Порна i не толькi...
Порна i не толькi...
Папярэднiм расследаваннем МУС па матэрыялах Упраўлення па раскрыццi злачынстваў у сферы высокiх тэхналогiй МУС узбуджаны крымiнальныя справы ў дачыненнi да чатырох мiнчан, якiя былi раней арыштаваны за распаўсюджанне парнаграфiчных матэрыялаў з няпоўнагадовымi. Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, па гэтай справе праходзяць яшчэ 8 мiнчан, двое з якiх, дарэчы, — у мiждзяржаўным вышуку. Усе яны падазраюцца ў тым, што ў 2006 годзе стварылi i ўдзельнiчалi ў злачыннай арганiзацыi, якая займалася распаўсюджаннем i рэкламаваннем у Інтэрнэце парнаграфiчных матэрыялаў з адлюстраваннем падлеткаў. Акрамя таго, падазроным iнкрымiнуюцца крадзяжы маёмасцi з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнiкi i незаконная прадпрымальнiцкая дзейнасць па арганiзацыi сiстэмы электронных плацяжоў. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папярэднiм расследаваннем МУС па матэрыялах Упраўлення па раскрыццi злачынстваў у сферы высокiх тэхналогiй МУС узбуджаны крымiнальныя справы ў дачынен
|
|