21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пераможам стрэс — не згарым на рабоце

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Кiраўнiкi прадпрыемстваў i кампанiй занепакоены ў першую чаргу прыбыткам i павышэннем рэнтабельнасцi, але мала хто з iх звяртае пры гэтым увагу на прафесiйнае выгаранне супрацоўнiкаў. Праблема яшчэ i ў тым, што сам калектыў мала што ведае пра гэта.

Сiндром прафесiйнага выгарання, якi развiваецца на фоне хранiчнага стрэсу, небяспечны тым, што спустошвае эмацыянальна-энергетычныя рэсурсы чалавека. Памянёны сiндром узнiкае ў вынiку назапашвання адмоўных эмоцый i адсутнасцi адпаведнай «разрадкi». Чалавек, якi пачаў выгараць, рызыкуе «згарэць датла». Але ўсё па парадку. Стрэс, як вядома, — гэта напружанне, якое ўзнiкае ў адказ на розныя экстрэмальныя ўздзеяннi. Поўнасцю пазбегнуць стрэсаў немагчыма, але можна навучыцца кiраваць стрэсавымi сiтуацыямi.

Паводле слоў урача-валеолага 17-й гарадской дзiцячай клiнiчнай палiклiнiкi г. Мiнска Iнэсы ПАЛАЗНIК, фiзiчна стрэс праяўляецца хранiчнай стомленасцю, слабасцю, парушэннем сну, халоднымi канечнасцямi, павышанай патлiвасцю або сухасцю скураных покрываў, алергiчнымi рэакцыямi, схiльнасцю да частых прастудных захворванняў, зменамi апетыту, устойлiвымi парушэннямi артэрыяльнага цiску i сардэчнага рытму. Эмацыянальныя прыкметы праяўляюцца неспакоем, знiжаным агульным фонам настрою, схiльнасцю да частых слёз, апатыi, павышанай стомленасцю, пачуццём страты кантролю над сабой i сiтуацыяй, абыякавасцю да навакольных i свайго лёсу, павышанай узбуджальнасцю, з’яўленнем пачуцця бездапаможнасцi, агрэсiўнасцю, пачуццём панiкi, нервознасцi па самых нязначных прычынах.

Нягледзячы на тое, што стрэс звычайна праяўляецца знешне, нярэдка бывае цяжка вызначыць наяўнасць стрэсавага стану, паколькi ў некаторых людзей напружанне можа быць не выражаным. Таму ацанiць стрэс дапамагаюць розныя тэсты. З дапамогай наступнай шкалы можна ацанiць агульны стан арганiзма. Лепей выбiраць тыя значэннi, якiя адпавядаюць вашаму стану на працягу апошнiх 4—5 дзён. Вазьмiце за аснову наступную шкалу балаў:

нiколi — 1 бал, надзвычай рэдка — 2 балы, вельмi рэдка — 3 балы, рэдка — 4 балы, часам — 5 балаў, часта — 6 балаў, вельмi часта — 7 балаў, пастаянна — 8 балаў. Ацанiце кожнае з наступных сцвярджэнняў па гэтай шкале.

Я напружаны i ўсхваляваны (узбуджаны).

У мяне камяк у горле i (або) я адчуваю сухасць у роце.

Я перагружаны работай. Мне зусiм не хапае часу.

Я праглынаю ежу або забываю паесцi.

Я абдумваю свае iдэi зноў i зноў, я мяняю свае планы, мае думкi пастаянна паўтараюцца.

Я адчуваю сябе адзiнокiм, iзаляваным i незразуметым.

Я пакутую ад фiзiчнага недамагання: балiць галава, напружаны мышцы шыi, болi ў спiне, спазмы ў страўнiку.

Я захоплены думкамi, змучаны або занепакоены.

Мяне раптоўна кiдае то ў гарачку, то ў холад.

Я забываю на сустрэчы цi справы, якiя павiнен зрабiць цi вырашыць.

Я лёгка магу заплакаць.

Я адчуваю сябе стомленым.

Я моцна сцiскаю зубы.

Я спакойны.

Мне цяжка дыхаць i (або) у мяне раптоўна перахоплiвае дыханне.

Я маю праблемы са страваваннем, кiшэчнiкам.

Я ўсхваляваны, занепакоены, засаромлены.

Я лёгка палохаюся, шум цi шорах прымушаюць мяне ўздрыгваць.

Мне неабходна больш чым паўгадзiны, каб заснуць.

Я збiты з толку, мае думкi заблытаныя, мне не хапае засяроджанасцi, я не магу сканцэнтраваць увагу.

У мяне стомлены выгляд, мяшкi або кругi пад вачыма.

Я адчуваю цяжар на сваiх плячах.

Я ўстрывожаны. Мне неабходна пастаянна рухацца, я не магу ўстаяць на адным месцы.

Мне цяжка кантраляваць свае ўчынкi, эмоцыi, настрой, жэсты.

Я напружаны.

Падлiчыце балы. Чым вышэй акажацца сумарны паказчык, тым вышэй будзе ўзровень стрэсу.

Меней за 99 балаў — нiзкi ўзровень стрэсу.

100—125 балаў — сярэднi ўзровень.

Болей за 125 балаў — высокi ўзровень.

Калi мы гаворым пра стрэс, неабходна звяртаць увагу i на тып асобы.

Так, славалюбiвы тып мае патрэбу ў дасягненнi поспеху, арыентуецца на станоўчы вынiк. Гэтыя людзi энергiчныя, рухавыя, агрэсiўныя, скiраваныя на справу. Прычыны стрэсу для iх хаваюцца ў перагрузках, вялiкай iнтэнсiўнасцi дзейнасцi, мiжасобасных адносiнах, недастатковым разуменнi сябе. Асноўныя сiмптомы стрэсу: бяссоннiца, высокi цiск, курэнне i злоўжыванне алкаголем.

Спакойны тып — гэта людзi малаактыўныя, любяць марыць, арыентуюцца на мiнулае. Добра вытрымлiваюць баланс памiж работай i домам, валодаюць нiзкай уразлiвасцю да стрэсу. Прычынамi для ўзнiкнення стрэсавай сiтуацыi для iх могуць служыць iншыя людзi або прафесiйныя патрабаваннi, здольныя парушыць або ўнесцi хаос у стабiльнае цячэнне iх жыцця.

Сумленны тып. Людзi дробязныя, педантычныя, датошныя, дагматычныя i стабiльныя, абавязковыя. Вытрымлiваюць традыцыi, выконваюць усе неабходныя фармальнасцi i прадпiсаннi. Вераць прызнаным аўтарытэтам. Прычыны стрэсу ў дадзеным выпадку хаваюцца ў людзях, якiя разбураюць стэрэатыпы паводзiнаў i парушаюць стабiльнасць. Ступень уразлiвасцi да стрэсаў для такiх людзей характэрна сярэдняя, хоць яны вельмi адчувальныя да самых дробных змен iх звыклай жыццядзейнасцi.

Тып, якi не адстойвае. Такiя людзi не могуць нi пастаяць за сябе, нi адстаяць свае правы i дасягненнi. Яны баяцца канфлiктаў i канфрантацыi, таму iмкнуцца пазбягаць абвастрэнняў у працэсе камунiкацыi, iмкнуцца дагаджаць. Прычыны стрэсу — у пастаянным унутраным напружаннi, якое ўзнiкае на падставе складаных камунiкацый з iншымi людзьмi.

Жыццелюбiвы тып. Моцныя, энергiчныя людзi, якiя жывуць паўнацэнным жыццём, прагнуць новых уражанняў i падзей. Iмпульсiўныя i схiльныя да рызыкi, частай змены iнтарэсаў. Прычыны стрэсу — у руцiне, сумнай, манатоннай рабоце, празмерным унутраным напружаннi.

Трывожны тып. Гэтыя людзi валодаюць высокай уразлiвасцю да стрэсу, паколькi пастаянна хвалююцца i непакояцца па прычыне магчымых негатыўных сiтуацый, жывуць чаканнем магчымых няўдач i страт. Характэрна спалучэнне высокага ўнутранага напружання з нiзкай самаацэнкай. Прычыны стрэсу для такiх людзей — сiтуацыi, якiя вымушаюць прыняць на сябе адказнасць, рэзкiя змены ў жыццi.

Сiмптомы сiндрому выгарання, як i рэакцыя на стрэсавыя сiтуацыi, у розных людзей — розныя. Гэта можа быць, напрыклад, адсутнасць цiкаўнасцi да навiзны цi рэакцыi страху на небяспечную сiтуацыю, можа быць слабасць, галаўныя болi, расстройства страўнiкава-кiшачнага тракта, змены масы цела, поўныя або частковая бяссоннiца, пачуццё занепакоенасцi i павышанай трывожнасцi, агульная негатыўная ўстаноўка на жыццёвыя i прафесiйныя перспектывы, аддаленасць ад супрацоўнiкаў i клiентаў...

Раіць Iнэса Палазнiк: Вызначайце кароткатэрмiновыя i доўгатэрмiновыя мэты; бярыце тайм-аўты — адпачывайце ад работы; валодайце навыкамi самарэгуляцыi — станоўчая ўнутраная гутарка спрыяе знiжэнню ўзроўню стрэсу; забяспечце сабе прафесiйнае развiццё i самаўдасканаленне — наведвайце курсы павышэння квалiфiкацыi, канферэнцыi i г.д.; пазбягайце непатрэбнай канкурэнцыi — празмернае iмкненне да выйгрышу нараджае трывогу, павышае агрэсiўнасць; кантактуйце з iншымi людзьмi — аналiз пачуццяў i спроба падзялiцца iмi знiжае верагоднасць эмацыянальнага выгарання; падтрымлiвайце добрую фiзiчную форму — няправiльнае харчаванне, злоўжыванне спiртнымi напоямi, курэнне, рэзкiя змены масы цела ўзмацняюць працэсы выгарання. З мэтай прафiлактыкi раю таксама размяркоўваць свае нагрузкi, пераключацца з аднаго вiду дзейнасцi на iншы, прасцей ставiцца да канфлiктаў на рабоце, не спрабаваць быць лепшым заўсёды i ва ўсiм.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiкi прадпрыемстваў i кампанiй занепакоены ў першую чаргу прыбыткам i павышэннем рэнтабельнасцi, але мала хто з iх звяртае пры гэтым увагу на пра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика