21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Грошы не любяць мітуснi...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грошы не любяць мітуснi...

Не панiкаваць i не пераходзiць з адной крайнасцi ў iншую

Нават падкаваным у фiнансавых пытаннях людзям часам няпроста зарыентавацца ў той сiтуацыi, якая складваецца зараз у свеце, у прыватнасцi, з тымi ж валютамi i крэдытамi, i пралiчыць верагодную перспектыву развiцця падзей. Што i казаць пра большасць насельнiцтва, якое мiжволi рэагуе на той крызiс, якi ахоплiвае краiны. Бадай, самае галоўнае, над чым ламаюць галаву многiя — як з найменшымi стратамi (а лепш наогул без iх) перажыць перыяд патрасенняў на фiнансавых рынках? I кожнае кампетэнтнае меркаванне па гэтым актуальным пытаннi — шмат каштуе. Таму сёння сваiм поглядам на апошнiя падзеi дзелiцца з чытачамi "Звязды" першы намеснiк старшынi праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Валянцiна Лук’яненка.

Еўра вяртаецца?

Нават падкаваным у фiнансавых пытаннях людзям часам няпроста зарыентавацца ў той сiтуацыi, якая складваецца зараз у свеце, у прыватнасцi, з тымi ж валютамi i крэдытамi, i пралiчыць верагодную перспектыву развiцця падзей. Што i казаць пра большасць насельнiцтва, якое мiжволi рэагуе на той крызiс, якi ахоплiвае краiны. Бадай, самае галоўнае, над чым ламаюць галаву многiя — як з найменшымi стратамi (а лепш наогул без iх) перажыць перыяд патрасенняў на фiнансавых рынках? I кожнае кампетэнтнае меркаванне па гэтым актуальным пытаннi — шмат каштуе. Таму сёння сваiм поглядам на апошнiя падзеi дзелiцца з чытачамi "Звязды" першы намеснiк старшынi праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Валянцiна Лук’яненка.

Еўра вяртаецца?

Адна з найбольш абмяркоўваемых апошнiм часам тэмаў — ажыятажны попыт на наяўныя долары ў абменнiках. Мiж iншым, нешта падобнае сёлета ўжо ў краiне было, калi гэтак жа людзi скуплялi еўра: курс еўра шматабяцальна рос, i насельнiцтва пазбаўлялася ад амерыканскай валюты на карысць еўрапейскай. Цяпер — усё наадварот. Паводле звестак Валянцiны Захараўны, свой "уклад" у ажыятаж вакол долараў унеслi i грамадзяне сумежных з нашай краiнай дзяржаў: ва ўмовах уведзеных пэўных абмежаванняў на тэрыторыi Расii i Украiны, суседзi, прыязджаючы да нас, таксама скупляюць USD, i тым самым "падаграваюць" сiтуацыю i павялiчваюць нагрузку на беларускiя банкi. Мiж iншым, рост попыту з боку насельнiцтва на долары той жа "Беларусбанк" адчуў ужо 17 кастрычнiка. I, каб захаваць свае пазiцыi на рынку наяўнай валюты, прыняў пэўныя меры. У прыватнасцi, касы банка i абменныя пункты аператыўна падмацоўваюцца неабходнай валютай. Акрамя таго, банкам выкарыстоўваецца такi шлях, як прапанаванне клiентам безнаяўных долараў з наступным залiчэннем ва ўклады, плацежных дакументаў (чэкаў Амерыкан Экспрэс, якiя намiнаваныя ў доларах, i не толькi забяспечваюць захаванасць грашовых сродкаў, але i даюць магчымасць у далейшым iх абнаявiць). Дарэчы, у апошнiх выпадках продаж валюты ажыццяўляецца па больш прывабных для клiентаў курсах.

Аднак, падобна, на рынку наяўнай валюты нешта мяняецца. Прынамсi, калi браць у разлiк тое, што ў абменных пунктах таго ж "Беларусбанка" ў апошнiя тры днi ўзрос попыт на еўра. Цiкавасць людзей да гэтай валюты павялiчылася разам з ростам курсу еўра на сусветных рынках. Напрыклад, два днi таму насельнiцтва набыло на 1,5 мiльёна наяўных еўра больш, чым было здадзена ў "абменнiкi" банка. Наогул, што датычыцца куплi-продажу валюты, то тут Валянцiна Лук’яненка раiць беларусам не панiкаваць, i не пераходзiць з адной крайнасцi ў iншую. "Не трэба пераводзiць свае зберажэннi з адной валюты ў iншую: у такiм выпадку страты ад хiстання курсаў будуць мiнiмiзаваныя", — лiчыць яна. I дадае, што неабходна ўсё ж такi захоўваць свае зберажэннi ў банку, таму што стаўка даходнасцi па ўкладах — станоўчая i абараняе грошы ад iнфляцыi.

Каб не згубiць даход...

Дарэчы, пра ўклады. Як бачна з той сiтуацыi, якая цяпер складваецца ў адным з сiстэмаўтваральных банкаў краiны, альтэрнатывы дэпазiтам насельнiцтва не шукае: людзi па-ранейшаму давяраюць фiнансавай установе i працягваюць захоўваць тут свае зберажэннi. Больш за тое, у банку iстотна папаўняюцца i новыя рахункi. За два тыднi толькi на ўклад "Прэстыж", якi нядаўна ўвёў банк, укладчыкi прынеслi 250 мiльярдаў беларускiх рублёў, 50 мiльёнаў долараў, 30 мiльёнаў еўра i 80 мiльёнаў расiйскiх рублёў. Праўда, цяпер больш чым калi супрацоўнiкам "Беларусбанка" (што нi дзiўна) даводзiцца адказваць на званкi клiентаў, якiх цiкавiць, напрыклад, лiквiднасць банка i яго магчымасцi па выкананнi абавязацельстваў па дагаворах банкаўскiх укладаў па першым запатрабаваннi. Як зазначае Валянцiна Лук’яненка, занепакоенасць людзей сёння цалкам зразумелая i запэўнiла, што, у прыватнасцi, "Беларусбанк" заўсёды няўхiльна выконвае абавязацельствы. I не толькi па сваiх дагаворах банкаўскага ўкладу: многiя, мяркуем, памятаюць сумнавядомыя "Белбалтыю" i "Комплексбанк", укладчыкам якiх менавiта "Беларусбанк" датэрмiнова вярнуў зберажэннi.

Мiж iншым, спецыялiсты лiчаць неапраўданымi i дзеяннi тых нямногiх укладчыкаў, якiя пачынаюць мiтусiцца, здымаць грошы з рахункаў у банках. Чаму? Адказ, на думку Валянцiны Лук’яненка, вiдавочны: пры датэрмiновым скасаваннi дагавора ўкладчыкi губляюць практычна ўвесь даход, так як банк пералiчвае даход па панiжанай працэнтнай стаўцы. Да таго ж, павучальны ў гэтым сэнсе вопыт тых, хто ўжо аднойчы патрапiў у пастку ўсеагульнай панiкi. Усе, бадай, добра памятаюць падзеi лiстапада 2006 года. Тады, нагадаем, чуткi аб дэнамiнацыi рубля справакавалi ўкладчыкаў кiнуцца ў банкi па свае зберажэннi. У вынiку людзi згубiлi працэнтныя даходы па дэпазiтах. А праз некаторы час, пасля "прасвятлення", iм зноў са сваiмi грашамi давялося вяртацца ў банкi i размяшчаць зберажэннi ва ўклады.

"Апетыты" спажыўцоў задавальняюцца

Аналiзуючы сiтуацыю з крэдытаваннем, калi многiя банкi скарацiлi яго аб’ёмы i павялiчылi працэнтныя стаўкi па крэдытах насельнiцтву, Валянцiна Лук’яненка падкрэслiла, што ў "Беларусбанку" такiх праблем не iснуе. Наадварот, у кастрычнiку крэдытаванне насельнiцтва банкам нават вырасла ў параўнаннi з вераснем: калi ў вераснi ўстановы банка штодзённа прадстаўлялi каля 5 мiльярдаў рублёў, то ў кастрычнiку — амаль 6 мiльярдаў.

"Хачу заспакоiць перш за ўсё тых, каго турбуе пытанне па выдачы льготных крэдытаў на будаўнiцтва цi набыццё жылля. Яны выдаюцца ў поўным аб’ёме ў адпаведнасцi з заяўкамi", — паведамiла Валянцiна Лук’яненка. Акрамя таго, банк без цяганiны выдае крэдыты i на рамонт жылля, на газiфiкацыю, на навучанне, маладым спецыялiстам, якiя прыступiлi да працы пасля заканчэння ВНУ i сярэднiх спецыяльных устаноў, а таксама i iншыя сацыяльна значныя вiды крэдытаў. Прычым, адзначыла Валянцiна Захараўна, працэнтныя стаўкi па згаданых крэдытах у беларускiх рублях не змянiлiся. Як, дарэчы, нiякiх новаўвядзенняў няма i па тэрмiнах разгляду заявак па крэдытах. Разам з тым на 1-2 працэнтныя пункты былi павялiчаны стаўкi па крэдытах на спажывецкiя патрэбы ў сувязi са змяненнем стаўкi рэфiнансавання i павелiчэннем памеру працэнтнага даходу па ўкладах насельнiцтва.

Адказваючы на пытанне наконт магчымага ўвядзення больш жорсткага падыходу банка да заявак на выдачу крэдытаў насельнiцтву, Валянцiна Лук’яненка заўважыла, што такой неабходнасцi няма. "Самае галоўнае ў гэтай справе, — мы павiнны паглядзець, цi забяспечаны крэдыт, цi будзе ён вернуты. Гэта асноўны крытэрый, якi дзейнiчае пастаянна", — адзначыла яна.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не панiкаваць i не пераходзiць з адной крайнасцi ў iншую Нават падкаваным у фiнансавых пытаннях людзям часам няпроста зарыентавацца ў той сiтуацыi, я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика