Лепш дарыце цукеркі!
Лепш дарыце цукеркі!
Падрыхтоўка да Новага года iдзе па-рознаму. На прадпрыемствах, напрыклад, падбiваюцца фiнансавыя справаздачы, падводзяцца ўвогуле вынiкi — што атрымалася, што не. Адно з вядучых прадпрыемстваў у Гомельскай вобласцi, якое займаецца дрэваапрацоўкай, — адкрытае акцыянернае таварыства "Гомельдрэў". Як паведамiў намеснiк генеральнага дырэктара па iдэалагiчнай i кадравай рабоце Анатоль Бобрык: — Збiраемся на канiкулы з 1 па 11 студзеня. У нас рынкi збыту на 80 працэнтаў арыентаваныя на Расiю. Расiяне сыходзяць на канiкулы, i нам не мае сэнсу дарэмна ганяць прадпрыемства. А так будзе эканомiя энерганосьбiтаў. Зараз мы адчулi напружанне ў рабоце з расiйскiмi партнёрамi. Продаж iдзе не так бойка, як раней. Што датычыцца сiтуацыi па Беларусi — тут усё нармальна, як звычайна. У цэлым жа пакуль рабочы рытм не парушаўся i зрываў з выплатамi заробкаў не было. Перад навагоднiмi канiкуламi людзi абавязкова атрымаюць грошы. Жыццё падкажа, як будзем жыць далей. На пытанне, цi будуць змены ў рабоце вашага прадпрыемства напярэдаднi Новага года, дырэктар рэспублiканскага алмазаперапрацоўчага ўнiтарнага прадпрыемства "Гомельскае ВА "Крышталь" Анатоль Голiсеў адказаў пытаннем: "Якiя адносiны газета "Звязда" мае да графiку работы прадпрыемства?" І адмовiўся гаварыць на гэтую тэму. Калi я спытала, чаму, кiраўнiк прадпрыемства паўтарыў: "Я не буду пра гэта размаўляць — i ўсё. Мы праводзiм маркетынгавую i брэндынгавую работу з тымi, з кiм лiчым магчымым". Я паспрабавала растлумачыць, што аб рэкламе iх прадпрыемства размова не iдзе, на што кiраўнiк адказаў: "Я iдэалогii навучаны ў свой час па поўнай праграме, па тэлефоне чалавек называе нейкую там газету "Звязда", задае пытаннi... На гэтыя пытаннi адказваць не буду. Толькi праз афiцыйны запыт буду размаўляць на гэтыя тэмы". Мне засталося пашкадаваць i паабяцаць яму расказаць у сваёй газеце, што кiраўнiк аднаго з вядомых прадпрыемстваў у дзяржаве не ведае самае старэйшае выданне краiны, заснавальнiкамi якога з’яўляюцца Савет Рэспублiкi Нацыянальнага Сходу Рэспублiкi Беларусь, Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага Сходу Рэспублiкi Беларусь i Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Так што не пакутуйце ад пытання, цi дарыць любiмым брыльянты на Новы год — лепш дарыце цукеркi, iх ацэняць абавязкова i малыя i старыя. Прадукцыю сумеснага прадпрыемства адкрытага акцыянернага таварыства "Спартак" атрымаюць ў якасцi падарунка многiя маленькiя жыхары краiны. Намеснiк дырэктара Iрына Жукава кажа, што да свята пачалi рыхтавацца, як звычайна,.. у красавiку. — Яшчэ вясной пралiчваюцца меркаваныя аб’ёмы продажу, вызначаюцца накiрункi, па якiх мы будзем працаваць у навагоднiя днi, загадзя размяшчаюцца замовы на дызайн, на ўпакоўку, прапрацоўваецца асартымент навагоднiх падарункаў. Новы брэнд прадпрыемства "Melanie" пакуль не будзе адлюстраваны на навагодняй прадукцыi, бо ён уводзiўся пазней за 20 верасня, калi пачалi рабiць салодкiя падарункi. Сёння прадпрыемства па-ранейшаму загружана, мы працуем у звычайным рэжыме i не збiраемся даваць водпускi сваiм супрацоўнiкам у пачатку студзеня. Наш асартымент запатрабаваны, i ён заўсёды павiнен быць на прылаўках магазiнаў. Заработная плата будзе выплачана своечасова i загадзя — ужо 24 снежня. Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падрыхтоўка да Новага года iдзе па-рознаму. На прадпрыемствах, напрыклад, падбiваюцца фiнансавыя справаздачы, падводзяцца ўвогуле вынiкi — што атрымал
|
|