21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Леанiд Дранько-Майсюк Вера

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд Дранько-Майсюк Вера

Давыд-гарадоцкiя святынi

Сляды першых культавых збудаванняў (дзвюх каплiц) былi знойдзены ў Давыд-Гарадку падчас археалагiчных раскопак Замкавай гары ў 1937-ым i ў 1938 годзе.

Першая вядомая нам iмянная бажнiца — царква святога Дзiмiтра; яна згадваецца ў гiстарычных крынiцах у 1501 годзе i, на думку таго ж Р. Якiмовiча, заснавана ў канцы ХІV стагоддзя Дзiмiтрыем Гарадзецкiм.

Адносна яе ў 1507 годзе пiнскi князь Iван Васiльевiч Яраславiч прадыктаваў сыну Хведару сваю апошнюю грамату. Гiсторык А. С. Грушэўскi так пераказаў гэты слаўны дакумент: "При Городецкой церкви св. Димитрия устанавливается два придела и назначается штат — три священника и диакон, которые и долж- ны служить ежедневно, сменяясь неделями: в воскресенья и праздники они все должны служить соборне, в приделах служится ежедневно по очереди ранняя служба. Сверх того выговаривается условие — петь каждое воскресенье молебен пред образом св. Димитрия, что на воротах, и ежедневно дважды петь литию за упокой души жертвователей. Причту назначены земельные участки — 8 земель, плата деньгами — главным образом — из сбора татарщины и натуральная — хлебом: на церковь придано 3 землицы, десятина с пашни и с огородов, мед с Хотомля, ладан с мыта, вино и свечи с княжеского погреба. В общей сумме — деньгами 15 кп. гр. И хлебом 26 бочек — ежегодно..."

А. С. Грушэўскi адзначыў, што грамата адметная не толькi сваiм цiкавым зместам, але яшчэ i тым, што пры яе складаннi прысутнiчалi сябры рады Iвана Васiльевiча — у дакуменце названы дваранiн гаспадарскi К.А. Тур, а таксама баяры Д. Андрэевiч, М.Д. Шарап, Г.I. Бруяка, Ф.П. i О.П. Шчэпы...

У 1559 годзе, гавораць энцыклапедыi, у Давыд-Гарадку было чатыры царквы: Дзiмiтраўская, Мiкалаеўская, Казьмадзям’янаўская i Васкрасенская.

Iнвентар 1675 года называе ўжо толькi дзве i адзiн касцёл — трэба думаць, што неназваныя ў iнвентары цэрквы згарэлi ў вераснi 1655 года, калi места было спалена войскам маскоўскага князя Валконскага.

У грамаце караля Яна Казiмiра ад 2 чэрвеня 1663 года, згадваецца нейкая давыд-гарадоцкая царква, якой 22 лютага 1657 года Ян Есiп Дубянецкi запiсаў дваццаць залатых; на жаль, у дакуменце не сказана, якая гэта царква...

На мяжы 17 i 18 стагоддзяў будуецца Юраўская; яна ж — Георгiеўская i Закаморская; апошняя назва празрыста падказвае нам, што знаходзiлася бажнiца за мытнай каморай.

У 1751 годзе ў Закаморскай усталявалi iканастас, апiсаны У. Караткевiчам у эсэ "Званы ў прадоннях азёр": "... Верх ягоны — 18 стагоддзе, цяжкаваты, мясцовы жывапiс з фарбамi злёгку пажухлымi, але затое па-беларуску грунтоўнымi. А ў iм дзве рэчы 17-га, ну, можа, самага пачатку 18 стагоддзя. Мацi Божая i Спас. Адвечная жаноцкасць Мацi i адвечная туга за людзей. Гэта здорава! На жаль, аклад скрывае ўсё, акрамя аблiччаў i тонкiх, любоўных рук, i разгледзець гэта больш дакладна не ўдаецца. Але ўсё адно гэтыя твары, гэтыя рукi, гэтую вялiкую цiшыню i вялiкi спакой закiнутага будынка, гэтую драму i пыльнае сонца — немагчыма забыць..."

На цвiнтары Закаморскай заўсёды раслi бэз i высозныя хвоi; бэз расце i сёння, а хвояў няма — зiмой 1944-га немцы пусцiлi iх на свае абарончыя збудаваннi.

Стаiць тут i званiца; яна закрывала фасад храма, таму ў 1993 годзе яе перанеслi на паўтара метра ўлева i паставiлi на новы падмурак.

Цвiнтар быў багаты яшчэ й бетоннымi, рознае формы, крыжамi-распяццямi.

Летам 2000 года на адным з такiх крыжоў мой сын Васiль знайшоў надпiс:

Алексей Николаевичъ Матусевичъ

Род 17 марта 1887 г.

Убитъ Григорием Тукиномъ

4 февраля 1908 г.

На адным помнiку iмёны забiтага i забойцы!

Незвычайная эпiтафiя!

Уяўляю навальнiчнае здзiўленне Караткевiча, калi б толькi ён убачыў менавiта гэты крыж...

У закiнутай Закаморскай меркавалi адкрыць атэiстычны музей "Палеская iкона", i вельмi добра, што гэтая задума засталася толькi задумай; святыню не сапсавалi музейнымi пераробкамi, яна захавала сваё першапачатковае аблiчча i засталася бажнiцаю для памiнальных набажэнстваў.

Ад пачатку свайго iснавання Закаморская была могiлкавай царквой, у ёй адпявалi i адпяваюць нябожчыкаў i служаць двойчы на год — на Юр’е i на Пакровы; яна была прыпiсана да Васкрасенскага, а цяпер да Свята-Казанскага храма...

У яе архiтэктуры, дарэчы, праглядваюць заходнiя, барочныя рысы, якiя ў прастамоўi называлiся ўнiяцкiмi, таму, пэўна ж, невыпадкова, што менавiта ад яе нябесных сцен пры Пiлсудскiм вернiкi неаднойчы хадзiлi хрэсным ходам у вёску Альпень, дзе тады iснавала грэка-каталiцкая парафiя.

I, пэўна ж, хадзiлi сустракаць папскага вiзiтатара; у сваёй кнiжцы "Унiя на Палессi", прысвечанай душпастыру альпенскiх унiятаў айцу Вячаславу Аношку, Вiнцук Адважны (ксёндз Язэп Германовiч) у вершы "Госць з Рыма" даў такi малюнак:

... званы радасна б’юць,

Тут сабралась аўчарня Хрыстова;

Праваслаўны також тут сабралiся тож,

Каб пачуць архiрэйскае слова...

У трэцiм радку гэтай страфы бачацца мне мае землякi...

Пра такую неартадаксальную акалiчнасць з рэлiгiйнага жыцця праваслаўных гарадчукоў расказаў мне настаяцель Свята-Казанскага храма протаiерэй Рыгор Кажаноўскi...

Унiяцтва спрабавала прыжыцца ў Гарадку; вось пра што пiсаў з гэтай прычыны 23 кастрычнiка 1892 года епiскап Мiнскi i Тураўскi Сiмяон мiнскаму губернатару Трубяцкому: "... в самом Давид-Городке (как и в соседних местностях)... устроен был униатский приход, впоследствии обращенный в католический..."

Але ў асноўным браты-ўнiяты жылi побач, у суседнiх вёсках, i ўжо з канца 18 стагоддзя iх праўдамi i няпраўдамi выводзiлi з унii, але не заўсёды тое ўдавалася.

Вось якое сведчанне ў 1798 годзе склаў у Давыд-Гарадку iерэй Яўхiм Сянкевiч: "Ведомость Давидгородского десятоначальства о присоединенных из унии на благочестие церквей, священников, присоединенных и не присоединенных, и где оные находятся... 1. В селе Ремель Михайловской церкви священник Иосиф Илькевич присоединиться к благочестию не пожелал, по отделении онаго прихода жил в селе Симогостичах на содержании помещика Михаила Гиневича, но по болезни своей отъехал в город Пинск, а оттуда куда неизвестно, многие говорят якобы умер... 2. В селе Вересницы Крестовоздвиженской церкви священник Марко Транцевич к благочестию не присоединился, по отделению онаго прихода, живет и поныне в местечке Турове на содержании господина Ивана Потоцкого Старосты Каневского. Служение имеет в Туровском Римском Костеле..." i г.д.

Нягледзячы на непаслушэнства ўнiяцкiх святароў, стыль ведамасцi спакойны — гэта гаворыць пра тое, што: 1) Яна складалася пры iмператары Паўлу, якi запаволiў палiтыку Кацярыны II адносна хуткага пераводу ўнiятаў у праваслаўе; 2) Мабыць, характар правiцеля давыд-гарадоцкага дзесятаначальства iерэя Яўхiма Сянкевiча быў мяккi...

У канфесiйным жыццi гарадчукоў бывалi i тэхнiчныя здарэннi — так, у 1814 годзе ў Васкрасенскай царкве разбiўся звон, якi важыў 35 пудоў.

Благачынны протаiерэй Пятро Яфiмовiч склаў рапарт у Пiнскае Духоўнае Праўленне з просьбаю дазволiць аднавiць яго; 27 красавiка 1815 года з Пiнска паведамiлi пра гэта ў Мiнскую Духоўную Кансiсторыю.

I вось 22 траўня 1815 года вышэйшае начальства пастанавiла: "... означенной... церкви колокол... добавив нужного материала за церковную сумму... перелить дозволить..."

Але што тэхнiчныя здарэннi ў параўнаннi з вогненным пеклам!

22 красавiка 1839 года згарэла Васкрасенская царква, i ўсё той жа протаiерэй Пятро Яфiмовiч у сваiм прашэннi пiсаў архiбiскупу Мiнскаму i Гродзенскаму Мiканору: "Ночью в 10 часов с 22 на 23 число... месяца апреля, возникший недалеко моего дома ужасный пожар в местечке Давыдгородок, истребил собственный мой дом, при нем находившееся строение и все имущество мое... Покорнейше прошу... уважив мою старость... дабы и мне, подобно прочим испытавшим подобные несчастия, оказано было какое-либо пособие к содержанию себя с семейством..."

Пажар узнiк перад самым Юр’ем цi, як пiсалi пазней у казённых паперах — "... пред Святым Георгием..."; царква мела 1256 прыхаджан i, паводле вызначэння архiбiскупа Мiканора, была "... самостоятельная, двуприходная, деревянная... с колокольнею..."

Яе аднавiлi на Замкавай гары, а ў 1912 годзе на старой базарнай плошчы, на якой у далёкiм мiнулым былi праваслаўныя могiлкi, малады i вельмi прадпрымальны святар Юхневiч узвёў цагляную каплiцу.

Так ён "заняў" месца, на якое наступалi крамы людзей суботы.

Пад яго ж кiраўнiцтвам вельмi хутка на гэтым пляцы змуравалi царкву ў гонар iконы Казанскай Божай Мацi.

14 лiпеня 1913 года яе асвяцiў благачынны давыд-гарадоцкай акругi Сергiй Пакроўскi ў саслужэннi святара А. Шумаковiча, дыякана Iвана Лiсiцкага, псаломшчыка Васiля Акаловiча i старасты Трафiма Петраўца.

Да слова сказаць, каб з будоўляй на якi год запазнiлiся, то гэтага храма магло б i не быць, бо ў 1914 годзе пачалася вайна, а войны, як вядома, не спрыяюць будоўлям.

Свята-Казанскi — летнi храм, доўгi час у iм не было падлогi; ён стаiць не на ўзвышшы i, не маючы высокага падмурка, знаходзiцца амаль на ўзроўнi грунту.

У сваёй кнiжцы пра Давыд-Гарадок Раман Якiмовiч занатаваў, што храм збудаваны ў сiнадальным стылi i пазбаўлены густу.

Адносна адсутнасцi густу не магу згадзiцца, бо каменная бажнiца Цiмоха Юхневiча архiтэктурна не псуе, а толькi ўпрыгожвае Давыд-Гарадок; пры любой уладзе яна не зачыняла сваiх дзвярэй, была з людзьмi, суцяшала, давала надзею, а ў свой час выконвала яшчэ i сацыяльную функцыю — пры ёй iснавалi курсы краўцоў i шаўцоў...

(Заканчэнне будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сляды першых культавых збудаванняў (дзвюх каплiц) былi знойдзены ў Давыд-Гарадку падчас археалагiчных раскопак Замкавай гары ў 1937-ым i ў 1938 годзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика