Галоўны рэсурс краіны — добрасумленная паўсядзённая праца
Галоўны рэсурс краіны — добрасумленная паўсядзённая праца
Аб гэтым сказаў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Генадзь Нявыглас, уручаючы спецыяльныя лiсты аб аб’яўленнi Падзякi кiраўнiка дзяржавы. Ён павiншаваў з заслужанымi ўзнагародамi вялiкую групу будаўнiкоў Беларускага металургiчнага завода, якая плённа папрацавала на будаўнiцтве новага трубаправоднага комплексу. За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў i высокiя паказчыкi ў будаўнiцтве важных дзяржаўных аб’ектаў таксама ўшаноўвалi работнiкаў навукова-вытворчай арганiзацыi "Эльвiра", замежнага прадпрыемства "Ісакiдыс Гранiтэс", ТАА "Аслябя", "Трайпл", вытворчага прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства "Джэвет", ТАА "Таiр Iнтэркул Компанi", "Мiнскзялёнбуда", "Рэалкамбуда". Кiраўнiк Адмiнiстрацыi адзначыў працу работнiкаў Галоўнага ўпраўлення капiтальнага будаўнiцтва Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта, кiраўнiкоў i спецыялiстаў шэрагу дзяржаўных органаў. За якаснае медыцынскае абслугоўванне, пастаянную ўвагу i сардэчныя адносiны да пацыентаў адзначаны калектыў работнiкаў Iжскай бальнiцы сястрынскага догляду Вiлейскай цэнтральнай раённай бальнiцы. Падзякi Прэзiдэнта за высокае прафесiйнае майстэрства, значны ўклад у развiццё адукацыi i выхаванне падрастаючага пакалення ўдастоены работнiкi адукацыi i культуры. У прыватнасцi, супрацоўнiкi Уздзенскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы № 1 iмя А.С. Пушкiна, Нацыянальнага дзiцячага аздараўленчага лагера "Зубраня", Барысаўскай цэнтралiзаванай бiблiятэкi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым сказаў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Генадзь Нявыглас, уручаючы спецыяльныя лiсты аб аб’яўленнi Падзякi кiраўнiка дзяржавы.
|
|