Прэзідэнт Беларусi выказаў спачуваннi ў сувязi са смерцю Аляксандра Салжанiцына
Прэзідэнт Беларусi выказаў спачуваннi ў сувязi са смерцю Аляксандра Салжанiцына
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў сувязi са смерцю Аляксандра Салжанiцына накiраваў глыбокiя спачуваннi родным i блiзкiм выдатнага пiсьменнiка i грамадскага дзеяча. "Аляксандр Ісаевiч увайшоў у гiсторыю як выдатны рускi празаiк, публiцыст i мыслiцель. Яго творы вызначаюцца смеласцю, гiстарычнай дакладнасцю i глыбiнёй аналiзу самых вострых сацыяльных i маральных праблем, вучаць цанiць свабоду i праўду. У Беларусi Аляксандра Iсаевiча паважалi за найвышэйшую сiлу духу, цвёрдую грамадзянскую пазiцыю, няспынныя маральныя пошукi, вернасць сваiм перакананням у самых складаных i трагiчных абставiнах", — гаворыцца ў спачуваннi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў сувязi са смерцю Аляксандра Салжанiцына накiраваў глыбокiя спачуваннi родным i блiзкiм выдатнага пiсьменнiка
|
|