ТРЫУМФ ААТ "КРЫНІЦА" НА ПIЎНЫМ ФЕСТЫВАЛI Ў МАСКВЕ
ТРЫУМФ ААТ "КРЫНІЦА" НА ПIЎНЫМ ФЕСТЫВАЛI Ў МАСКВЕ
За першае паўгоддзе гэтага года найбуйнейшая пiваварня краiны павялiчыла рост экспартных паставак на 232,8 працэнта! Такi поспех быў бы немагчымым пры пасрэдных смакавых якасцях прадукцыi "Крынiцы". Нават галандцы запрашалi мiнчукоў на свой пiўны фэст. Апошнiя гады розныя найменнi пiва i безалкагольных напояў з "Крынiцы" пастаянна перамагаюць на рэспублiканскiх i мiжнародных дэгустацыйных конкурсах. Напрыклад, па вынiках мiжнароднага прафесiйнага конкурсу "Лепшае пiва, безалкагольны напой i мiнеральная вада", якi праходзiў у Маскве ў мiнулым годзе, галоўны пiвавар прадпрыемства Сяргей Пятровiч Прастак перамог у намiнацыi "Лепшы пiвавар года". Трыумфам закончылiся дэгустацыi пiва "Крынiцы" ў расiйскай сталiцы i сёлета. З 14 па 22 чэрвеня ў маскоўскiх Лужнiках адбылося грандыёзнае свята — Дзесяты юбiлейны фестываль пiва. На яго сабралiся практычна ўсе найбуйнейшыя пiвавары Расii, дзяржаў блiзкага i далёкага замежжа. Праграма фестывалю ўключала выставы, кiрмашы, прафесiйныя конкурсы, народную дэгустацыю, канцэрты. Што датычыцца якасцi пiва, то яна вызначалася як прафесiяналамi-дэгустатарамi мiжнароднага класа, так i самiмi наведвальнiкамi — аматарамi хмяльнога напою (iх пабывала на выставе звыш ста тысяч чалавек). Асноўная прафесiйная iнтрыга разгортвалася вакол светлых марак пiва (11—14 працэнтаў сусла). Светлае пiва, як вядома, лiчыцца вяршыняй пiваварнага майстэрства i мае высокi спажывецкi попыт. Расiйскiя пiваварныя кампанii "Ачакава", "Балтыка" i iншыя, украiнская "Абалонь", вытворцы пiва з далёкага замежжа прадставiлi на дэгустацыю ў агуле каля 130 яго марак. У такiм гурце прабiцца да ўзнагароды было справай амаль безнадзейнай. Але ў тым i каштоўнасць непадкупнага журы, што яно вызначае ўзнагароды не па гучнасцi фiрмы, а выключна па якасцi пiва. На гэты раз лаўры пераможцы (плацiнавы "Асiрыс") яно аддала маркам "Крынiца экспартнае" i "Александрыя" вытворчасцi беларускага ААТ "Крынiца". Такой перамогi ў гiсторыi беларускага пiваварэння яшчэ не было. Можна зразумець расчараванне расiян такiм вынiкам. Як-нiяк яны i конкурс арганiзавалi i не супраць былi выкарыстаць яго для далейшай экспансii свайго пiва на наш рынак. Але на гэты раз беларусы засведчылi перавагу. Аддадзiм належнае i мiжнароднай пiваварнай карпарацыi "САН IнБев", якая змагалася побач з намi, вядзе свой радавод з 1366 года i мае ў сваiм складзе шматлiкiя заводы больш чым у 30 краiнах свету. Зразумела, што памiж прафесiяналамi i аматарамi рознiца iснуе. Кожны знаходзiць свой смак у адным i тым жа напоi. Таму калi ў Лужнiках гудзеў шматтысячны натоўп, для беларускiх вытворцаў важна было яшчэ раз атрымаць пацвярджэнне высокай якасцi сваёй прадукцыі ад самiх спажыўцоў. I апошнiя не памылiлiся. У намiнацыi "Лепшае iмпартнае" масквiчы i госцi сталiцы аднадушна прагаласавалi за беларускую марку "Крынiца класiчнае люкс" (у гэтай намiнацыi разам з беларускiм перамагло чэшскае пiва "Bаkаlаr Аmbеr" i нямецкае "Krоmbаhеr"). Каментарый, як кажуць, залiшнi. Галоўны вынiк трыумфу "Крынiцы" — выгадныя кантракты з расiйскiмi партнёрамi. Цяпер пiва найбуйнейшага беларускага вытворцы рэалiзуецца не толькi ў памежных раёнах, але i ў Маскве, Растоўскай вобласцi, Краснадарскiм краi. Геаграфiя яго распаўсюджання пашыраецца штодня i залежыць цяпер толькi ад разваротлiвасцi гандлёвых партнёраў мiнскiх пiвавараў. Сёлета ААТ "Крынiца" мяркуе прадставiць сваю прадукцыю ў Германii на прэстыжнай выставе ў Нюрнбергу. У блiжэйшы час зменiцца этыкетка на бутэльцы, а пазней i сама форма бутэлькi "Крыніцы". Задумаў i тайнаў у аддзеле маркетынгу прадпрыемства даволi. — Часам задаюць пытанне, цi можна зварыць пiва па рэцэптах старой даўнiны, — кажа галоўны пiвавар "Крынiцы" Сяргей Пятровiч Прастак. Зразумела, можна. Аднак, калi не прымяняць сучасных тэхналогiй, такое пiва наўрад цi задаволiць спажыўца. Каб атрымаць якасны ячменны напой, мала яго толькi зварыць i давесцi да ладу пры вытрымцы. Важна яго яшчэ як мага хутчэй разлiць, каб не набiраў кiслату. Сучасная лiнiя разлiву дазваляе нам паспяхова спраўляцца з гэтай задачай. Наша пiва па смакавых якасцях роўнае лепшым еўрапейскiм узорам, што i пацвердзiў фестываль пiва ў Маскве. Сучаснае абсталяванне i асаблiва новая лiнiя фiльтрацыi дазволiлi дадаткова знiзiць кiслотнасць старых марак, якiя былi ў вытворчасцi, i прыступiць да вырабу пiва экстра-класа. Здзяйсненне многiх задум толькi на падыходзе, але магу запэўнiць, што спажыўцоў чакаюць прыемныя сюрпрызы ад "Крынiцы". Спажывец яшчэ купляецца на этыкетку, а не на смак. Але гэта часова. Дзякуючы свайму галоўнаму акцыянеру — дзяржаве, якая мае ў адкрытым акцыянерным таварыстве "Крынiца" 82 працэнты акцый, найбуйнейшая пiваварня краiны атрымала другое жыццё. Калектыў напружана працуе над выкананнем планавых паказчыкаў, удасканальвае формы работы з пакупнiкамi, iмкнецца своечасова разлiчыцца за атрыманыя крэдыты. Галоўная ж задача iм ужо выканана — беларусы вырабляюць i спажываюць выдатны па якасцi нацыянальны ячменны напой. "Крынiца" ўзяла накiрунак на апераджэнне часу i гэта ёй удаецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першае паўгоддзе гэтага года найбуйнейшая пiваварня краiны павялiчыла рост экспартных паставак на 232,8 працэнта! Такi поспех быў бы немагчымым пры
|
|