Выйшаў вожык з туману... І пасялiўся ў Кiеве
Выйшаў вожык з туману... І пасялiўся ў Кiеве
У цэнтры Кiева, на скрыжаваннi вулiц Залатавароцкай, Рэйтарскай i Георгiеўскага завулка, адкрыты новы помнiк. Ушаноўвае ён не славутага гiстарычнага дзеяча i нават не чалавека, але, тым не менш, гэты персанаж любiмы некалькiмi пакаленнямi людзей. Гэта галоўны герой мультфiльма Юрыя Норштэйна "Вожык у тумане". (Мiж iншым, у 2003 годзе мультфiльм "Вожык у тумане" быў прызнаны лепшым мультфiльмам усiх часоў i народаў — паводле вынiкаў апытання 140 кiнакрытыкаў i мультыплiкатараў з розных краiн). Iдэю незвычайнай скульптуры прыдумала i ўвасобiла грамадская арганiзацыя "Кiеўская ландшафтная iнiцыятыва", якая выступае за захаванне "зялёнага аблiчча" Кiева i знаходзiць спосабы надаць новае жыццё старым дрэвам i нават iх рэшткам. Горад ужо ўпрыгожвае цэлая серыя помнiкаў аўтарства гэтых энтузiястаў — у прыватнасцi, помнiк балерыне, Бурацiнe, кракадзiлу Генe, асляняцi Iа-Iа. Прычым галоўная iскрынка ў скульптурах — выкарыстанне прыродных матэрыялаў. Так, вожык у тумане, якi сядзiць на высокiм пнi, зроблены з дрэва, а калючкамi паслужылi доўгiя шрубы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Кiева, на скрыжаваннi вулiц Залатавароцкай, Рэйтарскай i Георгiеўскага завулка, адкрыты новы помнiк. Ушаноўвае ён не славутага гiстарычнага д
|
|