21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аперацыя Ы ў вясковай краме

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аперацыя Ы ў вясковай краме

Амаль што як у любiмым усiмi кiнафiльме, знакамiтай камедыi "Аперацыя "Ы", учынiлi крадзеж у вясковай краме ў беларускай глыбiнцы. Верагодна, стваральнiкi фiльма i ўявiць сабе не маглi, што сюжэт праз дзясяткi гадоў зможа амаль што цалкам паўтарыцца ў рэальнасцi.

А ўсё пачалося прыкладна так. Супрацоўнiкi Аршанскага РАУС атрымалi паведамленне пра тое, што ў краме ў вёсцы Шыбекi ўчынiлi крадзеж. Мiлiцыянеры на месцы здарэння вызначылi, што пранiклi ўсярэдзiну будынка праз дах. Паводле слоў загадчыцы крамы Кацярыны Пятроўны (iмя i iмя па бацьку зменены), скралi тавараў на суму больш за 2,4 мiльёна рублёў. Як i звычайна ў такiх выпадках, узбудзiлi крымiнальную справу па факце крадзяжу.

У ходзе расследавання "вылiчылi" мясцовага жыхара, якi прызнаўся — у краму пранiк, але... Нiчога, аказваецца, не скраў. Незаконна "пабываў" у краме па просьбе... загадчыцы i, натуральна, "не за дзякуй". Яна, маўляў, сказала, што нястача стварылася i...

Як паведамiў "Звяздзе" намеснiк пракурора Аршанскага раёна Аляксей Бузiкаў, пасля правядзення вочнай стаўкi, а таксама прад’яўлення iншых сабраных па справе доказаў загадчыца прызнала сваю вiну. Яна расказала, што неаднаразова брала грошы з касы крамы, выкарыстоўвала тавары для сваiх патрэбаў. Такiм чынам i ўзнiкла нястача. Жанчына яе ўтойвала, складаючы фiктыўныя справаздачы, уносячы ў iх падманныя запiсы аб наяўнасцi ў краме фактычна скрадзеных ёю тавараў.

Заказчыцу "крадзяжу" на злачынныя дзеяннi "натхнiла" i тое, што, нягледзячы на значныя сумы выяўленых першапачаткова ў яе нястач, кiраўнiцтва райпа не надало гэтаму неабходнага значэння i своечасова не паведамiла ў праваахоўныя органы. Гэта выявiлi падчас следства. Напэўна, i гэтыя абставiны дазволiлi Кацярыне Пятроўне i пазней працягваць злачынную дзейнасць, а таксама iнсцэнiраваць крадзеж.

Прыгаворам суда жанчыне прызначана пакаранне — 2 гады абмежавання волi. Таксама пазбавiлi права на гэты ж тэрмiн займаць пасады, звязаныя з абслугоўваннем таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль што як у любiмым усiмi кiнафiльме, знакамiтай камедыi "Аперацыя "Ы", учынiлi крадзеж у вясковай краме ў беларускай глыбiнцы. Вера
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика