21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фiнальны акорд: Вiцебск зорны i розны

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фiнальны акорд: Вiцебск зорны i розны

Учора Вiцебск развiтваўся з XVІI мiжнародным фестывалем мастацтваў "Славянскi базар". Як быццам прадчуваючы хуткае расстанне, напярэдаднi надвор’е ўвесь дзень "плакала".

Апошнi канцэрт фестывальнай праграмы — шоў Барыса Маiсеева "Канцэрт на бiс" — адбудзецца сёння ўвечары. Але ўсё ж засталiся ззаду амаль 10 дзён, напружаных i мiтуслiвых, творчых i працоўных, тэатральных, кiнематаграфiчных, музычных... I напоўненых сустрэчамi, зразумела — з гасцямi i ўдзельнiкамi, заўсёднiкамi i дэбютантамi "Славянскага базару". Якiя яны былi, гэтыя днi i людзi — прыгадаем, перш чым перагарнуць апошнюю старонку фестывальнага дзённiка.

Самы шчодры   Такiм паказаў сябе расiйскi спявак Алег Газманаў, якi набыў у фестывальным горадзе веласiпед, але не для сябе асабiста, а для мясцовага танцавальнага калектыву. "Я перад самым выступленнем замянiў адну песню другой, а потым даведаўся, што хлопцы, якiя рыхтавалi да першай танцавальны нумар, вельмi засмуцiлiся, — расказаў Газманаў. — Каб выправiць недарэчнасць, перадаю iм гэты веласiпед. Толькi з умовай, што наступным разам дасцё мне пакатацца!".

Спявачка Варвара прыехала на фестываль у другi раз, i адразу сутыкнулася з непрыемнасцю — проста на вакзале зламала абцас. Давялося хуценька бегчы ў магазiн i набываць туфлi. Прыйшлiся даспадобы. Акрамя ўдзячнасцi беларускаму вытворцу, Варвара выказала многа камплiментаў вiцебскiм ландшафтам: "Мне здалося, што тут стала яшчэ святлей, зеляней i ўтульней, чым два гады таму. Адчуванне, як быццам вярнулася дадому. Асаблiва люблю ў Вiцебску хадзiць па старых цэрквах — яны не кiдкiя, не празмерна раскошныя, але ўмеюць гэтай сваёй сцiплай прыгажосцю прываражыць". Зрэшты, у дадатак да культурнай праграмы i ўласнага выступлення спявачка пакiнула крыху часу, каб выбраць дробныя памятныя сувенiры, кшталту магнiтаў на халадзiльнiк, сям’i — мужу i дзецям (iх у Варвары чацвёра).

Паддаўся агульнаму пакупнiцкаму настрою нават першы намеснiк мiнiстра культуры Уладзiмiр Рылатка, якi прыдбаў сабе ў Горадзе майстроў шкарпэткi. Прычым не па сезону, баваўняныя, а ў запас — цёплыя.

А вось Валерыю Скаражонку з "Песняроў" нiчога набываць не давялося — дакладней, ён не паспеў гэтага зрабiць. Народныя ўмельцы, пазнаўшы любiмага артыста, самi падарылi яму пару хатнiх тапак.

Самы юны

Наймаладзейшая з удзельнiкаў дзiцячага мiжнароднага музычнага конкурсу "Вiцебск-2008" — Драгана Станковiк з Македонii, ёй усяго 7 гадоў. Аднак гэта не мяжа. Герой Юрыя Стаянава ў спектаклi рэжысёра Iгара Каняева "Перазагрузка" — 6-месячны хлопчык, у якога засталася з мiнулага жыцця памяць 50-гадовага чалавека. Прынамсi, Юрый Мiкалаевiч пасля спектакля прызнаўся, што адчувае сябе "на ўсе свае" — 51 год, i яму ў гэтым узросце камфортна. Калi ж браць да ўвагi ўзрост праграмы "Гарадок", што праславiла дуэт Юрыя Стаянава — Iллi Алейнiкава (а праграме спаўняецца сёлета 15 гадоў), то гэта, лiчыць акцёр, яшчэ не нагода для вялiкiх юбiлейных урачыстасцяў. Затое чарговы вiзiт у Беларусь, магчыма, стане нагодай для стварэння новых камедыйных вобразаў. Ва ўсякiм разе, некаторыя нацыянальныя асаблiвасцi акцёра, што называецца, "зачапiлi":

— Для мяне беларусы падзяляюцца на дзве катэгорыi — проста людзi, у тым лiку гледачы, якiя вельмi прыязныя i якiх я вельмi люблю, i працаўнiкi сферы грамадскага харчавання, якiх я лiчу сваiмi асабiстымi ворагамi, — расказаў нам у эксклюзiўным iнтэрв’ю Юрый Стаянаў. — Узяць хоць бы сённяшнi паход у кафэ. Чаму абавязкова трэба прынесцi любiмаму — а няхай сабе нават i нелюбiмаму — вядомаму артысту расцiснуты вiдэльцам памiдор i жудасны, неядомы язык, якi амаль немагчыма сапсаваць, трэба яго толькi адварыць?.. Карацей, прадстаўнiкоў грамадскага харчавання я не лiчу беларусамi, гэта асаблiвая каста людскiх ворагаў.

Самы iнтэрнацыянальны

У беларускiм шоў-бiзнэсе склалася традыцыя. Калi наш артыст дасягае поспеху ў iншай краiне, ён у тую самую краiну вострыць лыжы i рэзка робiцца "замежным", прыязджаючы на радзiму некалькi разоў на год. У жыццi кампазiтара Рыкарда Качыянтэ, якi праславiўся як пераможца конкурсу ў Сан-Рэма (Iталiя, 1991) i аўтар мюзiкла "Нотр-Дам дэ Пары" (Францыя, 1998) усё iнакш. Невядома нават, як да яго лепш звяртацца — месье або сiньёр. Бо нарадзiўся маэстра ў В’етнаме ў сям’i iтальянца i францужанкi. Праславiўся як у Еўропе, так i ў Лацiнскай Амерыцы, у Канадзе, у Кiтаi i г.д. А жыве ў Iрландыi — дзе яго мала хто ведае, каб бярэмя славы не перашкаджала.

I гэтыя межы пашыраюцца. Менавiта Вiцебск першым на постсавецкай прасторы ўбачыў урывак з новага мюзiкла кампазiтара "Рамео i Джульета". "Мы вельмi спадзяёмся прывезцi мюзiкл у Беларусь i Расiю, прычым не запiс, а непасрэдна сцэнiчную пастаноўку", — прагназаваў Качыянтэ. I прызнаўся беларускiм журналiстам — таксама першым з усiх — што цяпер працуе з Аляксандрам Разенбаўмам над "папулярнай операй", задуманай на рускай мове i спецыяльна для паказу ў Расii. Яе рабочая назва — "Дзекабрысты", а гатова пастаноўка будзе арыенцiровачна праз 1,5 года.

Самы галасiсты

Нягледзячы на асабiстыя сiмпатыi i перавагi, гэты тытул на "Славянскiм базары-2008" дастаўся лiтоўцу Данатасу Монтвiдасу. Хоць малады выканаўца i скардзiўся, што дрэнна размаўляе па-руску, але журы вырашыла, што не вымаўленнем адзiным вымяраецца талент, i прысудзiла спеваку Гран-пры. Старшынi журы маладзёжнага конкурсу, Рыкарда Качыянтэ, нават не давялося выкарыстоўваць сваё права двух галасоў пры выбары пераможцы.

З прадстаўнiц чароўнага полу вызначылася ўкраiнская зорка Руслана. Яна не толькi энергiчна адпрацавала на фестывалi як за сябе, так i практычна за ўсю краiну, даючы сольны канцэрт "Амазонка", але i пацвердзiла, што з часоў яе ўласнай перамогi на "Славянскiм базары-1996" майстэрства выканання не згубiла нi на адзiную нотку. "Зараз у рэжысёраў будзе шок, бо гэтага няма ў праграме", — з выглядам змоўшчыцы абвясцiла Руслана. I заспявала а капэла тую самую "Ой, ляцелi гусi...", ад якой пабеглi дрыжыкi па спiнах гледачоў i, здаецца, завiбрыравалi столь i сцэна.

Самая пастаянная

Вернасць Вiцебску i яго майстрам многа гадоў запар захоўвае знакамiтая "казачка Надзя" — спявачка Надзея Бабкiна. "Зусiм не было часу што-небудзь набыць, а калi я сабралася пагуляць па мастацкiм вернiсажы, то высветлiлася, што мастакоў ужо мiлiцыянеры "папрасiлi" са звыклых месцаў. Але я ўсё ж наведала "Раду" — гэта такая студыя-салон, дзе беларускiя дызайнеры выказваюць свае думкi ў вырабах з лёну. I я кожны раз не магу ўтрымацца, каб не выбраць там якую-небудзь рэч", — прызналася Бабкiна. Акрамя таго, яна расказала, што настолькi прыкiпела да вiцебскай сцэны, што менавiта тут хацела б упершыню ў Беларусi паказаць сваю новую творчую прыдумку — фолк-спектакль "Ковано колесо".

— А можа, у вас намецiлiся якiя-небудзь перамены ў асабiстым жыццi? Вядома, што жанчыны ад гэтага прыгажэюць, а вы сёлета проста ўражваеце, — спрабавалi выведаць што-небудзь "гэткае" журналiсты. Але iх чакала расчараванне:

— Усё ў мяне ў парадку з асабiстым жыццём. Гадоў мо пяць ужо, як у парадку, — рассмяялася Бабкiна. — I я пастаянна над гэтым працую.

Самы вытрыманы

Наўрад цi хто будзе спрачацца, што канкурэнтаў за гэта званне ў народнага артыста чатырох краiн Iосiфа Кабзона няма. Нават на самыя недарэчныя пытаннi ён дае абгрунтаваныя, дакладныя i разгорнутыя адказы, нават самыя эмацыянальныя прыхiльнiкi побач з iм не рызыкуюць паводзiць сябе нахабна. I не толькi прыхiльнiкi. У Вiцебску некалькi дзён толькi i гаварылi аб тым, што Кабзон, маўляў, паскандалiў у цягнiку — як быццам адмовiўся плацiць праваднiку за чай. "Вызначэнне, што я пасварыўся з праваднiцай, няправiльнае — я нiколi не лаюся i не сваруся з жанчынамi. Думаю, праваднiк разумее, што вядомы артыст у стане аплацiць гэтыя паслугi. Проста трэба паводзiць сябе больш карэктна i паважлiва. Бо на маiм месцы мог апынуцца кожны — у гэтым жа вагоне ехаў Дзiма Бiлан, Максiм Галкiн... Таму я выклiкаў начальнiка цягнiка i папрасiў яго аб гэтым", — пракаментаваў Iосiф Давыдавiч.

Самая сямейная

Ансамбль "Залатое кальцо" ў гэтым годзе святкуе 20-гадовы юбiлей, а яго салiстка Надзея Кадышава з мужам, кампазiтарам Аляксандрам Касцюком — сярэбранае вяселле, 25 гадоў сямейнага жыцця. З гэтай нагоды публiка атрымала ад сваёй любiмiцы вялiкi канцэрт, а мы за кулiсамi спыталiся пра сакрэт такой моцнай сям’i.

— Мне здаецца, сакрэту няма, — разважаў Аляксандр Касцюк. — Трэба быць заўжды побач i давяраць адно аднаму. I яшчэ адчуваць адказнасць. Зараз моднымi сталi так званыя грамадзянскiя шлюбы, калi людзi проста жывуць разам... Мне здаецца, гэта зусiм не тое. Усё ж шлюбы заключаюцца на нябёсах.

Гледачам Надзея Кадышава паказалася, дарэчы, у зусiм нязвыклым вобразе — асляпляльнай бландзiнкай. "Няма чаму здзiўляцца, — лiчыць муж спявачкi, — у сям’i Кадышавых увогуле многа бландзiнаў, тры дачкi светленькiя, а дзве цёмненькiя. Надзiна сястра нават i не заўважыла адразу гэтай перамены. I я таксама, бо яна асвятлялася паступова. Затое цяпер мы ўсе светлыя — i я, i Надзя, i наш сын Рыгор".

Самы сумны

Сёлета такiм атрымаўся фестывальны кiнапаказ. Бо ў фiльме Уладзiмiра Фокiна "Нiадкуль з любоўю, цi Вясёлыя хаўтуры" сыграў апошнюю ролю ўсенародна любiмы акцёр Аляксандр Абдулаў, а камедыйная работа "Беларусьфiльма" "На спiне ў чорнага ката" стала апошняй для народнага артыста Расii Валерыя Прохарава. I ўсё ж гэты глядацкi сум быў светлым, а апладысменты, якiмi па традыцыi праводзяць любiмых акцёраў — шчырымi i доўгiмi...

Будзе новы год — будзе новы, васемнаццаты па лiку, фестываль. Будуць новыя ўражаннi i новыя людзi, бадай кожны з якiх — самы, самы, самы. А пакуль што — бывай, Вiцебск! Бывай, "Славянскi базар-2008"!

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА і Белта.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Вiцебск развiтваўся з XVІI мiжнародным фестывалем мастацтваў "Славянскi базар". Як быццам прадчуваючы хуткае расстанне, напярэдаднi на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика