Айчынны прадукт будзе якасным
БЕЛТА
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi паставiў задачу дасягнуць поўнага iмпартазамяшчэння ў макароннай галiне.
Учора Сяргей Сiдорскi прыняў удзел ва ўрачыстай цырымонii запуску новай сучаснай тэхналагiчнай лiнii па выпуску макароны ў ААТ «Барымак» — фiлiяле УП «Барысаўскi камбiнат хлебапрадуктаў». Як падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр, цяпер ёмiстасць беларускага рынку макаронных вырабаў ацэньваецца ў 68 тыс. тон вырабаў у год. З iх толькi каля 20 працэнтаў прадстаўлена беларускiмi вытворцамi. «Мы практычна пайшлi з рынку, i гэта няправiльна», — падкрэслiў прэм’ер. Нагадаем, у мiнулым годзе адбылася нарада па пытаннях развiцця макароннай галiны ў Беларусi, на якой урад паставiў задачу яе больш хуткага рэфармавання. Новая iтальянская лiнiя па вытворчасцi макароны, уведзеная на фiлiяле «Барымак», дасць магчымасць выпускаць 7,5 тыс. тон макаронных вырабаў у год. У 2008 годзе на «Барымаку» плануецца ўстанавiць другую лiнiю па вытворчасцi караткарэзанай макароны магутнасцю, аналагiчнай першай, а ў 2009 годзе будзе зманцiравана трэцяя лiнiя, якая зможа вырабляць 22,5 тыс. тон макароны ў год. Такiм чынам, агульная сумарная магутнасць трох лiнiй па вытворчасцi макароны з улiкам дзеючай лiнii па выпуску спагецi ўзрасце да 45,2 тыс. тон, што складзе прыкладна 80 працэнтаў аб’ёму спажывання макаронных вырабаў у рэспублiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi паставiў задачу дасягнуць поўнага iмпартазамяшчэння ў макароннай галiне
|
|