21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзідэнт Беларусi падпiсаў закон аб сродках масавай iнфармацыi

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусi падпiсаў закон аб сродках масавай iнфармацыi

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб сродках масавай iнфармацыi".

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. 

 

Закон для чацвёртай улады

У Беларусi праз шэсць месяцаў — у лютым 2009 года — уступiць у сiлу закон "Аб сродках масавай iнфармацыi". Аб асноўных заканадаўчых новаўвядзеннях, якiя датычацца чацвёртай улады, расказаў БЕЛТА мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч.

Першы ў Беларусi закон аб СМІ быў прыняты ў 1990-я гады i фактычна з’яўляўся калькай з расiйскага закона. За апошнiя 15 гадоў усе сродкi масавай iнфармацыi, як друкаваныя, так i радыё, тэлебачанне, перажылi бурнае развiццё, а галоўнае, атрымала масавае распаўсюджанне iнтэрнэт-iндустрыя, адзначыў Уладзiмiр Русакевiч. "СМI кардынальна змянiлiся. Час запатрабаваў ад спецыялiстаў распрацоўкi новай нарматыўнай базы для iнфармацыйнай прасторы", — патлумачыў ён, падкрэслiўшы, што пры падрыхтоўцы новага законапраекта было прааналiзавана заканадаўства Расii, Лiтвы, Украiны, Германii, Вялiкабрытанii, Францыi, Нiдэрландаў, Швецыi.

Згодна з новым законам парадак дзяржрэгiстрацыi СМI, якiя распаўсюджваюцца праз глабальную камп’ютарную сетку iнтэрнэт, аднесены да кампетэнцыi Савета Мiнiстраў Беларусi. На падрыхтоўку дакументаў, якiя спадарожнiчаюць закону, спецыялiстам Мiнiстэрства iнфармацыi адведзена паўгода. Цяпер у стадыi абмеркавання знаходзiцца пытанне аб падрыхтоўцы праекта пастановы Савета Мiнiстраў, якая рэгулюе дзейнасць iнтэрнэт-СМI. Магчыма, праз месяц Мiнiнфарм падрыхтуе адпаведныя прапановы, паведамiў Уладзiмiр Русакевiч.

У законе ўпарадкаваная працэдура заснавання i дзяржрэгiстрацыi СМI, дакладна вызначаны пералiк дакументаў, якiя прыкладаюцца да заявы аб iх рэгiстрацыi. Устаноўлена, што ўсе зарэгiстраваныя СМI падлягаюць уключэнню ў дзяржаўны рэестр СМI, вядзенне якога ўскладзена на Мiнiстэрства iнфармацыi. Новы закон лiквiдуе iснуючы парадак узгаднення размяшчэння СМI з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi. Уводзiцца паняцце "юрыдычная асоба", на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi, што дазволiць размежаваць працэдуру дзяржрэгiстрацыi юрасобаў з працэдурнай рэгiстрацыяй СМI.

Лiквiдаваны прабелы ў прававым рэгуляваннi парадку фiнансавання СМI. У прыватнасцi, устаноўлена забарона на атрыманне грашовых сродкаў i iншай маёмасцi ад замежных юрасобаў, замежных грамадзян, асобаў без грамадзянства, якiя пастаянна не пражываюць на тэрыторыi Беларусi, за выключэннем выпадкаў iх удзелу ў статутным фондзе юрасобы, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi СМI. Забараняецца таксама атрыманне грашовых сродкаў ад ананiмных крынiц. Прапiсаны выпадкi незаконнага абмежавання свабоды СМI. У iх лiку ажыццяўленне цэнзуры, незаконнае прыпыненне або спыненне выпуску сродкаў масавай iнфармацыi, прымушэнне журналiста да распаўсюджання або адмовы ад распаўсюджання iнфармацыi.

Закон удакладняе парадак акрэдытацыi журналiстаў. Устаноўлена забарона на ажыццяўленне прафесiйнай дзейнасцi журналiстаў замежных СМI без акрэдытацыi.

Узмоцнена адказнасць заснавальнiка СМI. У прыватнасцi, прапiсана, што ён нясе адказнасць за выкананне патрабаванняў, заяўленых iм пры дзяржрэгiстрацыi СМI, а таксама за змест iнфармацыi, якая распаўсюджваецца заснаваным iм СМI.

У законе ўстаноўлены катэгорыi iнфармацыi, распаўсюджанне якой у СМI забаронена або абмежавана. Да iх адносяцца звесткi, якiя прапагандуюць выкарыстанне наркотыкаў, псiхатропных рэчываў, iнфармацыя, накiраваная на прапаганду вайны, экстрэмiсцкай дзейнасцi, насiлля або жорсткасцi, а таксама скрытыя ўстаўкi, якiя ўздзейнiчаюць на падсвядомасць людзей або аказваюць шкодны ўплыў на iх здароўе.

У нарматыўным акце дадзены азначэннi такiх паняццяў, як вiд СМI, карэспандэнцкi пункт, недакладная iнфармацыя, замежны сродак масавай iнфармацыi.

Пасля ўступлення ў сiлу гэтага закона ўсе СМI павiнны будуць прайсцi перарэгiстрацыю. Яна будзе ажыццяўляцца без спагнання платы за ўнясенне змяненняў i дапаўненняў у статутныя дакументы. Таксама абазначаны тэрмiн, на працягу якога за заснавальнiкам СМI захоўваецца права прыступiць да выпуску сродку масавай iнфармацыi: на працягу аднаго года — для тэлебачання i радыё, 6 месяцаў — для друкаваных СМI з дня ўключэння iх у дзяржаўны рэестр.

Перагледжаныя таксама патрабаваннi перарэгiстрацыi СМI пры змяненнi адраса юрасобы, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi СМI: у дадзенай сферы ўведзены iнстытут паведамлення.

У законе таксама вызначаны эфектыўны механiзм прымянення мераў адказнасцi да суб’ектаў праваадносiнаў у сферы масавай iнфармацыi. У прыватнасцi, удакладнены падставы для вынясення СМI пiсьмовага папярэджання, прыпынення i спынення яго выпуску.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб сродках масавай iнфармацыi".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика