21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Важкае дзяцiнства

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Важкае дзяцiнства

Добрага чалавека павiнна быць шмат, сцвярджаюць прыхiльнiкi неабмежаванага харчавання i пагардлiвага стаўлення да праславутых "90-60-90". Але гэта сцвярджэнне пахiснулася не столькi з-за ўплыву моды, колькi пад нараканнямi медыкаў: лiшняя вага i тым больш атлусценне цягнуць за сабой цэлы букет сур"ёзных хваробаў.

Колькасць тоўстых людзей павялiчваецца не толькi ў гамбургеравай Амерыцы, але i ў нас. Прычым не толькi дарослых, але i дзяцей. Дарослы чалавек выбарае сам — цяжка худзець альбо пакiнуць усё як ёсць. А што датычыцца малых, то альтэрнатывы вайне лiшнiм кiлаграмам тут няма: атлусценне ў дзяцiнстве часта вядзе да цяжкiх праблем на ўсё жыццё.

 

Ад "пышачкi" да "тлушчтрэста" адзiн крок

Колькасць тоўстых людзей павялiчваецца не толькi ў гамбургеравай Амерыцы, але i ў нас. Прычым не толькi дарослых, але i дзяцей. Дарослы чалавек выбарае сам — цяжка худзець альбо пакiнуць усё як ёсць. А што датычыцца малых, то альтэрнатывы вайне лiшнiм кiлаграмам тут няма: атлусценне ў дзяцiнстве часта вядзе да цяжкiх праблем на ўсё жыццё.

 

Ад "пышачкi" да "тлушчтрэста" адзiн крок

 

Добрага чалавека павiнна быць шмат, сцвярджаюць прыхiльнiкi неабмежаванага харчавання i пагардлiвага стаўлення да праславутых "90-60-90". Але гэта сцвярджэнне пахiснулася не столькi з-за ўплыву моды, колькi пад нараканнямi медыкаў: лiшняя вага i тым больш атлусценне цягнуць за сабой цэлы букет сур"ёзных хваробаў.

Колькасць тоўстых людзей павялiчваецца не толькi ў гамбургеравай Амерыцы, але i ў нас. Прычым не толькi дарослых, але i дзяцей. Дарослы чалавек выбарае сам — цяжка худзець альбо пакiнуць усё як ёсць. А што датычыцца малых, то альтэрнатывы вайне лiшнiм кiлаграмам тут няма: атлусценне ў дзяцiнстве часта вядзе да цяжкiх праблем на ўсё жыццё.

 

Ад "пышачкi" да "тлушчтрэста" адзiн крок

— Дзетачка, хочаш яечка? А пячэнiнку? — з такiмi пытаннямi да любiмай унучкi звярталася бабуля.

У вёсцы быць хударлявым лiчылася непрыстойным. Маўляў, людзi будуць думаць, што дзiця не кормяць. І жанчына старанна ўмазвала масла ў блiнчыкi, смажыла падчаровак, ад душы запраўляла клубнiцы цукрам i тлустай смятанай. Яна сустракала стройную i бледную ўнучку напачатку лета з галашэннямi, а адпраўляла ў горад "пышачку" з румянымi шчочкамi. Праз пэўны час вага дзяўчынкi перастала мяняцца, i яе без лiтасцi сталi дражнiць у школе "тлушчтрэстам". Бацькi раiлi не звяртаць увагi i кампенсавалi крыўды ласункамi. Потым барацьба з лiшняй вагой зацягнулася на доўгiя гады...

Падобных гiсторый эндакрынолагi распавядаюць дзясяткамi, толькi з рознымi варыяцыямi.

— Так, добрыя бабулi i жаласлiвыя бацькi часта ўносяць сумятню ў працэс здаровага выхавання дзяцей, — з усмешкай пацвярджае загадчыца энадкрыналагiчнага аддзялення Магiлёўскай абласной дзiцячай бальнiцы Iна Сарнацкая.

Сама доктарка мае iдэальную фiгуру: яна ўсё жыццё трымаецца на сваёй школьнай вазе. Стабiльныя 50 кг дапамагае падтрымлiваць здаровае харчаванне: замест абеду — двайная салатка з капусты. А вось з лiшняй вагой сына давялося змагацца.

— Мы гэта выпрабаванне паспяхова прайшлi, — расказвае эндакрынолаг. — Я i цяпер з жахам узгадваю, як увечары дзiця кладзецца спаць i плача: "Хачу есцi!" Аднак выбару не было: я "зацiснула" харчаванне, а бацька зрабiў фiзiчную нагрузку. Атрымалася, што расход энергii стаў большым, чым прыход. Гэта былi доўгiя i цяжкiя гады!

Дзiцячае атлусценне на сумленнi бацькоў

Прыгожа быць "вялiкiм i добрым" альбо не — пытанне густу i характару. Атлусценне — гэта не касметычная праблема, а хвароба.

Прычын атлусцення шмат. Нядаўна з"явiлiся паведамленнi, што яго можа выклiкаць нават вiрус! Навукоўцы шукаюць ген, якi правакуе лiшнюю вагу. Так, калi ў дзiцяцi тоўстыя бацькi, то ў 80% выпадкаў i iх нашчадак мае рызыку стаць важкiм. Самае галоўная прычына — гэта перакорм!

— Няправiльнае, залiшняе харчаванне ў 99,9% выпадках з’яўляецца прычынай праблем з вагой у дзяцей, — паведамiла эндакрынолаг Iрына Рубекiна. — Бацькi па-ранейшаму лiчаць, што поўнае дзiцё — значыць, здаровае. Круглае дзiцятка з перавязачкамi на руках выклiкае замiлаванне толькi гадоў да 5-цi, а потым прыгажосць адступае перад атакай тлушчу.

Няма сумнення, што ў лiшняй вазе дзяцей вiнаватыя дарослыя людзi. Нездарма ў Англii дыскутуюць, а цi не ўвесцi адказнасць бацькоў за атлусценне дзяцей. Калi дзiця пастаянна перакармлiваць, то ў арганiзме запускаюцца механiзмы атлусцення. Гэта замкнёнае кола: тоўстаму чалавеку хочацца есцi болей. А яшчэ ёсць такi метабалiчны сiндром, калi да лiшняй вагi дадаюцца спачатку млявасць, задышка i патлiвасць, а потым высокi цiск i дыябет.

У Амерыцы каля 40% насельнiцтва мае атлусценне. У Англii пакутуе на гэтую хваробу кожны чацвёрты. У нас такога жаху яшчэ няма, але рост iдзе няўхiльны. Паводле магiлёўскiх эндакрынолагаў, штогод на 5% павялiчваюцца лiчбы па атлусценнi. Сёння ў вобласцi на ўлiку ў Магiлёўскiм дыягнастычным цэнтры стаiць 1053 дзiцяцi, у якiх вялiкiя праблемы з вагой — атлусценне ад 2-й ступенi i болей.

— Гэта толькi верхавiна айсберга, — лiчыць Iрына Рубекiна. — Далёка не ўсе едуць у Магiлёў па кансультацыю з сельскiх раёнаў. А там жыве прыкладна трацiна нашых пацыентаў. Раней у вёсцы нельга было сустрэць тоўстае дзiця. Няхай яны i елi тлустую ежу, але шмат рухалiся. Цяпер сельскiя крамы забяспечваюць па-гарадскому шырокi асартымент шкоднай ежы. I нават калi хлопчык з’ядае кавалак натуральнага сала з хлебам, то ён бяжыць не касiць траву, а садзiцца да камп’ютара. У сэнсе атлусцення межы памiж горадам i вёскай канчаткова сцерлiся.

Дзявочая мара i 8-мы стол

17-гадовая Таццяна лiчыць сваiм самым вялiкiм дасягненнем, што вось ужо два гады яе вага трымаецца на адным узроўнi — а гэта 98 кiлаграм. Дзяўчына расказвае: яе мацi — поўная жанчына, а сама Таццяна мае праблемы з вагой з маленства. Бульба з уласнага агарода, макарона, кашы — гэта звычайныя стравы на сямейным стале.

— Я вельмi люблю хатнюю выпечку, але ўгаворвую сябе не зрывацца, — паведамляе Таццяна.

Яна — актыўны чалавек, любiць кампанiю i запэўнiвае, што не адчувае нiякiх комплексаў.

— У каледжы я зусiм не адна такая: нас, тоўстых, у групе пяць чалавек, — усмiхаецца дзяўчына. — I мой хлопец, дарэчы — хударлявы, не звяртае ўвагi на маю вялiкую вагу. А калi хто i абзаве, то я проста не зважаю на гэта.

Аднак жыццёвыя праблемы ўсё ж такi ёсць. Напрыклад, цяжка набыць моладзевае адзенне 52-га памеру. Таму Таццяна замянiла булкi на садавiну, смажаную бульбу — на вараную курыцу, i марыць пра вагу ў 80 кiлаграмаў.

— У нашым эндакрыналагiчным аддзяленнi ўсё больш пацыентаў, — расказвае Iна Сарнацкая. — Мы прымаем iх на 12 дзён. Акрамя абследавання, дзецi харчуюцца па спецыяльнай дыеце. Гэта зацверджаны Мiнiстэрствам аховы здароўя "стол № 8".

Напрыклад. Снеданне — аўсяная каша, яйка i несалодкi чай. Другое снеданне — таматны сок. Абед: суп, мяса з кукурузай, кампот i луста ржанога хлеба. Вячэра: капуста з катлетай, какава з булкай.

Калектыўных галодных стогнаў у аддзяленнi не назiраецца — усе разумеюць, што прыйшлi лячыцца. Хаця бацькоў просяць не спакушаць дзяцей i не пакiдаць iм грошы для наведвання кiёскаў. У аддзяленнi дазваляюцца перадачы: у дзень адна садавiна i мiнеральная вада. Калi ўсе ўмовы выконваюцца, пацыент страчвае некалькi кiлаграмаў вагi. Але самае складанае, гаворыць Iнна Сарнацкая, не скiнуць, а ўтрымаць вагу, калi дзецi вяртаюцца дадому.

Тоўстыя дзецi — адбiтак цывiлiзацыi

Некалькi магiлёўскiх 4-класнiкаў напiсалi пра сваю лiбiмую ежу. З усяго спiсу пiца i макарона з сасiскай — самыя здаровыя стравы. У астатнiм: суп-"ролтан", чыпсы, гамбургеры i таямнiчая абрэвiятура "УШПМ" — аказалася, "усё, што прадаецца ў МакДоналдсе", бульба-фры i хот-дог, марожанае на дэсерт. Напоi — кола-фанта i лiманад, сярод аматараў якiх выявiўся адзiнокi прыхiльнiк соку. Можаце сабе ўявiць, як бы выглядаў сучасны "Дзень непаслухмянасцi"?

Што ж, цяпер любая малеча раней за арыфметыку спазнае, як правiльна адкрыць пакунак з чыпсамi.

— А чыпсы — гэта ўвогуле не ежа, — не мае сумненняў Iрына. — Гэта нiбыта наркотык, бо там адны араматызатары i ўзмацняльнiкi смаку. Яны дзейнiчаюць праз нервовую сiстэму, а дзецi потым шукаюць падобны смак i не знаходзяць яго ў звычайнай кашы ды катлетах. Такiя ж — хiмiзаваныя вермiшэлi i супы хуткага прыгатавання. Там шмат калорый, але зусiм няма спажыўных для арганiзма рэчываў.

— Адбываецца хiмiзацыя харчоў, прычым датычыцца гэта не толькi чыпсаў i сухарыкаў, — нагадаў галоўны ўрач Магiлёўскай абласной дзiцячай бальнiцы Iгар Каско. — Што такое каўбаса? Нават курыца? Каб з кураняцi вырасла за кароткi тэрмiн 2-кiлаграмовая курыца, чым яе кормяць? I гэта сусветная праблема. Генныя iнжынеры i хiмiкi працуюць над стварэннем харчоў будучынi. Але цi будуць яны нам карысныя?

Галоўны педыятр Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi Алена Невера нядаўна выказала пажаданне бацькам: не кармiце дзяцей харчамi, дзе ёсць кансерванты i араматызатары.

Эндакрынолагi гавораць, што мы ўвогуле страцiлi культуру харчавання. Шалёны рытм жыцця не пакiдае часу i сiлаў на прыгатаванне нармальнай ежы. Бутэрброды становяцца асноўным пунктам у меню дзяцей, разам са смажанкай у школьным буфеце.

Увечары стомленая гаспадыня набывае паўфабрыкаты i хуценька гатуе iх. З’ядаецца ўсё, як правiла, перад тэлевiзарам: а гэта, настойваюць медыкi, вельмi дрэнна, бо за фiльмамi i шоў мы не заўважаем насычэння: нiбыта елi, але паднялiся з канапы — i зноў галодныя.

Праблема яшчэ i ў тым, што харчаванне людзей стала рафiнаваным: яго не трэба жаваць, толькi глытаць. Замест сапраўднага тварагу дзецям даюць суперкаларыйны тварожны сырок з шакаладам, а замест яблыка i морквы — салодкi сок з трубачкай. Скiвiцы не працуюць, i пакуль прыйдзе насычэнне, дзiця з’есць яшчэ гару ласункаў.

Заўважце: амаль нiколi не бываюць тоўстымi альбо, наадварот, надта хударлявымi дзецi з сем’яў арыстакратаў i выхаванцы iнтэрнатаў. У гэтых супрацьлеглых слаях грамадства дзейнiчае строгi парадак харчавання: у сталовай, па гадзiнах, з пэўным наборам страў.

Бег з капустай i морквай

На жаль, таблетак ад лiшняй вагi не iснуе. Хацелася б цудоўнага iмгнення: раз — i ты зноў стройны i прыгожы! Але такога няма. Спосаб пахудзення трапна аднойчы апiсаў польскi кардыёлаг: узяць у рукi два вядры з капустай i морквай i бегчы з iмi.

Эндакрынолаг Iрына Рубекiна ў юнацтве выкараскалася з лiшнiх кiлаграмаў за кошт сiлы волi.

— Я брала прыклад з бацькi: ён можа палову цукеркi з’есцi, а другую закруцiць i пакiнуць на заўтра, "каб пуза не расло", — расказвае зграбная доктарка. — Калорыi не лiчыла, але ў порцыях арыентавалася на рэстарацыю. Забаранiла перакусы: можна толькi несалодкi чай, моркву альбо яблык дробнымi долькамi. I дасюль лiчу любую нагоду схадзiць куды-небудзь як удачу для арганiзма.

Здаровая ежа i актыўны рух — агульнавядомы сакрэт поспеху. Аднак калi эндакрынолагi пераконваюць мацi абмежаваць харчаванне свайму тоўстаму дзiцяцi, то гэта парада часта ўспрымаецца ў штыкi. "А калi яму хочацца есцi?" — абураюцца жанчыны. Хаця часам для дасягнення поспеху дастаткова прыбраць са стала батоны i масла, палова вiзiцёраў назаўсёды сыходзiць ад доктара ў сапсаваным настроi i ў спадзяваннi, што праблема цi тлушч самi сабой рассмокчуцца.

Калi бацькi разумеюць праблему i супрацоўнiчаюць з медыкамi, то з лiшкам вагi ў сваiх дзяцей яны маюць усе шанцы справiцца. Зразумела, не адразу. I страты нервовых клетак на гэтым шляху непазбежныя.

— Нельга есцi каўбасу побач з малым, якому можна толькi моркву, — нагадвае Iна Сарнацкая. — Уся сям’я павiнна перайсцi на новы рэжым харчавання. Гэта сапраўдная аблога. Я ведаю сям’ю, дзе бацька ўвечары прыходзiў з працы стомлены i галодны, але не садзiўся за стол, пакуль дзiцё не ўкладзецца спаць. Каб малому не было зайздросна i крыўдна ад бацькоўскага "свята жывата".

Няма iншага шляху, як набрацца цярплiвасцi i тлумачыць дзецям сапраўдную сiтуацыю. Наўрад цi тут абыдзецца без iстэрык ля вiтрыны чарговай крамы, але вада камень точыць: урэшце дзяўчынка зразумее, што хоча быць прыгожай, а хлопчык стомiцца ад жорсткiх жартаў на ўроках фiзкультуры.

I нельга зусiм не есцi: трэба харчавацца, але разумна. На святы можна ўсё (альбо амаль усё) — iначай як жыць без маленькiх радасцяў? Пазiтыўны псiхалагiчны настой тут вельмi важны: дзiцё павiнна мець упэўненасць, што хутка будзе "тонкае i звонкае". Асаблiва гэта датычыцца ўразлiвых дзяўчынак (яны, дарэчы, удвая часцей за хлопчыкаў маюць праблемы з вагой): адваротны бок атлусцення — адмова ад ежы — яшчэ больш страшны.

— Тоўстае дзiця мае патрэбу ў клопаце i павышанай любовi бацькоў, — настойвае Iна Сарнацкая.

Гiпадынамiя — што гэта такое?

Валерый Лявонцьеў, вiдаць, прадбачыў, што гiпадынамiя стане праклёнам сучаснага чалавека. На аўтамабiлi ў краму, увечары на канапу, у выхадныя днi — застолле. Дзецi змянiлi дваровыя гульнi на вiртуальную рэчаiснасць. Часу на рух не стае: школа i выкананне хатнiх заданняў паглынаюць асноўны час. Да позняга вечара гараць настольныя лямпы над сталамi вучняў i хлюпаюць "на дазапраўках" дзверцы халадзiльнiка.

— Я раю хаця б вяртацца хуткай хадой са школы дадому доўгiм заблытаным шляхам, i гэта ўжо будзе добра, — гаворыць Iрына Рубекiна.

Што да камп’ютара — то гэта вялiкая праблема павiнна стаць для разумных бацькоў сродкам дасягнення кампрамiсаў. "Кампы" небяспечныя тым, што ў часе гульнi станчаецца нервовая сiстэма, але не трацяцца калорыi. Таму камп’ютар трэба "абменьваць" на прагулкi на свежым паветры, пажадана ў прапорцыi 1:2.

Трэба ўлiчыць, што якраз цяпер не самы лепшы час для пахудзення. У цёмны час сутак запавольваецца абмен рэчываў, таму ўзiмку эндакрынолагi ставяць перад сваiмi пацыентамi задачу не худзець, а хаця б стабiлiзаваць вагу. Трэба дачакацца сонца. Калi за халодны сезон удалося не набраць лiшнiя кiлаграмы, то ўлетку на вакацыях барацьба з лiшняй вагой пойдзе весялей.

Калi ж аднойчы вы вырашыце, што лiшнiя кiлаграмы вашага дзiцяцi з узростам самi знiкнуць цудоўным чынам, то ведайце — гэта адбываецца толькi з кожным чацвёртым. Астатнiя могуць назаўжды застацца з атлусценнем i хваробамi-спадарожнiкамi.

Дактары мяркуюць, што з цягам часу тоўстых людзей будзе болей. Хiмiзацыя ежы i маларухомае жыццё робяць сваю чорную справу.

— Гавораць, што наркотыкi, алкагалiзм i абжорства — гэта шкодныя звычкi, — нагадаў Iгар Каско. — Нiякага шоку ад гэтага пералiчэння: ежа выклiкае абсалютна падобны эфект задавальнення. Ад сiлы волi i здольнасцi пераадолець шкодныя жаданнi залежыць жыццё i здароўе. Так што, калi праблемы ёсць, давядзецца мабiлiзавацца i змагацца — дзецям i iх бацькам.

Iлона Iванова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрага чалавека павiнна быць шмат, сцвярджаюць прыхiльнiкi неабмежаванага харчавання i пагардлiвага стаўлення да праславутых "90-60-90". Ал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика