21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выхаванне няшчырасцi

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выхаванне няшчырасцi

Iнфарм-укол

 

Адна з самых распаўсюджаных памылак, якую дапускаюць бацькi, заключаецца ў iх звароце да дзiцяцi толькi з прэтэнзiяй i крытыкай. А калi ўсё добра, то пра гэта як быццам не варта i гаварыць. 

Аднак калi хтосьцi з бацькоў займае пазiцыю выхавальнiка замест пазiцыi чалавека, ён закрываецца ад дзiцяцi, баiцца паказаць яму ўласныя перажываннi i ў вынiку падае прыклад няшчырасцi. Так перадаецца эстафета памылак: дзiця будзе паўтараць з iншымi людзьмi, а пасля i з уласнымi дзецьмi той стыль паводзiнаў, якi ён засвоiў у сям’i. Малым абавязкова неабходна чуць шчырыя словы i атрымлiваць пазiтыўныя паведамленнi, таму што яны даведваюцца пра сябе толькi са слоў блiзкiх людзей. У малога дзiцяцi няма ўнутранага зроку, i яно чакае ад нас пацвярджэння таго, што яно добрае, што мы яго любiм. Калi дзiця чуе нашы пазiтыўныя паведамленнi, яно зноў жа на нашым прыкладзе вучыцца добразычлiва дзялiцца сваiмi пачуццямi i ўсведамляць iх.

Хлеб. А не булачкi

У хлебе ёсць шмат мiнеральных рэчываў, а ў цеста вытворцы часта дадаюць бялкi, вiтамiны В1, В2, РР i С, жалеза, кальцый i лецыцiн.

Хлеб утрымлiвае шмат клятчаткi — карысных баластных рэчываў, якiя стымулююць работу кiшэчнiка. Хоць мы аддаём перавагу смачным булачкам, урачы лiчаць найбольш карысным хлеб з мукi грубага памолу. Калi ўжываць яго штодня, можна iстотна знiзiць узровень халестэрыну. Хлеб з вотруб’я абаронiць ад хваробаў сэрца i сасудаў i нават раку. Тым, у каго праблемы з ныркамi, карысны безбялковы хлеб, а гiпертонiкам — гатункi з панiжаным утрыманнем солi. Дыябетыкам i асобам са схiльнасцю да гэтага захворвання варта ўжываць ржаныя гатункi, паколькi пшанiчныя спрыяюць павышэнню ўзроўню цукру ў крывi. А пры хваробах печанi i жоўцевага пухiра, пры язве страўнiка i кiшэчнiка ржаны хлеб процiпаказаны, падыдзе толькi белы, прычым абавязкова чэрствы. Iснуе i хлеб з дабаўкамi, якiя лiквiдуюць дэфiцыт рэдкiх мiкраэлементаў: селену, ёду i крэмнiю.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з самых распаўсюджаных памылак, якую дапускаюць бацькi, заключаецца ў iх звароце да дзiцяцi толькi з прэтэнзiяй i крытыкай. А калi ўсё добра, то
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика