Сярэдняя зарплата за сакавiк — $307,3
Iгар ГРЫШЫН
Паводле апошнiх даных Мiнiстэрства эканомiкi краiны, сярэднямесячная зарплата работнiкаў у цэлым па Беларусi за студзень—сакавiк гэтага года склала 632,8 тысячы рублёў, або 295 долараў ЗША.
Як удакладняюць у мiнiстэрстве, у параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года сярэднямесячная зарплата павялiчылася на 18,5 працэнта. У сакавiку яна склала 659,4 тысячы рублёў, або 307,3 долара ЗША i павялiчылася ў параўнаннi з леташнiм сакавiком на 18,1 працэнта, што ў межах тэмпаў росту, прадугледжаных прагнозам, — 15,6—18,8 працэнта. У сакавiку ў параўнаннi з лютым намiнальная налiчаная сярэднямесячная зарплата ў цэлым па краiне павялiчылася на 7,3 працэнта, а ў бюджэтнай сферы — на 5,4 працэнта. Тэмпы ж росту вытворчасцi працы склалi за студзень—сакавiк 107,6 працэнта, што ў межах прагнозу — 7—8,6 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошнiх даных Мiнiстэрства эканомiкi краiны, сярэднямесячная зарплата работнiкаў у цэлым па Беларусi за студзень—сакавiк гэтага года склала 63
|
|