Пахаванне Барыса Ельцына пройдзе 25 красавiка, а ў Расii ў гэты дзень аб’яўлена жалоба
БЕЛТА
25 красавiка аб’яўлены ў Расiйскай Федэрацыi днём агульнанацыянальнай жалобы ў сувязi са смерцю першага прэзiдэнта Расii Барыса Ельцына. Аб гэтым заявiў кiраўнiк расiйскай дзяржавы Уладзiмiр Пуцiн у спецыяльным тэлевiзiйным звароце да расiян.
Як паведамiлi ў прэс-службе Крамля, развiтанне з Барысам Ельцыным пройдзе 25 красавiка ў Маскве ў Храме Хрыста Збавiцеля. У гэты ж дзень ён будзе пахаваны на Новадзявочых могiлках. Для арганiзацыi пахавання створана спецыяльная дзяржаўная камiсiя, якую ўзначальвае кiраўнiк Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Расii Сяргей Сабянiн. Барыс Ельцын раптоўна памёр 23 красавiка ў Маскве на 77-м годзе жыцця. Афiцыйнай прычынай смерцi названа прагрэсiраванне сардэчна-сасудзiстай палiорганнай недастатковасцi. Смерць Барыса Ельцына настала ў 15 гадзiн 45 хвiлiн па маскоўскiм часе ў Цэнтральнай клiнiчнай бальнiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 красавiка аб’яўлены ў Расiйскай Федэрацыi днём агульнанацыянальнай жалобы ў сувязi са смерцю першага прэзiдэнта Расii Барыса Ельцына
|
|