Калі запiсана ў дагаворы... Калектыўным
Калі запiсана ў дагаворы... Калектыўным
Кватэрнае пытанне Мы з мужам працуем у арганiзацыi, якая не мае свайго жыллёвага фонду i нават жыллёвай чаргi. Стаiм на ўлiку ў райвыканкаме, здымаем пакой, што, зразумела ж, дорага. Чулi, што арганiзацыi могуць матэрыяльна дапамагаць тым, хто жыве на прыватных кватэрах. Цi так гэта? А.Б., Магiлёў. Так, калектыўным дагаворам могуць быць прадугледжаны дадатковыя ў параўнаннi з дзеючым заканадаўствам палажэннi аб сацыяльным i жыллёва-бытавым забеспячэннi работнiкаў. Адпаведныя рэкамендацыi дадзены ў Метадычных матэрыялах Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi для распрацоўкi калектыўных дагавораў у 2007 годзе. У гэтым дакуменце ўтрымлiваецца макет калектыўнага дагавора, дзе ў раздзеле "Жыллёвае будаўнiцтва. Пастаноўка на ўлiк i размеркаванне жылля. Кампенсацыi, iльготы" рэкамендуецца (пункт 3) аказваць матэрыяльную дапамогу работнiкам, якiя пражываюць у жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду па дагавору паднайму жылога памяшкання або жылых памяшканнях прыватнага жыллёвага фонду па дагавору найму. Прычым памер такой дапамогi можа быць дыферэнцыраваны ў залежнасцi ад колькаснага складу сям’i. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з мужам працуем у арганiзацыi, якая не мае свайго жыллёвага фонду i нават жыллёвай чаргi. Стаiм на ўлiку ў райвыканкаме, здымаем пакой, што, зразум
|
|