Для прызначэння дапамогi трэба здаць у бухгалтэрыю даведку
Для прызначэння дапамогi трэба здаць у бухгалтэрыю даведку
З Дзяржынскага раёна патэлефанавала жанчына, якая папрасiла дапамагчы разабрацца з сiтуацыяй, у якую трапiла жонка яе пляменнiка, што пражывае ў Стаўбцоўскiм раёне. Потым, дарэчы, звярнулася да нас i сама гэтая жанчына. Сутнасць праблемы заключалася ў тым, што пасля нараджэння ў мiнулым годзе другога дзiцяцi мацi дагэтуль не атрымала нi рубля дапамогi на яго, хоць, паводле слоў заяўнiкаў, своечасова стала на ўлiк па цяжарнасцi (у тэрмiн да 12 тыдняў). У далейшым звярталася ў бухгалтэрыю па месцы працы мужа, аднак i пасля гэтага дапамогу атрымлiваць не пачала. Як казалi жанчыны, то быццам бы нейкiх даведак не хапала, то грошай у гаспадаркi не было. Але высвятленне акалiчнасцяў справы паказала, што ўсё было крыху iнакш, чым выклаў рэдакцыi адзiн бок. Таму па зразумелых прычынах дакладны адрас жыхарства i прозвiшчы заяўнiкаў мы называць не будзем. А меркаванне другога боку па нашай просьбе выклала начальнiк упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Стаўбцоўскага райвыканкама Наталля Лапко, якая папярэдне праверыла апiсаную вышэй iнфармацыю. — Жанчына нарадзiла другое дзiця ў жнiўнi, аднак у бухгалтэрыю гаспадаркi, дзе працуе яе муж, упершыню асабiста з’явiлася толькi 13 студзеня, як сказалi мне яе работнiкi. Справа ў тым, што ў гэтым СВК мацi не працавала раней i не працуе зараз, увогуле, пераехала ў вёску з Мiнска. Таму, каб атрымлiваць дапамогу на дзiця, нават не яна сама, а яе муж павiнен быў звярнуцца па месцы працы ў камiсiю, што, як правiла, складаецца з супрацоўнiкаў бухгалтэрыi. Каб была прызначана выплата дзiцячай дапамогi па месцы працы мужа, неабходна было ў абавязковым парадку здаць некалькi даведак, — патлумачыла Наталля Аляксандраўна. — Па-першае, даведку, што яна не працуе (з цэнтра занятасцi, сельскага Савета, дадаткова пры неабходнасцi падаўшы копiю працоўнай кнiжкi). Па-другое, даведку, што нiякiх выплат па лiнii органаў сацыяльнай абароны ёй не прызначалася. У нашым выпадку гэтая папера павiнна была быць дастаўлена з ранейшага месца жыхарства жанчыны. Менавiта гэтай даведкi ў мацi i не было, яна здала толькi копii пасведчанняў аб нараджэннi дзяцей. Як заўважыла далей Наталля Лапко — i гэта галоўнае — права на атрыманне дапамогi на дзiця па месцы працы мужа жанчына мае. Яно будзе захоўвацца за ёй яшчэ да лiпеня гэтага года. Але зноў жа — аформiць выплату дапамогi можна будзе толькi пры падачы пералiчаных вышэй даведак. "Я параiла работнiкам бухгалтэрыi не толькi на словах патлумачыць вашай заяўнiцы, якiя паперы патрэбныя, але i выслаць ёй афiцыйна гэты спiс — каб не ўзнiкала пытанняў у далейшым". Паводле слоў суразмоўцы, дапамогу на першае дзiця заяўнiца афармляла праз райсабес па месцы ранейшага жыхарства ў Мiнску. Магчыма, адсюль у яе i ўзнiкла нейкае непаразуменне сiтуацыi? Хоць, з iншага боку, высветлiлася, што пры афармленнi статуса мацi-адзiночкi (тады заяўнiца яшчэ не ўступiла ў шлюб), яе папярэдзiлi: у выпадку змены сямейнага статусу яна абавязана папярэдзiць органы сацыяльнай абароны. Аднак гэтага патрабавання жанчына не выканала, i ёй было пераплачана 280 тысяч рулёў. Гэтыя сродкi, заўважыла Наталля Лапко, ёй давядзецца вярнуць. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Дзяржынскага раёна патэлефанавала жанчына, якая папрасiла дапамагчы разабрацца з сiтуацыяй, у якую трапiла жонка яе пляменнiка, што пражывае ў Стаўб
|
|