Рапс ставіць рэкорды
Рапс ставіць рэкорды
Сёлета на Гродзеншчыне ставiць рэкорды азiмы рапс: упершыню сярэдняя ўраджайнасць, самая высокая ў краiне, склала 31 цэнтнер з гектара. А ў сельгаскааператывах "Тракельнiкi" i "Гудагай" Астравецкага раёна, "Шылавiчы" Ваўкавыскага раёна, "Кастрычнiк-Гродна" Гродзенскага раёна i шэрагу iншых гаспадарак гектар даў больш за 50 цэнтнераў. У цэлым намалочана каля 123 тысяч тон — гэта больш чым удвая перавышае мiнулагоднi паказчык. Першы намеснiк старшынi Гродзенскага аблвыканкама Васiль Сцяпура адзначае, што гэты поспех дасягнуты дзякуючы выкарыстанню больш дасканалых тэхналогiй i новых гатункаў. На сёння Гродзеншчына ўжо перавыканала дзяржаўны заказ па продажы рапсу. Не будзе праблем i з выкарыстаннем астатняй часткi ўраджаю, паколькi ў вобласцi наладжана вытворчасць рафiнаванага рапсавага алею для харчовых мэтаў, а таксама бiядызельнга палiва. Акрамя таго, рапсавы алей выкарыстоўваецца i ў лакафарбавай прамысловасцi. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета на Гродзеншчыне ставiць рэкорды азiмы рапс: упершыню сярэдняя ўраджайнасць, самая высокая ў краiне, склала 31 цэнтнер з гектара.
|
|