Смак лета ў Магілёўскiм раёне
Смак лета ў Магілёўскiм раёне
Новы завод з такой назвай адкрыўся ў аграгарадку Кадзiна Магiлёўскага раёна. Там вырабляецца пiтная негазаваная бутыляваная вада. Сумеснае прадпрыемства з беларуска-латвiйскiм капiталам выкупiла былы кансервавы цэх сельскай гаспадаркi i выдаткавала на стварэнне новай вытворчасцi 1,2 мiльёна долараў. На заводзе працуе два дзясяткi чалавек. Першая лiнiя разлiвае ваду з кадзiнскай свiдравiны глыбiнёй 200 метраў у бутлi 5 i 19 лiтраў. Улетку, калi запрацуе другая чарга завода, у крамах з’явiцца вада "MАQUА" ў дробнай тары. А пакуль што бутлi развозяцца ў кватэры ды офiсы. Каб забяспечыць сям’ю з 4 чалавек пiтной вадой на працягу месяца, трэба заплацiць прыкладна 25 тысяч рублёў. Завод "Смак лета" мае на мэце забяспечыць чыстай пiтной вадой перш за ўсё жыхароў Магiлёўскай вобласцi. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы завод з такой назвай адкрыўся ў аграгарадку Кадзiна Магiлёўскага раёна. Там вырабляецца пiтная негазаваная бутыляваная вада. Сумеснае прадпрыемс
|
|