21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На хутары?

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На хутары?

Мiнсельгасхарч прапрацоўвае пытанне аб стварэннi ў сельскай мясцовасцi хутароў, паведамiла першы намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Надзея Каткавец.

Неабходна вывучыць грамадскую думку беларусаў, iх стаўленне да стварэння хутароў. Калiсьцi гэта быў даволi развiты кiрунак сельскага ўкладу, ладу жыцця людзей. З цягам часу, улiчваючы ўсе абставiны, уключна калектывiзацыю, ваенныя дзеяннi падчас Вялiкай Айчыннай вайны, гэты кiрунак зведаў сур’ёзныя змены. І сёння ў Беларусi па статыстыцы няма нiводнага населенага пункта, якi б называўся хутарам.

"Мы хочам вывучыць настрой людзей, наколькi ў iх ёсць жаданне самастойна займацца сельскай гаспадаркай, рамяством або займацца экалагiчным турызмам, каб для гэтага можна было б нейкiм чынам аформiць сваё пражыванне на хутары i юрыдычна аформiць свой населены пункт, якi складаецца з адной сядзiбы, як хутар. Нам хацелася б вярнуцца да пытання стварэння хутароў яшчэ i таму, што мы разлiчваем на людзей, на iх мудрасць i разважлiвасць. Яны заўсёды знойдуць шляхi вырашэння любой цяжкай задачы, i ў гэтым выпадку — таксама", — сказала Надзея Каткавец.

Безумоўна, сучасны хутар будзе iстотна адрознiвацца ад ранейшага. Як бы далёка нi знаходзiлася сядзiба хутаранiна ад сельскагаспадарчага кааператыва, да яго абавязкова правядуць дарогу, ЛЭП.

Натуральна, хутаране змогуць разлiчваць на падтрымку дзяржавы ў тым плане, што iм, як i iншым жыхарам вёскi, могуць выдзяляцца льготныя крэдыты на будаўнiцтва жылля. А калi да таго ж хутаранiн з’яўляецца работнiкам СВК, дык i iншыя льготы.

На думку першага намеснiка мiнiстра, "хутар пажадана будаваць пад сям’ю, якая хацела б мець свой невялiкi зямельны ўчастак i апрацоўваць яго ўсёй сям’ёй". Каб праца на хутары не была цяжкiм ярмом, у рэспублiцы вырабляецца нямала мiнi-тэхнiкi для фермерскiх гаспадарак, якую меркаваны хутаранiн як фермер або ўладальнiк хутара зможа набыць на пэўных, магчыма, iльготных умовах.

Надзея Каткавец падкрэслiла: "Мы прыхiльнiкi замацавання за сям’ёй уладальнiка хутара зямельнага ўчастка або ў доўгатэрмiновай арэндзе, як яна на сёння знаходзiцца ў фермераў, або ў карыстаннi, як у СВК. Іншых варыянтаў пакуль няма. Галоўнае, на хутары павiнен жыць i працаваць гаспадар, нераўнадушны да праблем сельскага ладу жыцця чалавек".

Гэта зусiм не азначае, што са стварэннем хутароў пойдзе адток з СВК, аграгарадкоў. "Мы далёкiя ад думкi, што аднаўленне хутароў набудзе масавы характар. Трэба, каб да перасялення ў хутары людзi iшлi сваiм шляхам, зусiм свядома, каб да гэтага прыйшлi тыя з iх, хто даўно марыў жыць на хутары", — падкрэслiла першы намеснiк мiнiстра.

У цяперашнiх умовах чалавек па натуры сваёй не можа жыць адасоблена ад iншых, таму хутаране павiнны i будуць карыстацца ўсiмi выгодамi цывiлiзацыi, сказала Надзея Каткавец. Безумоўна, яны павiнны быць упэўненыя, што iх дзецi будуць наведваць школу, а на iх хутар у любое надвор’е заверне аўталаўка. Натуральна, нiякi камп’ютар або спадарожнiкавая антэна не заменяць чалавечых зносiнаў i жывога ўспрыняцця музыкi, тэатра. Хутаране як новая сацыяльная катэгорыя абсалютна здольныя папоўнiць шэрагi сельскай iнтэлiгенцыi, таму што першапачаткова такая новая справа пад сiлу пераважна людзям адукаваным i смелым, якiя ўмеюць рызыкаваць.

"Мы хочам выхоўваць гаспадара на зямлi, i адраджэнне хутарскога вядзення сельскай гаспадаркi — адзiн са спосабаў дасягнення гэтай мэты", — лiчыць Надзея Каткавец. Ахвотныя заснаваць свой хутар могуць разлiчваць на дзяржаўную падтрымку, найперш на дапамогу ў жыллёвым будаўнiцтве. За кошт iльготных крэдытаў, выдадзеных на 40 гадоў, у сельгасарганiзацыях сёння будуюць жыллё. Хутаранiн як член СВК, таксама будзе карыстацца гэтымi льготамi. Безумоўна ж, хутарская зямля, якая будзе выдзяляцца хутаранiну, таксама будзе належаць сельскагаспадарчай арганiзацыi, якая можа ўзяць крэдыт i будаваць для хутаран жыллё. Калi знойдуцца людзi з лiку гараджан, ахвотных жыць на хутары, то ў гэтым таксама няма асаблiвых праблем. У раённых упраўленнях сельскай гаспадаркi i харчавання заўсёды знойдуцца спецыялiсты-кансультанты, якiя дапамогуць арганiзаваць справу. Галоўнае, было б жаданне. Уладальнiкi хутара, гэтак жа як i iншыя жыхары вёскi, будуць мець магчымасць здаваць малако ў гаспадарку i атрымлiваць сродкi на набыццё таннага камбiкорму i сена для ўтрымання сваiх дойных кароў.

Першы намеснiк мiнiстра адзначыла, што ў сельскай мясцовасцi ёсць яшчэ нямала свабодных участкаў зямлi, дзе можна ствараць хутар, пабудаваць дом, арганiзаваць справу, адрадзiць рамёствы, абуладкаваць зямлю, вярнуць да жыцця былыя няўдобiцы. Спецыялiзацыя хутаран можа быць таксама рознай — ад вырошчвання бульбы i гароднiны да вырошчвання прамысловага саду, суперэлiты збожжавых. Кожны хутар можа адрознiвацца ад iншых сваiм рамяством: адзiн будзе славiцца тым, што там выпякаюць смачны хлеб на дубовых i кляновых лiстах, iншы — ткацтвам i пляценнем сувенiраў з саломкi, трэцi — кавальскай справай ды ганчарным майстэрствам. Словам, лад жыцця на хутарах будзе хоць i вясковым, але сучасным i эфектыўным.

Хутар — гэта адасоблены зямельны ўчастак з сядзiбай уладальнiка хутара або аднадваровае сельскае пасяленне. У Беларусi з ХIХ стагоддзя гэтая назва часцей за ўсё ўжывалася ў адносiнах да фальваркаў. Хутарская форма землекарыстання з’явiлася пасля адмены прыгоннага права i атрымала развiццё ў пачатку ХХ стагоддзя ў вынiку сталыпiнскай аграрнай рэформы. У 1906—1916 гадах было ўтворана каля 130 тыс. хутароў i адрубоў (12% усiх сялянскiх гаспадарак). У 1921—1926 гадах хутары стваралiся i ў БССР. Да 1925 года каля 25% сялянскiх гаспадарак размяшчалася на хутарах. У Заходняй Беларусi ў вынiку аграрных рэформ 1920—1930 гадоў, накiраваных на развiццё капiталiзму, на хутарах да 1939 года было выведзена каля 70% гаспадарак. Масавае перасяленне калгаснiкаў з хутароў у вёскi праводзiлася ў 1938—1940 гады, у Заходняй Беларусi — у пасляваенны перыяд. З 90-х гадоў мiнулага стагоддзя развiццё фермерскiх гаспадарак у асобных выпадках садзейнiчае адраджэнню хутароў.

Як сведчыць гiсторыя, у адносiнах да беларускiх уладальнiкаў хутароў былi таксама дапушчаны сур’ёзныя перагiбы. Заможных хутаран лiчылi кулакамi, а некаторых як "ворагаў народа" ссылалi ў Сiбiр. Таму ў многiх беларусаў, хто перажыў тыя нялёгкiя часы, адносiны да стварэння хутароў будуць неадназначнымi, i, магчыма, гэтая iдэя па першым часе не знойдзе разумення. Але часы мяняюцца. Уладальнiк хутара ўжо даўно перастаў быць "ворагам народа", таму што, як высветлiлася, менавiта ў хутарской сiстэме чалавек па-сапраўднаму разумее значэнне ўласнага ўчастка зямлi, i ў яго выхоўваецца пачуццё гаспадара той зямлi, дзе ён жыве, працуе, выхоўвае дзяцей, адпачывае.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнсельгасхарч прапрацоўвае пытанне аб стварэннi ў сельскай мясцовасцi хутароў, паведамiла першы намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання На
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика