Беларускі рынак — шматабяцальны
Беларускі рынак — шматабяцальны
Беларускi народны банк да канца гэтага года мае намер павялiчыць сваю долю на айчынным рознiчным рынку да 10 працэнтаў замест сённяшнiх 0,1 працэнта, паведамiла на прэс-канферэнцыi ў Мiнску старшыня праўлення банка Любоў Каляжнюк. Падставай для такой аптымiстычнай заявы стаў прыход стратэгiчнага iнвестара: у маi Банк Грузii, якi кантралюе 35 працэнтаў грузiнскага банкаўскага рынку, набыў 70 працэнтаў акцый ААТ "Беларускi народны банк" за 34,2 мiльёна долараў. Паводле слоў старшынi назiральнага савета Банка Грузii Нiкалаза Энукiдзе, зыходзячы з таго, што ў абарачэннi знаходзяцца 30 мiльёнаў акцый, у капiталiзацыi банка дабавiлася каля 100 мiльёнаў долараў. Гэта, дарэчы, сведчыць пра тое, што замежныя iнвестары станоўча глядзяць на беларускi рынак. Паводле ацэнак банкiра, беларускi рынак — шматабяцальны, акрамя таго ён хутка развiваецца, а наша дынамiчная эканомiка дае цiкавыя магчымасцi як для карпаратыўных, так i для рознiчных паслуг. Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi народны банк да канца гэтага года мае намер павялiчыць сваю долю на айчынным рознiчным рынку да 10 працэнтаў замест сённяшнiх 0,1 працэнта, |
|