21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па бярозавік — без апасенняў

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па бярозавік — без апасенняў

На Бярэзiншчыне палепшылася радыяцыйная сiтуацыя

Наступствы аварыi на Чарнобыльскай АЭС для цэнтральнага рэгiёна аказалiся менш значнымi, чым, да прыкладу, для Гомельшчыны альбо Магiлёўшчыны. Аднак i для сталiчнай вобласцi гэтая праблема даволi актуальная — "пад радыяцыяй" апынулiся 10 раёнаў. Ступень i тэрыторыя забруджвання сярод гэтых мясцiн у пэўнай меры адрознiваюцца, адпаведна, у кожным канкрэтным выпадку ёсць нейкiя свае адметнасцi. Зразумела, што на працягу тых 22 гадоў, якiя прайшлi пасля катастрофы на ЧАЭС, адбылiся адчувальныя змяненнi. Таму цяпер праграмы рэабiлiтацыi пацярпелых тэрыторый больш скiраваныя на эканомiку, каб дабрабыт мясцовых жыхароў быў на належным узроўнi. 

Выйсцi з "мiнуса"

У Бярэзiнскiм раёне дапамогу ў межах дзяржаўнай праграмы пераадолення наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС атрымлiваюць цяпер дзевяць аграпрамысловых прадпрыемстваў. Паводле апошняй iнфармацыi, агульная плошча забруджаных сельскагаспадарчых палеткаў — каля 10,5 тысячы гектараў. Гэта даволi вялiкi "кавалак", калi мець на ўвазе тое, што сярэднi памер тэрыторыi адной гаспадаркi складае дзесьцi 3 тыс. га. Як адзначае старшыня Бярэзiнскага райвыканкама Уладзiмiр Карпейчык, сучасныя тэхналогii дазваляюць i на "праблемных" землях вырошчваць чыстую прадукцыю. Пацвярджэннем таму з’яўляецца тое, што апошнiм часам нiякага перавышэння дапушчальных узроўняў утрымання радыенуклiдаў не адзначалася. Адпаведныя нарматывы жорстка кантралююцца — у раёне працуе разгалiнаваная сетка спецыялiзаваных лабараторый. Паводле слоў Уладзiмiра Карпейчыка, апошнiм часам на Бярэзiншчыне значна палепшылася радыяцыйная сiтуацыя.

Гаспадаркi, якiя размешчаны на пацярпелых тэрыторыях, дадаткова атрымлiваюць угнаеннi: сёлета iм запланавана паставiць 367,6 тоны фосфарных i больш чым 1 тыс. тон калiйных. Асобныя з такiх сельгаскааператываў паспяхова развiваюцца, нарошчваюць аб’ёмы вытворчасцi. У вераснi 2004 года СВК "Любушанскае" стала структурным падраздзяленнем прадпрыемства "МАЗ-Купава". Прамысловыя iнвестары па-гаспадарску ўзялiся за справу, у вынiку сельгасфiлiял здолеў выйсцi з "мiнуса". За некалькi гадоў на яго належнае развiццё было выдаткавана каля 6 мiльярдаў рублёў, набытая сучасная тэхнiка, значна палепшылася матэрыяльна-тэхнiчная база. Асноўны накiрунак дзейнасцi, якi тут развiваюць, — жывёлагадоўля, дакладней — вытворчасць малака. Менавiта за кошт рэалiзацыi адпаведнай прадукцыi (паколькi на яе зараз вялiкi попыт) забяспечваецца большая частка грашовай выручкi (каля 70 працэнтаў). Як бачым, выбар прыярытэтаў абгрунтаваны эканамiчнай кан’юктурай.

Цяпер у сельгасфiлiяле адносна невялiкi статак буйной рагатай жывёлы — крыху больш чым тысяча галоў, з якiх 360 кароў. Летась у сярэднiм ад кожнай рагулi надаiлi амаль 4 тысячы лiтраў малака i за год здолелi павялiчыць паказчык на 565 л, а ў параўнаннi з "дарэформенным" часам, заўважыў кiраўнiк гаспадаркi Васiль Траццякоў, дык i ўвогуле "прыраслi" амаль удвая. Праведзена грунтоўная работа па рэканструкцыi жывёлагадоўчых памяшканняў: ужо адрамантавалi два цялятнiкi, на чарзе — абуладкаванне яшчэ аднаго. Сучасныя ўмовы вытворчасцi дазваляюць атрымлiваць прадукцыю высокай якасцi. Дарэчы, уся яна абавязкова правяраецца на ўтрыманне радыенуклiдаў.

Жаданне працаваць

Плошча сельскагаспадарчых палеткаў аграпрамысловага прадпрыемства адносна невялiкая — 2,9 тысячы гектараў (2,1 тыс. га — ворыва). Амаль чвэрць тэрыторыi ў рознай ступенi мае адхiленнi па ўтрыманнi цэзiю-137. Да гэтых зямель, зразумела, — асаблiвая ўвага. Тым не менш культуры, якiя тут вырошчваюць, традыцыйныя. Эфектыўнае прымяненне мiнеральных угнаенняў дазваляе паспяхова "змагацца" з радыенуклiдамi. Летась валавы збор збожжавых склаў 2,1 тысячы тон, частку ўраджаю рэалiзавалi ў межах дзяржзаказу. У асноўным жа земляробства падпарадкавана патрэбам уласнай жывёлагадоўлi — неабходна нарыхтоўваць належны аб’ём якасных кармоў. Ушчыльную займаюцца кукурузай — пад "царыцай палёў" каля 250 гектараў. З гэтай сельгаскультуры атрымлiваецца выдатны "энергетычны" сiлас. Дарэчы, летась назапасiлi па 23,5 цэнтнера кармавых адзiнак на ўмоўную галаву жывёлы. Гэтага з лiшкам хапiла на ўсю зiмоўку, яшчэ i засталося каля 3 тысяч тон.

У гаспадарцы працуюць 105 чалавек — па колькасцi работнiкаў калектыў застаўся такiм жа, як i ў былыя часы. Праўда, з лайдакамi давялося развiтацца, паколькi дысцыплiна ў сельгасфiлiяле жалезная. Выпрабаванне парадкам не ўсе вытрымалi, аднак тыя вяскоўцы, хто застаўся, нiколькi не шкадуюць аб сваiм выбары. Хоць глеба i невысокай урадлiвасцi (бал ворыва складае 27), а асобныя палеткi забруджаны радыяцэзiем, аднак i ў такiх даволi складаных умовах можна дасягнуць някепскiх вынiкаў. Прыклад "Купавы-агра" — лепшы таму доказ. Летась сярэднi заробак тут склаў паўмiльёна рублёў. Калi яшчэ некалькi гадоў таму даяркi атрымлiвалi па 30—40 тысяч, то цяпер нярэдка i па мiльёну выходзiць. Прычым заробкi нiхто нiкому не "нацягвае", узровень аплаты працы залежыць выключна ад вытворчых паказчыкаў. Людзi зразумелi: у сельскай гаспадарцы сёння можна атрымлiваць прыстойныя (i не толькi па вясковых мерках) грошы. Галоўнае — жаданне працаваць.

"Купава-агра" знаходзiцца на тэрыторыi Мачаскага сельсавета. Сярод 1,4 тысячы жыхароў 28 тутэйшых вёсак палова — у працаздольным узросце. З iншага боку, налiчваецца каля паўтысячы пенсiянераў. Даволi складаная дэмаграфiчная сiтуацыя: адзначаецца натуральнае змяншэнне насельнiцтва. Як адзначыў старшыня Мачаскага сельскага Савета Сяргей Жаўнерка, летась зарэгiстравана 4 шлюбы, 7 нараджэнняў i 52 пахаваннi.

Самая вялiкая ў сельсавеце — вёска з пяшчотнай назвай Любушаны. Дарэчы, гэта адно з самых старажытных паселiшчаў на Бярэзiншчыне. Згодна з архiўнымi данымi першы ўспамiн пра Любушаны (якiя тады мелi крыху iншую назву — Любашаны) адносiцца да 1358 г. Атрымлiваецца, што ў вёскi сёлета самы сапраўдны юбiлей — 650-годдзе. Першае з’яўленне ў пiсьмовых крынiцах гэтага населенага пункта па-свойму даволi арыгiнальнае.

Справа ў тым, што ў пачатку 1350-х ва ўсiм свеце пракацiлася эпiдэмiя чумы. Не абмiнула гэтая навала i легендарнае Свiслацкае княства. Ад хваробы памёр князь, уладаннi засталiся без гаспадара, таму былi падзелены на воласцi — Глускую, Свiслацкую, Бабруйскую i Любашанскую. Апошнюю даволi часта перадавалi розным панам, аднак у адрозненне ад многiх iншых тэрытарыяльных утварэнняў па статусу яна заўсёды заставалася дзяржаўнай.

Тры вёскi сталi "чыстымi"

З 28 вёсак, якiя ўваходзяць у склад Мачаскага сельсавета, перавышэнне радыяцыйнага фону адзначаецца ў 15 (па ўсiм Бярэзiнскiм раёне такiх населеных пунктаў налiчваецца каля двух дзесяткаў). Узроўнi забруджвання адносна невысокiя — 1,5—2 Кюры на квадратны кiламетр. На пацярпелых тэрыторыях цяпер жывуць 840 чалавек, прыкладна палова з якiх — жыхары Любушан. Красавiк 1986-га стаў для старажытнага месца адной з сумных дат яго доўгай гiсторыi. Аднак не заканчэннем — паселiшча захавалася, тут i сёння вiруе жыццё. У Любушанах даволi вялiкая сацыяльная сфера: комплекс "дзiцячы садок-сярэдняя школа", бiблiятэка, Дом культуры, комплексны прыёмны пункт, лазнева-пральны камбiнат, сталовая, крамы. Карацей кажучы, для людзей створаны ўмовы, якiя параўнальныя з гарадскiмi. Прынамсi, на ўзровень сэрвiсу ў месцiчаў нараканняў не ўзнiкае.

Як адзначыў дырэктар Любушанскай установы адукацыi "дзiцячы садок-сярэдняя школа" Аляксандр Цыбулька, адна з iльгот, якiмi карыстаюцца дзецi, — узмоцненае харчаванне. Дзякуючы павышаным грашовым нормам удаецца зрабiць больш разнастайным рацыён (у меню акрамя "звычайных" смачных страў шмат садавiны i сокаў). Дзецi штогод ездзяць на аздараўленне, прычым не толькi ў беларускiя санаторыi, але i за мяжу — у Італiю i Iспанiю. Рэгулярна праводзiцца паглыблены медагляд, якi дазваляе на ранняй стадыi выяўляць тыя цi iншыя адхiленнi ў стане здароўя школьнiкаў i выхаванцаў дзiцячага садка. У залежнасцi ад гэтага карэктуецца навучальны працэс.

Дарэчы, пачатковая школа ў Любушанах працуе з фальклорна-тэатральным ухiлам. Дзятва з цiкавасцю вывучае мясцовыя традыцыi i нават можа прымянiць iх, што называецца, "у дзеяннi". Напрыклад, раней на Вялiкдзень у тутэйшых мясцiнах ладзiлiся цэлыя спаборнiцтвы па катаннi яек (прычым як з горкi, так i пад горку). Чаму б не адрадзiць такiя вясёлыя гульнi зараз?

Наўкола лес, дзе можна не толькi адпачыць, але i назбiраць грыбоў i ягад. Зразумела, што прадукцыя з "зялёных палеткаў" павiнна правярацца. Што, дарэчы, жыхары i робяць. Адзiн з блiжэйшых пунктаў, дзе можна зрабiць аналiз на ўтрыманне радыенуклiдаў, знаходзiцца ў "офiсе" Любушанскага ляснiцтва.

Як патлумачыў памочнiк ляснiчага Пётр Кавалеўскi, да ўвагi жыхароў прапануецца спецыяльная карта з дакладна пазначанымi ўчасткамi, дзе не дазваляецца збiраць грыбы i ягады, нарыхтоўваць сена, выпасваць свойскую жывёлу. Спецыяльныя папераджальныя знакi стаяць i ў лесе..

Варта ведаць, што па здольнасцi назапашваць цэзiй-137 грыбы можна ўмоўна падзялiць на некалькi груп. У акумулятарах (грыб польскi, свiнушка, масляк, махавiк) нават пры нармальным фоне радыяцыi ўтрыманне небяспечных рэчываў можа перавышаць норму. Моцна назапашваюць радыенуклiды грузды, сыраежкi, зялёнкi, у сярэдняй ступенi — лiсiчкi, радоўкi, чырвонагаловiкi, бабкi, баравiкi. У аднолькавых умовах менш за ўсё цэзiю акажацца ў асеннiх апеньках, парасонiку, дажджавiку. Грыбы апошнiх двух груп дазваляецца збiраць у лесе, дзе шчыльнасць забруджвання глебы не перавышае 1,5—2 Кюры на кв. км. Аднак аднесцi iх на аналiз у лабараторыю таксама не пашкодзiць.

Раней жыхары даволi часта наведвалiся на праверку, а цяпер усё радзей. Па-першае, напэўна, ужо прывыклi, а яшчэ, па ацэнках спецыялiстаў, тутэйшая тэрыторыя становiцца больш чыстай.

Апошнiм часам у Мачаскім сельсавеце тры вёскi выведзены з пералiку забруджаных населеных пунктаў. А ў Любушанскiм ляснiцтве мабыць упершыню за тыя гады, што мiнулi пасля аварыi, сёлета нарыхтоўвалi бярозавiк. I экспертыза соку на радыеактыўныя элементы адхiленняў ад нормы не выявiла...

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.

Бярэзiнскi раён.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наступствы аварыi на Чарнобыльскай АЭС для цэнтральнага рэгiёна аказалiся менш значнымi, чым, да прыкладу, для Гомельшчыны альбо Магiлёўшчыны. Аднак i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика