21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Інфаркт міякарда: адзiн з фактараў рызыкi — спадчыннасць

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інфаркт міякарда: адзiн з фактараў рызыкi — спадчыннасць Яе асаблiвасцi вызначылi беларускiя вучоныя   Захворваннi сэрца i сасудаў — лiдары ў спiсе паталогiй, якiя пагражаюць здароўю чалавека. I менавiта яны — асноўная прычына смяротнасцi i iнвалiднасцi сярод дарослага насельнiцтва. Да сардэчных катастроф могуць прыводзiць многiя прычыны. Аднак сярод iх медыкi выдзяляюць асноўныя фактары рызыкi: павышаны крывяны цiск i халестэрын, атлусценне, нiзкую фiзiчную актыўнасць, няправiльнае харчаванне, курэнне, цукровы дыябет. Акрамя таго, выяўлена генетычная схiльнасць да iнфаркту мiякарда.

Менавiта беларускiя вучоныя ўпершыню ў свеце вынайшлi найбольш каварныя гены.

Аб вынiках даследавання, яго практычнай значнасцi нам расказала кiраўнiк праекта "Распрацоўка спосабаў ДНК-дыягностыкi схiльнасцi да артэрыяльнай тромбафiлii", прафесар, доктар бiялагiчных навук, загадчык лабараторыi генетыкi чалавека Iнстытута генетыкi i цыталогii Нацыянальнай акадэмii навук Iрма Масэ.

— Iнфаркты i iнсульты — гэта хваробы, якiя выклiкаюцца трамбозамi артэрыяльных сасудаў i з’яўляюцца галоўнай прычынай смяротнасцi людзей. I хаця праблема вельмi важная, артэрыяльныя трамбозы ў генетычным плане амаль не вывучаны ў свеце.

Беларускiя ж генетыкi пачалi распрацоўваць праграму ў другой палове 2007 года i плануюць завяршыць даследаваннi ў 2011 годзе.

Мы пачалi вывучаць тыя гены, якiя адказваюць за ўзнiкненне артэрыяльных трамбозаў, у прыватнасцi iнфарктаў мiякарду. Цесна супрацоўнiчаем з РНПЦ "Кардыялогiя", дзе бяром узоры крывi хворых на iнфаркты, а таксам з РНПЦ "Мацi i дзiця".

Робiцца гэта так: з кроплi крывi выдзяляецца ДНК, i далей разглядаюцца тыя гены, якiя i ў якiм стане, на нашу думку, могуць выклiкаць iнфаркт мiякарду. Такiм чынам, мы даследавалi некалькi генаў i высветлiлi, што адзiн з iх павышае рызыку iнфаркту ў два з паловай разы, а яшчэ адзiн амаль у 8 разоў (па iм даследаваннi пакуль не закончаны).

Варта адзначыць, што мы прапанавалi распрацоўку новага спосабу ДНК-дыягностыкi (дыягностыка схiльнасцi да спадчынных захворванняў). I наш спосаб прыкладна ў 10 разоў таннейшы, чым зараз iснуючыя. Iнакш кажучы, кошт аднаго аналiзу ў 10 разоў нiжэйшы. Таму наш праект мае дзяржаўнае фiнансаванне.

Выяўленне генетычнай схiльнасцi да iнфарктаў вельмi важнае, бо яно дазваляе больш дакладна вызначыць групы рызыкi. Напрыклад, у чалавека высокi крывяны цiск, павышаны халестэрын, значыць, ён ужо трапляе ў групу рызыкi. А калi ў яго яшчэ выяўлены гэты зменены ген, рызыка iнфаркту ў яго яшчэ вышэйшая. Такому пацыенту абавязкова патрэбны медыцынскi кантроль, i чалавек павiнен весцi адпаведны лад жыцця. Яму нельга курыць, набiраць вагу, нельга весцi маларухомы лад жыцця. З улiкам генетычнай схiльнасцi можна таксама выключыць узнiкненне паўторных iнфарктаў.

Цеснае супрацоўнiцтва з практычнай медыцынай дае магчымасць прасачыць, наколькi нашы генетычныя звесткi супадаюць з медыцынскiмi дадзенымi (цяжкасць iнфарктаў, паўторнасць iх i г.д.). А ўрачам гэта распрацоўка неабходная для дыягностыкi i прафiлактыкi хваробы. Ведаючы генатып чалавека, доктар ведае, на што трэба звярнуць большую ўвагу i скарэктаваць лячэнне.

Вольга ШАЎКО.

Медыкi сцвярджаюць, што рызыка атрымаць "сардэчныя праблемы" iстотна знiжаецца, калi рэгулярна ўжываць у ежу пэўныя прадукты. Вось так можа выглядаць "меню для сэрца".

* Грэчка. Яна ўтрымлiвае вiтамiны групы B, РР, Р, руцiн, кальцый, фосфар, амiнакiслоты. Пры гэтым у ёй менш вугляводаў, чым у iншых крупах. Есцi можна ў якасцi гарнiру, а таксама як самастойную страву — з малаком, смажанай цыбуляй i грыбамi. Дзённая норма: 600 г.

* Памiдоры. Утрымлiваюць 94% вады, але, акрамя таго, вiтамiны Е, С, РР, карацiн, хром, клятчатку. Тыя, хто не любiць свежыя памiдоры, могуць ужываць iх тушанымi цi ў выглядзе таматнага соку. Палавiнкi памiдораў, пасыпаныя духмянымi травамi, можна запякаць на грылi. Дзённая норма: 2 штукi.

* Часнок. Утрымлiвае фосфар, калiй, цынк, селен, вiтамiны А i С, кальцый, магнiй, жалеза, амiнакiслоты, пекцiн, алiцын. Есцi ў свежым выглядзе, дабаўляючы ў салаты i закускi. Часнок не рэкамендуецца ўжываць людзям, у якiх ёсць страўнiкава-кiшачныя захворваннi. Дзённая норма: 1—2 зубкi.

* Белакачанная капуста. Утрымлiвае аскарбiнавую i тартронавую кiслоты, вiтамiны групы B, РР, K, Е, U (метылметыянiн), фосфар, амiнакiслоты. Можна рабiць салаты са свежай капусты з цыбуляй, яблыкамi, зелянiнай цi тушыць яе з морквай, перцам, памiдорамi. Смажыць на масле не рэкамендуецца: гэта надта тлустая страва. Дзённая норма: 100—300 г.

* Мiндаль. Утрымлiвае пратэiн, вiтамiн B2, полiкiслоты. Есцi ў свежым выглядзе, без дабаўкi солi, цукровай цi шакаладнай глазуры i г.д. Дзённая норма: 70 г.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Захворваннi сэрца i сасудаў — лiдары ў спiсе паталогiй, якiя пагражаюць здароўю чалавека. I менавiта яны — асноўная прычына смяротнасцi i iнвалiднасцi
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика