Тарыфны максімум
Тарыфны максімум
Плацяжы за кватэру адчувальна ўзрастуць — у сярэднiм адразу на $10 Як ужо паведамлялася, у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў ад 16 снежня ўсталяваны новыя расцэнкi. Адметнасцю чарговага "рыўка" плацяжоў за кватэру з’яўляецца тое, што павялiчаны тарыфы па ўсiх без выключэння пазiцыях. Такога маштабнага павышэння, прызнаюся, нават i не ўзгадаю. За апошнiя некалькi гадоў гэта дакладна адзiны выпадак. Мяркуйце самi: узрасла плата за тэхнiчнае абслугоўванне жылля, ацяпленне i гарачае водазабеспячэнне, халодную ваду, газазабеспячэнне i электрычнасць, каналiзацыю, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне лiфтам. Пры гэтым павелiчэнне даволi адчувальнае — ад 12 да 20 працэнтаў (у залежнасцi ад канкрэтнай пазiцыi). Напрыклад, тарыф на цеплавую энергiю для патрэб ацяплення i гарачага водазабеспячэння павышаны з 37580,7 да 43458,3 рубля за 1 Гкал (адразу на 15,6 працэнта). Разлiкi за электрычнасць павялiчваюцца на 19,3 працэнта. Тое ж i па астатнiх пазiцыях. Атрымлiваецца, што на працягу года (калi мець на ўвазе ўсе апошнiя павышэннi) тарыфы на электрычнасць i стаўкi платы за тэхнiчнае абслугоўванне жылля павялiчвалi тройчы! Апошняя паслуга, дарэчы, таксама не з маленькiх па грашах — трэба мець на ўвазе i тое, што такая ж сума выстаўляецца яшчэ i за капiтальны рамонт жылля. Але наколькi больш давядзецца плацiць за кватэру? Паводле нашых разлiкаў, за аднапакаёўку ў сярэднiм неабходна будзе заплацiць у ацяпляльны сезон 108,6 тысячы рублёў i 70,7 тыс. — у летнi. Але ў вынiку атрымлiваецца, што лютаўскiя "жыроўкi" (калi будзем разлiчвацца па павялiчаных тарыфах за студзень) стануць даволi адчувальнымi для пэўнай часткi жыхароў. Праўда, для iх iснуе адпаведны варыянт дзяржаўнай падтрымкi. Сем’i, для якiх разлiкi за кватэру перавышаюць устаноўлены ўзровень (20 працэнтаў сукупнага даходу для жыхароў гарадоў i 15 працэнтаў для вяскоўцаў), маюць права на атрыманне безнаяўнай жыллёвай субсiдыi. Верагодна, што пасля ўвядзення новых тарыфаў, колькасць заяўнiкаў на такую дапамогу можа павялiчыцца. Мiкалай ЛІТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плацяжы за кватэру адчувальна ўзрастуць — у сярэднiм адразу на $10 Як ужо паведамлялася, у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў ад 16 снежня ўс
|
|