21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свае праблемы мы вырашым самi,

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я і Радзіма

або Пра што гаварыў мiнiстр абароны ў Малым Гарадзiшчы

Прыезд Леанiда Мальцава ў Ляхавiцкi раён быў звязаны з адзiным iнфармацыйным днём, сустрэча мiнiстра з людзьмi адбылася ў вёсцы Малое Гарадзiшча. Апошнiм часам населены пункт прыведзены ў парадак, хоць ён i знаходзiцца ў зоне рызыкоўнага земляробства i паказчыкi ў мясцовага сельгаскааператыва не самыя лепшыя. I госцi такога рангу сюды наведваюцца не часта.

Перад тым як выступiць у клубе, мiнiстр абароны зазiрнуў у магазiн i пацiкавiўся ў прадаўцоў: як iдзе гандаль? Прыбытак у магазiна ёсць, але невялiкi. Пабываў мiнiстр на ФАПе, у бiблiятэцы.

Сустрэча з насельнiцтвам працягвалася каля паўтары гадзiны i яе можна падзялiць на дзве часткi. Напачатку Л. Мальцаў гаварыў пра ўдасканальванне сiстэмы льгот, а затым сваё выступленне прысвяцiў беларускай армii.

Тэма льгот для людзей застаецца актуальнай, i тое, што пра iх гаварыў чалавек у генеральскiм мундзiры, надавала размове своеасаблiвае адценне — да ваенных у нас працягваюць ставiцца з асаблiвым даверам.

— Дзяржаве патрэбная моцная сацыяльная палiтыка. Iльготы павiнны давацца той катэгорыi людзей, якой яны сапраўды патрэбныя. Сёння ў нас iльготнiкаў больш, чым працуючых. Калi 2/3 насельнiцтва атрымлiвае сацыяльныя льготы, то гэта ненармальна. Iльготы ўжо не адпавядаюць рэалiям сённяшняга дня i тармозяць эканамiчнае развiццё краiны, — гаварыў Л. Мальцаў.

— Вось да мяне звярнулася ўдава з просьбай дапамагчы ўстанавiць помнiк на магiле мужа, — працягваў мiнiстр абароны. — Я разумею, што памёр былы ваеннаслужачы, але чаму той помнiк павiнна ставiць дзяржава? А чаму гэтага не могуць зрабiць дзецi — два сыны i дачка, якiя, дарэчы, маюць высокiя заробкi? Як гэта робяць усе людзi! Вось чаму нам неабходна сiстэму льгот прывесцi ў парадак, спынiць распыленне сродкаў. Адмена льгот не паўплывае на жыццёвы ўзровень насельнiцтва. Трэба iсцi па шляху стварэння новых рабочых месцаў, павышэння якасцi паслуг. Ды льготы застануцца для тых, хто будзе атрымлiваць меней за ўстаноўленую суму ў месяц.

У другой частцы выступлення мiнiстра зроблены акцэнты на тое, што ў нас створана незалежная дзяржава i свае праблемы мы павiнны вырашаць самi, нiхто не прыйдзе i за нас гэта не зробiць.

Было падкрэслена, што постсавецкая прастора ўцягваецца ў зону нестабiльнасцi i Беларусь падвяргаецца iнфармацыйнаму, палiтычнаму i эканамiчнаму цiску звонку. I тут галоўнае, каб людзi разумелi, дзе праўда, а дзе хлусня.

Л. Мальцаў расказаў пра буднi армii.

У клубе ў асноўным прысутнiчалi жанчыны i выступленне слухалi ўважлiва, але калi справа дайшла да пытанняў, то, як нi дзiўна, наконт iльгот не было нiводнага пытання.

Сымон СВIСТУНОВIЧ, Ляхавiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
або Пра што гаварыў мiнiстр абароны ў Малым Гарадзiшчы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика