21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПРАЦУЮ Ў РАСII, А КУПЛЯЮ КВАТЭРУ Ў МIНСКУ

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.

Рэдакцыя працягвае адказваць на самыя актуальныя пытаннi нашых чытачоў. Сёння чарговую кансультацыю дае старшы дзяржаўны падатковы iнспектар Мiнiстэрства па падатках i зборах Аляксандр ЗЯЛЕЎСКI.

— Зараз я жыву ў Расii, дзе ў мяне ва ўласнасцi ёсць жыллё. Аднак бацькi мае жывуць у Бараўлянах. Збiраюся пераехаць у Мiнск i купiць там кватэру. Цi магчыма атрымаць льготу па падаходнаму падатку пры набыццi кватэры ў Мiнску? У залiк пойдзе даход, якi я атрымала на тэрыторыi Беларусi, або, напрыклад, i расiйскiя даходы?

Кацярына Сiманава, Мiнскi раён.

— У адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам, маёмасны вылiк у суме фактычна зробленых плацельшчыкам расходаў на новае будаўнiцтва цi набыццё на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iндывiдуальнага жылога дома або кватэры, а таксама на пагашэнне крэдытаў (уключаючы працэнты па iх), атрыманых плацельшчыкам на вызначаныя мэты ў банках Беларусi прадастаўляюцца плацельшчыкам, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе, iншых дзяржаўных органах i дзяржаўных арганiзацыях, арганiзацыях недзяржаўнай формы ўласнасцi, i прызнаных такiмi згодна з заканадаўствам нашай краiны.

Вылiк прадастаўляецца па ўсiх даходах фiзiчнай асобы, якiя абкладаюцца ў Беларусi падаткам па стаўках, згодна з прагрэсiўнай шкалой ад 9 да 30 працэнтаў. У фiзiчных асобаў — рэзiдэнтаў Беларусi (якiя знаходзяцца ў нашай краiне больш за 183 днi ў каляндарным годзе) абкладаюцца падаткам даходы, якiя атрыманы ад крынiц у Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi. У фiзiчных асобаў — нерэзiдэнтаў нашай краiны (якiя знаходзяцца ў Беларусi 183 днi i менш у каляндарным годзе) абкладаюцца падаткам даходы, атрыманыя толькi ад крынiц ў Беларусi. Трэба адзначыць, што пры прадастаўленнi па-датковага маёмаснага вылiку ажыццяўляецца вяртанне падаходнага падатку, якi быў аплачаны толькi ў Рэспублiцы Беларусь.

— З’яўляюся аўтарам камп’ютарнай праграмы. На мой рахунак у банку будуць налiчвацца аўтарскiя ўзнагароды. Якiя падаткi ў якасцi фiзiчнай асобы я павiнен плацiць у гэтым выпадку? Цi трэба мне даваць справаздачу падатковай службе пасля кожнага паступлення грошай на свой рахунак?

Iван Калiна, г. Мiнск.

— Па даходах, якiя вы атрымаеце ад арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў Рэспублiкi Беларусь, падаходны падатак утрымлiваецца i пералiчваецца ў бюджэт падатковым агентам. Даходы, атрыманыя не па месцы асноўнай працы, абкладаюцца падаходным падаткам па стаўцы 20 працэнтаў i ўключаць iх у падатковую дэкларацыю не абавязкова. Пры падачы адпаведнай заявы падатковаму агенту (бухгалтэрыi арганiзацыi), падатак будзе ўтрыманы па прагрэсiўнай шкале. У гэтым выпадку, калi агульны даход за год быў большы за той, якi абкладаецца па стаўцы 9 працэнтаў, у наступным годзе да 1 сакавiка ў падатковы орган трэба прадаставiць падатковую дэкларацыю.

Калi даходы ад вашай дзейнасцi вы атрымаеце ад фiзiчных асобаў або з-за мяжы, то па вынiках года неабходна прадастаўляць падатковую дэкларацыю таксама да 1 сакавiка наступнага года.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя працягвае адказваць на самыя актуальныя пытаннi нашых чытачоў. Сёння чарговую кансультацыю дае старшы дзяржаўны падатковы iнспектар Мiнiстэрс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика