21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На два фронты

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На два фронты

Цiмафея Баршчэўскага ў пэўнай ступенi можна назваць закладнікам глабальнага процiстаяння двух палiтычных сiстэм. Але ж не толькi яго аднаго... Іншая справа, у тагачасных умовах вайны i пасляваеннага лiхалецця кожны ўсё ж такi сам рабiў свой выбар... Хоць быў у жыццi Баршчэўскага i сапраўды трагiчны момант, калi асабiста ад яго нiчога не залежала. Хто ведае, як склалася б жыццё гэтага чалавека, калi б не падзеi пачатку вайны...

...Восенню 1941 года стралковы полк, у якiм служыў Цiмафей Баршчэўскi, трапiў у акружэнне. Цiмафей апынуўся ў палоне. У 1942-м акупацыйныя ўлады вывезлi яго ў Германiю, дзе ён пагадзiўся працаваць на нямецкi бок i адкуль у хуткiм часе вярнуўся — у складзе аднаго з палiцэйскiх фармiраванняў, створаных на тэрыторыi Беларусi. Пасля наступлення Чырвонай Армii i вызвалення краiны ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў Баршчэўскi разам з нямецкiм адступленнем збег у Нямеччыну, адкуль ужо пабаяўся вяртацца на пераможную радзiму. Ён спрабаваў знайсцi сябе на чужой зямлi — шмат працаваў на розных работах, але ўсё ж такi яго цягнула дадому, i адно "ракавое" знаёмства ў замежжы паспрыяла вяртанню, прадвызначыла не проста яго асноўны занятак, але ўвогуле далейшы лёс.

Паводле слоў супрацоўнiка Цэнтральнага архiва Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь Артура ЗЕЛЬСКАГА, на чужыне ў пасляваенны час сабралася своеасаблiвая калонiя беларускiх мiгрантаў, куды ўваходзiлi такiя вядомыя асобы, як Запруднiк, Цвiрка, Урбан... Пэўны "касцяк" гэтых мiгрантаў — так званая "дванаццатка" — у 1947 годзе пераязджае ў Вялiкабрытанiю, дзе далучаецца да тамтэйшага аб’яднання беларусаў, якiм кiруе Барыс Рагуля. Дарэчы, напрыканцы 30-х гадоў гэты чалавек быў арыштаваны органамi ўнутраных спраў. У першыя днi вайны збег з турмы, вярнуўся ў родны Навагрудак. Праўда, пасля вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў вымушаны быў па зразумелых прычынах пакiнуць радзiму...

...Летам 1944 года ў мястэчку Дальвiтц, што непадалёк ад г. Iстэнбурга (Усходняя Прусiя), па iнiцыятыве кiраўнiцтва Беларускай цэнтральнай рады i са згоды абвера была створана разведвальна-дыверсiйная школа, якую дзеля канспiрацыi назвалi "Спецыяльным батальёнам "Дальвiтц". У школе навучалiся колiшнiя палiцэйскiя, члены Беларускай незалежнай партыi, Беларускай краявой абароны, Саюза беларускай моладзi i iншых калабарацыянiсцкiх арганiзацый. Усяго дзесьцi каля 200 чалавек.

Курс навучання ў гэтай дыверсiйнай школе ўключаў у сябе валоданне тайнапiсам, замежнымi мовамi, агнявую падрыхтоўку, арыентаванне на мясцовасцi, вывучэнне выбуховых рэчываў, асновы канспiрацыi, агентурнай работы... Iнакш кажучы, той, хто праходзiў падобнае навучанне, мог ажыццяўляць любыя тэракты i дыверсii ў тыле Чырвонай Армii. Начальнiкам вучэбнай часцi гэтага спецыяльнага батальёна быў вышэйпамянёны Барыс Рагуля.

Рагуля i Баршчэўскi пазнаёмiлiся ў Вялiкабрытанii. Баршчэўскi не страцiў надзеi любым шляхам вярнуцца ў Беларусь, з-за чаго ён адразу згадзiўся супрацоўнiчаць з амерыканскай разведкай.

...Варта нагадаць, што ў пачатку 50-х гадоў "работа" разведвальных службаў ЗША ўзмацнiлася: яны актыўна закiдвалi на тэрыторыю СССР сваiх агентаў. У гэтым патоку знайшлося месца i колiшнiм дапамагатым фашыстаў. Дарэчы, жыццё кожнага такога агента страхавалася на небывалыя для савецкага чалавека сумы — 10 тысяч долараў. Плюс штомесячныя адлiчэннi на асабiстыя рахункi ў памеры 213 долараў...

У вераснi 1951 года з амерыканскага самалёта на тэрыторыю Iльянскага раёна Маладзечанскай вобласцi быў закiнуты адзiн такi "памочнiк" — камiсар Рады Беларускай народнай рэспублiкi Янка Фелiстовiч, якi паспеў "адзначыцца" i ў гiтлераўскiх падраздзяленнях СД, i ў лiку канваiраў лагера смерцi ў Трасцянцы. Прызямлiўся парашутыст удала, паколькi аказаўся адзiным з "калег", каго не падстрэлiлi i не схапiлi адразу, аднак у хуткiм часе яго ўсё роўна адшукалi на адным хутары. Фелiстовiч, як высветлiлася, закiдваўся дзеля збору шпiёнскiх звестак, вывучэння i падбору кадраў для будучай акупацыйнай адмiнiстрацыi.

У 1952 годзе надышла чарга для закiду групы, у якую ўваходзiў Цiмафей Баршчэўскi. Чацвёрка дыверсантаў — Касцюк ("Бэн"), Баршчэўскi ("Карл"), Кальнiцкi ("Джо") i Арцюшэўскi ("Фiн") — апусцiлася з борта амерыканскага ваеннага самалёта на парашутах на тэрыторыю ўсё той жа тагачаснай Маладзечанскай вобласцi. У заданне групы ўваходзiў збор разведданых аб палiтычным становiшчы БССР i стаўленнi насельнiцтва да савецкай улады. Неабходна было прыцягнуць для работы на амерыканскую разведку служачых дзяржаўных устаноў. Разглядалася i магчымасць iх закiду ў Заходнюю Германiю для выкарыстання ў якасцi iнструктараў разведшкол. Але выканаць гэтыя задачы чацвёрцы не давялося. Адзiн са знаёмых, на якога выйшлi дыверсанты, аказаўся агентам органаў дзяржбяспекi. Так "Карл", "Бэн", i "Фiн" былi затрыманы, а "Джо", якi аказаў узброенае супрацiўленне, забiты. Падчас вобыску i на працягу следства амерыканскiя разведчыкi "здалi" чатыры парашуты, дзве радыёстанцыi, радыёпрыёмнiк, два партатыўныя фотаапараты, сем пiсталетаў, тры аўтаматы з патронамi, дзве страляючыя аўтаручкi, тапаграфiчныя карты, компасы, сродкi тайнапiсу, медыкаменты, яды, 206 тысяч савецкiх рублёў, 4 тысячы злотых, 500 нямецкiх марак... Частка гэтых рэчаў з’яўляецца цяпер экспанатамi Гiсторыка-дэманстрацыйнага цэнтра КДБ.

Беларускiя контрразведчыкi затрымалi "чацвёрку" яшчэ да пачатку выканання iмi свайго задання, а таму "Бэн" i "Фiн" былi далучаны да паспяхова праведзенай радыёгульнi "Ракета", падчас якой амерыканскiм "гаспадарам" было накiравана звыш сарака дэзiнфармацыйных радыёграм i атрымана каштоўная iнфармацыя аб складзе i структуры амерыканскай разведсеткi на тэрыторыi рэспублiкi.

Што датычыцца Баршчэўскага, то спачатку разглядалася магчымасць выкарыстання i гэтага персанажа ў аператыўных мэтах. Але дзесьцi праз два гады амерыканскi агент быў асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волi. Цiмафея накiравалi на лесапавал у Мардовiю. Турэмнае выпрабаванне доўжылася 22 гады. Тры гады Баршчэўскаму "даравалi" па ўзросце.

...Пасля "адсiдкi" Цiмафей Баршчэўскi прыехаў у Гомель, знайшоў работу, ажанiўся, адзiнага сына назваў у гонар брата, якi загiнуў на вайне. Увесь наступны час ён, безумоўна, знаходзiўся пад пiльным наглядам савецкай спецслужбы. Аднойчы ён атрымаў пiсьмо: "Дарагi сябар! Давай сустрэнемся. Мы добра памятаем цябе як дарагога нам Карла..."...

Пасля дасканалых разважанняў Камiтэт дзяржбяспекi прыцягнуў Цiмафея Баршчэўскага да аператыўнай справы, звязанай з дыпламатамi, якiя працавалi ў Маскве. Баршчэўскi ў патрэбны час прыбыў у Маскву, i аднойчы вечарам накiраваўся на сустрэчу з "незнаёмцам" — амерыканскiм аташэ Луiсам Томасам. Той наблiзiўся да Цiмафея, спытаў "Вы Карл?", атрымаў станоўчы адказ i са словамi "Унутры знойдзеце неабходныя iнструкцыi" перадаў "Карлу" пачак цукерак "Халадок". У гэты момант амерыканскi разведчык i быў затрыманы.

Ва ўпакоўцы "Халадку" сапраўды была схаваная iнструкцыя з падрабязнымi ўказаннямi па пошуку тайнiка са шпiёнскiмi матэрыяламi. Супрацоўнiкi пасольства ЗША пацвердзiлi iмя-прозвiшча затрыманай фiгуры, а выяўлены пасля шпiёнскi кантэйнер ЦРУ закрыў аперацыю... на нашу карысць. Як вядома, падзеi затрымання супрацоўнiка амерыканскага пасольства, кадравага разведчыка ЦРУ знайшлi адлюстраванне ў кiнастужцы "ТАСС упаўнаважаны заявiць"...

Святлана БАРЫСЕНКА.

Фота з архiва КДБ: Чацвёрка дыверсантаў. Канфіскавана на працягу следства.

 

 

 

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цiмафея Баршчэўскага ў пэўнай ступенi можна назваць закладнікам глабальнага процiстаяння двух палiтычных сiстэм. Але ж не толькi яго аднаго... Іншая с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика