21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб дапамозе на дзяцей

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я мацi-адзiночка, у мяне двое дзяцей — 7 i 4 гады. Увесь 2006 год я працавала на 0,5 стаўкi па той прычыне, што работа знаходзiцца вельмi далёка ад дома, 25 кiламетраў у адзiн бок. У бухгалтэрыi мне сказалi, што ў 2007 годзе мне не будуць выплачваць дапамогу на дзяцей, паколькi я адпрацавала ў 2006 годзе палавiну рабочага часу. Цi правiльна гэта? I яшчэ пытанне: цi маюць права прымушаць мяне працаваць у другую змену з 13 да 19 гадзiн?

Т.С., г. Ельск



Згодна з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей» права на штомесячную дапамогу на дзяцей пасля 3-гадовага ўзросту маюць сем’i пры ўмове занятасцi бацькоў.

Артыкулам 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 15.06.2006 г. «Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь» вызначана, што грамадзяне, якiя працуюць па працоўнаму дагавору, за выключэннем працоўнага дагавора аб выкананнi аплачваемых грамадскiх работ, а таксама на падставе членства (удзелу) у юрыдычных асобах, лiчацца занятымi.

Пунктам 37 Палажэння аб парадку назначэння i выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12.06.2002 г. № 772, устаноўлена, што дапамогi на дзяцей не назначаюцца, калi, напрыклад, мацi ў няпоўнай сям’i ў годзе, якi папярэднiчае году звяртання па дапамогу, не працавала 6 месяцаў (не атрымлiвала дапамогi па беспрацоўю (стыпендыi) 26 каляндарных тыдняў) i больш. Адмаўляючы вам у выплаце дапамогi, бухгалтэрыя, напэўна, кiруецца менавiта гэтым пунктам Палажэння i падсумоўвае колькасць не адпрацаваных вамi ў 2006 годзе гадзiн, а затым пераводзiць iх у месяцы. Тым не менш, як паведамiлi ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, гэты пункт не датычыцца выпадкаў, калi работнiку, з якiм заключаны працоўны дагавор або кантракт, устаноўлены няпоўны рабочы час, але пры гэтым яго работа носiць пастаянны характар.

Згодна з артыкулам 289 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, наймальнiк абавязаны ўстанаўлiваць няпоўны рабочы час або няпоўны рабочы тыдзень па просьбе жанчыны, якая мае дзiця ва ўзросце да чатырнаццацi гадоў. У вас двое дзяцей такога ўзросту, а таму прымусiць вас працаваць на поўную стаўку наймальнiк не мае права, гэта магчыма толькi з вашай згоды.

Такiм чынам, наймальнiк у 2007 годзе павiнен выплачваць вам дапамогу на дзяцей у поўным аб’ёме пры ўмове, што сярэднi сукупны даход на члена вашай сям’i ў месяц за 2006 год не перавысiў 60 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва ў цэнах верасня 2006 года, або ў аб’ёме 50 працэнтаў ад устаноўленай дапамогi, калi сукупны даход не перавысiў 80 працэнтаў гэтага бюджэту (артыкул 16 Закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей»).

Аднак калi вы з’яўляецеся членам калгаса, то згодна з пунктам 38 вышэйназванага Палажэння права на атрыманне ў 2007 годзе дапамогi на дзяцей вы будзеце мець, калi ў 2006 годзе выпрацавалi не менш 2/3 мiнiмуму выхадаў на працу, устаноўленага калгасам.

Спрэчкi, звязаныя з назначэннем i выплатай дзяржаўных дапамог у падобных выпадках, вырашаюцца мясцовымi органамi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва, куды вам патрэбна звярнуцца, калi пытанне не вырашыцца па месцы працы. У выпадку нязгоды з вынiкамi разгляду спрэчкi органамi Фонду яго рашэнне можа быць абскарджана ў судовым парадку (артыкул 29 Закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей»).

Артыкулам 263 Працоўнага кодэкса ўстаноўлена, што жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце ад трох да чатырнаццацi гадоў (дзяцей-iнвалiдаў — да васемнаццацi гадоў), могуць прыцягвацца да начных, звышурочных работ, работ у дзяржаўныя святы, святочныя i выхадныя днi, накiроўвацца ў службовую камандзiроўку толькi з iх згоды. Заканадаўствам не забаронена наймальнiку даручаць работу ў перыяд часу з 13 да 19 гадзiн жанчыне, якая мае дзяцей ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў, без яе згоды. Але калi гэтай жанчыне раней быў устаноўлены няпоўны рабочы час з графiкам работы да 13 гадзiн дня, то змены ў графiк павiнны ўносiцца з улiкам артыкулаў 32, 289 Працоўнага кодэкса. Гэта азначае, што наймальнiк можа прыняць рашэнне аб змене работнiку рэжыму работы толькi пры наяўнасцi абгрунтаваных вытворчых, арганiзацыйных або эканамiчных прычын, пры гэтым наймальнiк павiнен пiсьмова папярэдзiць работнiка аб зменах не менш чым за месяц i атрымаць яго згоду. Пры адсутнасцi згоды работнiка працоўны дагавор з iм можа быць спынены па пункту 5 артыкула 35 Працоўнага кодэкса. Абгрунтаванне прычын змены рэжыму работы павiнна быць сур’ёзным, iнакш суд па iску работнiка можа ўзнавiць яго на працы на ранейшых умовах. Спыненне працоўнага дагавора з жанчынай, якая мае дзяцей да 14 гадоў, за адмову працаваць на поўную стаўку будзе незаконным, паколькi Працоўны кодэкс абавязвае наймальнiка ўстанаўлiваць па яе просьбе няпоўны рабочы час.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я мацi-адзiночка, у мяне двое дзяцей — 7 i 4 гады. Увесь 2006 год я працавала на 0,5 стаўкi па той прычыне, што работа знаходзiцца вельмi далёка ад до
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика