Ад крызісу збегчы ў паэзiю
Ад крызісу збегчы ў паэзiю
Найбуйнейшае недзяржаўнае брэсцкае выдавецтва "Альтэрнтыва" працуе ў звычайным рытме. Зарплата i аванс выдаюцца рэгулярна, да Новага года работнiкам налiчваецца прэмiя. Як расказала дырэктар прадпрыемства Лiлiя Уцюкова, зараз яны працуюць над вытворчасцю рэкламна-плакатнай лiтаратуры да 600-годдзя Белавежскай пушчы, 65-годдзя абласной бальнiцы, юбiлею iншых прадпрыемстваў. Толькi што выйшлi ў свет зборнiк паэзii юных аўтараў "Адкрыццё", падрыхтаваны абласным аддзяленнем Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, i цiкавая кнiжка двух аўтараў, Корачкiнай i Вакулы, "Зубр Белавежскай пушчы". Людмiлы Корачкiнай ужо няма з намi, але яна пакiнула найцiкавейшыя ўспамiны пра тое, як узнаўлялi страчаную папуляцыю зубра ў пушчы, яна ўзначальвала гэту работу. Як заўважыла Лiлiя Іванаўна, замоваў хапае. У гэтым годзе крыху менш замаўляюць прадпрыемствы сваiх фiрменных календароў. А вось паэзii i прозы самадзейныя аўтары нясуць болей. Паводле назiранняў дырэктара выдавецтва, ад фiнансавых цяжкасцяў многiя спрабуюць схавацца ў творчасцi. Вершы пра каханне прыносяць хатнiя гаспадынi i гандляры. Такiя творы выдавецтва аддае на рэцэнзiю ў Саюз пiсьменнiкаў або на адпаведную кафедру ўнiверсiтэта. Трапляюцца вельмi слабыя творы, але бываюць i шчырыя, жывыя радкi. Святлана ЯСКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбуйнейшае недзяржаўнае брэсцкае выдавецтва "Альтэрнтыва" працуе ў звычайным рытме. Зарплата i аванс выдаюцца рэгулярна, да Новага года ра
|
|