалася. I бацькi мае не з’ехалi, хоць магчымасць такая была.

Я люблю свой край, але i пра Чарнобыль нельга забывацца. Гэта бяда, i трэба дапамагаць людзям, якiя тут жывуць. У першую чаргу, я ўпэўнена, у плане аховы здароўя. Канешне, у дзяцей ёсць бясплатнае харчаванне i аздараўленне, але сфера медыцыны, на маю думку, пакуль не дацягвае да патрэб людзей.

Усiм вядома, што рэдка якi чалавек ходзiць да дактароў загадзя, для прафiлактыкi. А звяртаюцца да iх па дапамогу, калi «грымнула». Хочацца, каб нашы палiклiнiка i бальнiца былi абсталяваны па-сучаснаму, каб чалавеку можна было своечасова паставiць правiльны дыягназ i эфектыўна дапамагчы. I важна, каб усё гэта было на месцы, а не трэба было па накiраваннях ехаць у Магiлёў i Мiнск. Канешне, я тут не маю на ўвазе сур’ёзныя, складаныя выпадкi.

На постчарнобыльскiх тэрыторыях трэба забяспечыць ахову здароўя вышэйшага ўзроўню, тады i працягласць жыцця ў нас будзе большая, i людзi будуць меней хварэць. Пакуль жа захворваемасць, на жаль, павялiчваецца.

— А цi ёсць спецыфiка ў працы сельскiх Саветаў у раёне, якi пацярпеў ад Чарнобыля?

— Яна — у неабходнасцi сачыць за тэрыторыямi, якiя адселены. У нас у раёне толькi пяць сельсаветаў, i ў складзе ўсiх ёсць пахаваныя вёскi. Людзi з тых мясцiн з’ехалi, але i там трэба клапацiцца пра парадак, у тым лiку i на могiлках.

А ў астатнiм, мне падаецца, рознiцы вялiкай няма. Мы тут жывём, працуем, гадуем дзяцей... i на радыяцыi, так бы мовiць, не зацыклiваемся. Гэта не значыць, што чарнобыльская бяда сышла — яна ёсць. Проста нам выпала жыць у такiх умовах, i мы iмкнёмся рабiць тое, што можам. Нашы людзi не патрабуюць з нас болей, заспакойваючыся на тым, што жывуць на забруджаных тэрыторыях. Такога светаадчування няма, але хочацца, каб для нашых дзяцей, якiх, дарэчы, летась нарадзiлася крыху болей, чым у папярэднi год, былi створаны ўсе ўмовы, каб яны раслi як мага больш здаровымi.

— Калi вы прыйшлi на пасаду старшынi райсавета, якiя праблемы падалiся найбольш важнымi i складанымi?

— Першае ўражанне было такое: трэба шмат чаго рабiць, а грошай няма. I ў працэсе высветлiлася, што працаваць усё ж такi ёсць з чым.

У нас цяпер свой парадак. Не чакаць, колькi дадуць, а потым разбiрацца i меркаваць, на што выдаткаваць грошы. А вызначаць, што трэба рабiць, i потым пад канкрэтныя праграмы прасiць у выканаўчай улады сродкi. У кожным сельсавеце ёсць праграма развiцця населеных пунктаў да 2010 года, i паводле яе напрыканцы кожнага фiнансавага года мы робiм прапановы i вызначаем патрэбныя для ажыццяўлення планаў грошы. I нам даюць: можа, i не столькi, колькi просiм, але iх хапае на тое, каб працаваць. I так ужо два гады запар.

Напрыклад, сёлета кожны сельсавет атрымаў 1,5 мiльёна рублёў на рамонт калодзежаў, па 1 мiльёну — на грамадзянскiя могiлкi, па 500 тысяч — на дробны рамонт i фарбаванне ваенных помнiкаў i пахаванняў. Так што нельга сказаць, што Саветы зусiм без грошай «сядзяць».

А на добраўпарадкаванне сёлета iм выдзелiлi ад 5 да 30 мiльёнаў рублёў. Самую вялiкую суму атрымаў Гiжэнскi сельсавет, таму што там здаецца аграгарадок Целяшы. Савет сам робiць дакументацыю, дабывае будматэрыялы i фарбу. Можна наняць арганiзацыю выканаць усе работы, але тады выдаткаваных грошай на ўсё не хопiць. Таму далей — праца з насельнiцтвам, самая складаная. Пераконваем людзей, што дзяржава дала агароджу, а ўсталяваць i пафарбаваць вы павiнны самi. Так i эканомiм. А таксама старшынi сельскiх Саветаў звяртаюцца па дапамогу да кiраўнiкоў гаспадарак.

— У сувязi з выхадам Указа № 21, дзе вызначаны крынiцы папаўнення бюджэтаў сельсаветаў, цi з’явiцца магчымасць атрымаць больш грошай?

— Справа ў тым, што постчарнобыльскаму раёну не ўсё падыходзiць з таго спiса.

Напрыклад, даход ад продажу грамадзянам зямельных участкаў мы наўрад цi зможам атрымаць, таму што ў людзей няма iнтарэсу набываць зямлю на забруджаных тэрыторыях. Пакуль вывучаем сiтуацыю i з аказаннем платных паслуг насельнiцтву. У нас з гэтай задачай спраўляюцца гаспадаркi, жылкамунгас таксама закупiў новую тэхнiку, i пры гэтым людзi трымаюць коней i апрацоўваюць зямлю самi, што больш танна. Так што мы тут шырока не развернемся.

Аграэкатурызм яшчэ толькi закручваецца i, магчыма, гады праз два-тры некаторыя сельскiя Саветы змогуць атрымаць даходы ад турыстаў. У Лапацiцкiм сельсавеце ёсць помнiк у вёсцы Лясная ў гонар перамогi рускiх над шведамi, а ў Каменагорскiм сельсавеце — знакамiтая Блакiтная крынiца. Але гэта толькi ў перспектыве.

— Значыць, у такой сiтуацыi ўсе надзеi толькi на выканаўчую ўладу i кiраўнiкоў гаспадарак?

— Такая рэальнасць. На мой погляд, старшынi Саветаў павiнны не зарабляць грошы, а працаваць з насельнiцтвам. Тлумачыць людзям, што яны павiнны адчуваць адказнасць за свае жыллё i падворак. Чым больш кiраўнiкi мясцовых Саветаў займаюцца гаспадарчай дзейнасцю, тым меней часу застаецца на iх галоўную справу — працу з людзьмi.

— А якое ў вас агульнае ўражанне ад Указа № 21? Цi дапаможа ён у працы мясцовых Саветаў i выканкамаў?

— Гэты дакумент, у прынцыпе, прадугледжвае ўсё. Ён разлiчаны на ўсю краiну, а асаблiвасцi кожнага рэгiёна трэба адпрацоўваць на месцы. Гэта важны дакумент, якi замацаваў паўнамоцтвы за сельскiм Саветам i вызначыў дакладна многiя важныя пытаннi. А раней увогуле не было нiчога. Казалi, што, маўляў, Саветы — самастойныя, ну i «варыцеся» ў гэтай сваёй самастойнасцi. Цяпер у старшынi ёсць важны нарматыўны дакумент, на якi ён можа спаслацца. Гэта Указ Прэзiдэнта, i гэта для нас важна.

— Як сёння ў Слаўгарадскiм раёне iдзе праца ў адпаведнасцi з палажэннямi Указа?

— Водныя сеткi мы перадалi на баланс жылкамунгаса. Цяпер праца Саветаў заключана ў тым, каб прыняць заяўкi людзей, перадаць у арганiзацыю i пракантраляваць выкананне.

Таксама iдзе iнвентарызацыя дарог. Праўда, калi дарожныя арганiзацыi прымуць на свой баланс толькi асфальтаваныя дарогi i з цвёрдым гравiйным пакрыццём, то зрухаў у вырашэннi праблем з дарогамi давядзецца пачакаць. Людзi ўсё роўна са сваiмi скаргамi пойдуць у сельсаветы. У вёсках часта заасфальтаваныя толькi цэнтральныя вулiцы, пад’езды да фермаў i мехдвароў, а iншыя — у няважным стане. А дарогi для раёна, якi пацярпеў ад Чарнобыля, вельмi важныя: каб людзi не глыталi радыяцыйны пыл. Тут трэба думаць i пра здароўе людзей.

— Вас вылучылi ад Магiлёўскай вобласцi ў нядаўна створаны рэспублiканскi Савет па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання. Напэўна, хвалюецеся перад першым пасяджэннем?

— Так, гэта для мяне сапраўды вялiкая адказнасць. Мне спадабалася, што ад кожнай вобласцi ў Савет уваходзяць старшынi сельскiх Саветаў, райсавета i аблсавета. Атрымаўся такi паслядоўны ланцуг. I я рада, што там мяне пачуюць. I таксама я пачую iнфармацыю з месцаў пра тое, што адбываецца ў вёсках у iншых абласцях. Мне заўсёды цiкава i важна, пра што распавядаюць мае калегi з iншых рэгiёнаў. Я прымерваю гэта на свой раён i аналiзую, што можна пераняць, чаму можна павучыцца, а што нам не падыходзiць. I хоць рашэннi Савета будуць мець толькi характар рэкамендацыi, гэта ўсё роўна карысна i цiкава.

— Якiя актуальныя пытаннi вы маеце намер унесцi на разгляд у Савеце?

— Напрыклад, вельмi актуальнае пытанне — колькасць работнiкаў у апараце Савета-сельвыканкама. Мы зусiм не патрабуем павялiчваць яе нашмат, аднак неабходны людзi, каб сёння вырашаць праблемы. Напрыклад, трэба разбiрацца з пустымi, безгаспадарнымi будынкамi, i ў сувязi з гэтым добра было б мець у апараце свайго землеўпарадчыка. Нашмат хутчэй усе пытаннi вырашалiся б.

I, паводле майго меркавання, у кожным Савеце не пашкодзiла б мець рабочых для навядзення парадку i iншых неадкладных работ. Гэтыя рабочыя рукi маглi б вырашыць шмат надзённых праблем i даць час старшынi на працу з людзьмi. Хацелася б, каб гэтыя пажаданнi пачулi на ўзроўнi рэспублiкi.

Гутарыла Iлона IВАНОВА.

Слаўгарадскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Пад канкрэтную праграму заўсёды знойдуцца сродкi»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика