21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лекарка Глiна

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лекарка Глiна

Апошнiм часам шмат гавораць пра гаючыя ўласцiвасцi каляровых глiн — белай i шэрай, блакiтнай i чырвонай... Як зарыентавацца ў гэтай разнастайнасцi "колераў" i вызначыць вiд глiны, якi будзе карысны менавiта вам?

Глiналячэнне — адзiн з самых старажытных метадаў аздараўлення. З даўнiх часоў людзi ведалi, што глiна паглынае таксiны, пахi, газы i забiвае хваробатворныя бактэрыi, здольная абсарбiраваць прадукты жыццядзейнасцi клетак арганiзма i пры гэтым застаецца хiмiчна iнертнай, а значыць, абсалютна бясшкоднай для арганiзма. Яе ўласцiвасцi — ачышчальная, антысептычная, стымулюючая i процiзапаленчая — выкарыстоўвалiся ў медыцыне i касметалогii. Глiнай выратоўвалiся пры розных атручэннях, мышачных болях i скурных захворваннях, апёках i язвах, прымаючы яе ўнутр i прымяняючы звонку. Сёння афiцыйная медыцына таксама зварочваецца да глiналячэння пры хранiчных хваробах суставаў, пазваночнiка, перыферычных нерваў, траўмах, захворваннях жаночай палавой сiстэмы i iнш. Адметная рыса глiны ў тым, што яна не мае процiпаказанняў i пабочных эфектаў. Некаторыя спецыялiсты нетрадыцыйных метадаў лячэння сцвярджаюць, што глiна нават здольная "выроўнiваць" аслабленае бiяполе чалавека, як экстрасэнс.

Для лячэння прымяняюцца ўсе вiды глiны — галоўнае, каб яны былi экалагiчна чыстымi. (Па гэтай прычыне глiну лепш набываць у аптэках.) Колер "лекаркi" залежыць ад перавагi ў яе мiнеральным складзе таго цi iншага рэчыва: жалеза, медзi, марганцу i iнш.

Белая глiна, або каалiн, багатая на крэменязём, цынк i магнiй. Яна дзейнiчае як антысептык, актывiзуе кровазварот, здымае запаленнi. Уплыў каалiну на скуру сапраўды цудадзейны: ён робiць сасуды ў верхнiх слаях скуры гiбкiмi, садзейнiчае ўтварэнню калагену, а значыць надае эластычнасць скуры; пазбаўляе ад вугроў. Каалiн — далiкатны абразiў (эксфалiянт), што дазваляе выкарыстоўваць яго ў якасцi мяккага скрабу. Белая глiна здымае зубныя камянi, умацоўвае эмаль, адбельвае зубы.

, багатая на крэменязём, цынк i магнiй. Яна дзейнiчае як антысептык, актывiзуе кровазварот, здымае запаленнi. Уплыў каалiну на скуру сапраўды цудадзейны: ён робiць сасуды ў верхнiх слаях скуры гiбкiмi, садзейнiчае ўтварэнню калагену, а значыць надае эластычнасць скуры; пазбаўляе ад вугроў. Каалiн — далiкатны абразiў (эксфалiянт), што дазваляе выкарыстоўваць яго ў якасцi мяккага скрабу. Белая глiна здымае зубныя камянi, умацоўвае эмаль, адбельвае зубы.

Блакiтная — самая каштоўная з глiн, змяшчае ў сабе солi кадмiю i кобальту. Яна нармалiзуе абмен рэчываў, лечыць атлусценне, уздуцце жывата, жаўтуху, анемiю, атэрасклероз, дабратворна дзейнiчае на скуру i пазногцi. Звонку блакiтную глiну выкарыстоўваюць пры лячэннi радыкулiту, рэўматызму, артрыту, хвароб мышцаў i сухажылля, балючых менструацый i прастатыту. Эфектыўны сродак у барацьбе з аблысеннем.

— самая каштоўная з глiн, змяшчае ў сабе солi кадмiю i кобальту. Яна нармалiзуе абмен рэчываў, лечыць атлусценне, уздуцце жывата, жаўтуху, анемiю, атэрасклероз, дабратворна дзейнiчае на скуру i пазногцi. Звонку блакiтную глiну выкарыстоўваюць пры лячэннi радыкулiту, рэўматызму, артрыту, хвароб мышцаў i сухажылля, балючых менструацый i прастатыту. Эфектыўны сродак у барацьбе з аблысеннем.

Жоўтая "лекарка" багатая на жалеза, кальцый, натрый, серу. Дапамагае пры галаўных болях, iнсульце, астэахандрозе. Выводзiць таксiны i насычае скуру кiслародам.

"лекарка" багатая на жалеза, кальцый, натрый, серу. Дапамагае пры галаўных болях, iнсульце, астэахандрозе. Выводзiць таксiны i насычае скуру кiслародам.

Зялёная глiна афарбавана аксiдам жалеза, змяшчае магнiй, кальцый, цынк. Найбольш падыходзiць для тлустай скуры твару. Садзейнiчае звужэнню пор i паляпшае функцыю сальных залозаў, пазбаўляе ад перхацi, здымае ацёчнасць.

глiна афарбавана аксiдам жалеза, змяшчае магнiй, кальцый, цынк. Найбольш падыходзiць для тлустай скуры твару. Садзейнiчае звужэнню пор i паляпшае функцыю сальных залозаў, пазбаўляе ад перхацi, здымае ацёчнасць.

Чырвоны колер глiны абумоўлены наяўнасцю ў яе складзе мiнералу гематыту; акрамя таго, яна ўтрымлiвае магнiй, жалеза, медзь. Чырвоная глiна эфектыўная пры сардэчна-сасудзiстых захворваннях, гiпатанii, варыкозе. Паляпшае кровазабеспячэнне скуры, лечыць алергiю; рэкамендуецца пры адчувальнай, схiльнай да пачырванення скуры. Выкарыстоўваецца пры недахопе жалеза ў арганiзме.

колер глiны абумоўлены наяўнасцю ў яе складзе мiнералу гематыту; акрамя таго, яна ўтрымлiвае магнiй, жалеза, медзь. Чырвоная глiна эфектыўная пры сардэчна-сасудзiстых захворваннях, гiпатанii, варыкозе. Паляпшае кровазабеспячэнне скуры, лечыць алергiю; рэкамендуецца пры адчувальнай, схiльнай да пачырванення скуры. Выкарыстоўваецца пры недахопе жалеза ў арганiзме.

Шэрая глiна мае такую афарбоўку з-за прысутнасцi ў ёй вугляродзiстых рэчываў i жалеза. Прымяняецца з мэтай знiжэння тэмпературы цела, пры сэрцабiццi (арытмii), пры запаленчых захворваннях скуры, артрозах; увiльгатняе i амалоджвае скуру.

глiна мае такую афарбоўку з-за прысутнасцi ў ёй вугляродзiстых рэчываў i жалеза. Прымяняецца з мэтай знiжэння тэмпературы цела, пры сэрцабiццi (арытмii), пры запаленчых захворваннях скуры, артрозах; увiльгатняе i амалоджвае скуру. "Глiняныя" рэцэпты ў медыцыне...

Народныя лекары рэкамендуюць глiну ў выглядзе аплiкацый. Глiняны парашок разводзяць да кансiстэнцыi масцiкi, фармуюць пласцiну таўшчынёй 1—1,5 см, кладуць на вiльготную баваўняную тканiну i зверху ўцяпляюць (напрыклад, цёплым шарсцяным шалiкам). Трымаюць аплiкацыю каля 2 гадзiн, затым хворае месца прамываюць цёплай вадой. Колькасць працэдур залежыць ад стану хворага.

Пры бранхiце праводзiцца 2-тыднёвы курс глiнатэрапii. Глiняныя аплiкацыi, памерам крыху больш чым далонь, штодзень накладваюць на вобласць нiжэй лапатак 1 раз на дзень.

Пры гаймарыце на вобласць гаймаравых пазух кладуць аплiкацыi з глiны таўшчынёй 1 см штодзень. Курс лячэння — 3 тыднi.

Пры артрыце рэкамендуюцца расцiраннi з дапамогай глiнянай вады: намачыць растворам глiны вялiкi ватны тампон i расцiраць iм хворае месца. Каб узмацнiць дзеянне расцiрання, у раствор варта дадаць 2—3 долькi здробненага часнаку.

Пры бяссоннiцы пакласцi на вобласць iлба халодны кампрэс з глiны, добра размешанай у прастаквашы.

Пры бародаўках рабiць па вечарах прымочкi з глiны i дзёртага часнаку.

Пры апёках на пашкоджаныя месцы накладваць добра прамочаныя глiнянай вадой сурвэткi, мяняць кожныя 2 гадзiны.

Пры насмарку ў нос закапаць глiняную ваду, ноздры зацiснуць, а галаву некалькi разоў нахiлiць наперад—назад. Затым добра высмаркаць нос i паўтарыць працэдуру яшчэ 2 разы.

... у касметалогii

Маска для сухой скуры: змяшаць 1 ст. лыжку белай глiны з 1 ч. лыжкай вадкага мёду i ахалоджанай гатаванай вадой (ад гарачай глiна страчвае свае карысныя ўласцiвасцi). Змыць маску праз 30 хвiлiн.

Ад чорных кропак на твары: 2—3 лыжкi аптэчнай глiны развесцi ў чвэрцi шклянкi гарэлкi i дадаць сок паловы лiмону. Нанесцi на праблемныя ўчасткi на 10—12 хвiлiн, затым змыць цёплай вадой.

Маска адбельваючая: надзярыце на тарцы невялiкi кавалак свежага агурка i змяшайце з белай глiнай.

Маска для валасоў: 50—100 г глiны развесцi вадой, нанесцi на сухiя валасы, ухутаць ручнiком. Праз 20 хвiлiн прамыць вадой.

Маска для цела: змяшаць глiну з вадой; не выкарыстоўваючы металiчных прылад, добра яе перамяшаць да кансiстэнцыi смятаны. Змазаць гэтай масай усё цела i пабыць у такiм стане 20—30 хвiлiн. Затым прыняць цёплы душ.

Ванна з глiнай: растварыць 500 г белай або блакiтнай глiны ў ванне з цёплай вадой. Працягласць працэдуры — 15—20 хвiлiн, пасля чаго апаласнуцца пад душам без прымянення мыла.

Увага! Выкарыстаную глiну нiколi не прымяняйце паўторна. Лiчыцца, што лепш за ўсё закапаць яе ў зямлi — разам з хваробамi.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам шмат гавораць пра гаючыя ўласцiвасцi каляровых глiн — белай i шэрай, блакiтнай i чырвонай... Як зарыентавацца ў гэтай разнастайнасцi &qu
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика