21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзве камунальныя праўды

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзве камунальныя праўды

У вiцебскi карпункт "Звязды" па дапамогу звярнулiся жыхары дома № 13, што па вулiцы Чэхава ў абласным цэнтры. Яны ўжо некалькi гадоў вядуць актыўную барацьбу за вырашэнне праблемных пытанняў свайго агульнага месца пражывання. Пад неаднаразовымi пiсьмовымi зваротамi да мясцовых уладаў ужо колькi разоў падпiсвалiся дзясяткi жыхароў дома. А кардынальных зменаў няма.

Як часта гэта бывае ў камунальных спрэчках, у жыхароў старога дома адна праўда, а ў камунальнiкаў — iншая. А можа "нешчаслiвы" №13 так уплывае на лёс дома, пабудаванага ў 1956 годзе? Толькi ў 2004 годзе тут з’явiлася цэнтралiзаванае гарачае водазабеспячэнне. Не без праблем. Пасля правядзення неабходных работ, як успамiнаюць жыльцы, некалькi месяцаў гарачай вады не было. А газавыя калонкi, што падагравалi ваду, дэмантавалi. І гэта амаль што ў самым цэнтры горада. Дом знаходзiцца ў цiхiм раёне Вiцебска, недалёка ад плошчы Ленiна. Насупраць парк, музей памяцi легендарнага партызанскага камандзiра Бацькi Мiная. З другога боку — басейн, якi быў капiтальна адрамантаваны.

Вось што мне расказалi старажылы дома Людмiла Iскiбаева i Ала Панфiлава. Адразу падкрэслiлi, што iх дом мае адну вельмi важную асаблiвасць — перакрыццi ў iм драўляныя. Мо яшчэ i таму не хочуць камунальнiкi брацца за капiтальны рамонт, што праблем падчас яго правядзення можа быць значна больш, чым звычайна?

— Наш дом быў пабудаваны ў 1956 годзе ў экстранным парадку, — расказваюць старажылы. — I ён самы першы з жылых дамоў на вулiцы Чэхава. Тады ў Вiцебск перабазiраваўся полк транспартнай авiяцыi. Дом спецыяльна для ваенных i пабудавалi. Жыў тут i камандзiр палка, Герой Савецкага Саюза Рыгор Багамазаў. У асноўным афiцэры жылi ў камунальных кватэрах. Першае пакаленне жыхароў — баявыя афiцэры, удзельнiкi Вялiкай айчыннай вайны. Ваенныя таксама выконвалi iнтэрнацыянальны абавязак у Венгрыi, Чэхаславакii, Егiпце, Сiрыi, Кубе, В’етнаме, Афганiстане... Нiчога асаблiва не прасiлi ў камунальных структур. За свой кошт добраўпарадкоўвалi, рамантавалi кватэры. Мянялi старыя вокны, балконныя дзверы, падлогу, унутраныя сантэхнiчныя камунiкацыi. Пры гэтым своечасова аплачвалi камунальныя паслугi. Жыхары штогод праводзiлi суботнiкi, падчас якiх чысцiлi падвалы, двор, саджалi дрэвы, кусты, рабiлi кветкавыя клумбы.

Пра праблемы дома пачуў многае. Напрыклад, працякае дах. Дымаходы на даху, паводле слоў жыхароў, лiтаральна рассыпаюцца, абломкi цэглы падаюць унiз. Сцены дома на першы погляд моцныя. Але, аказваецца, раствор у кладцы з гадамi лiтаральна "выветрыўся". Дом трэба "адзець" у спецыяльную тэрмiчную шубу, — просяць жыхары. У некаторых кватэрах падчас ацяпляльнага сезона холадна i вiльготна. У многiм i з-за таго, што трубы водазабеспячэння, пракладзеныя памiж кватэрамi, выпрацавалi свой тэрмiн. А iх чамусьцi не мяняюць. I чаму прыходзяць прадстаўнiкi з жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення i правяраюць толькi тэмпературу, а ўзровень вiльготнасцi — не? — задаюць рэзоннае пытанне жыхары.

Мяне завялi ў пад’езд дома № 2, дзе, як растлумачылi, прарывае каналiзацыю. Яна ў доме старая. I перыядычна вады поўна ў падвале пад’езда. Жыхары скардзяцца i на тое, што старая электраправодка ў кватэрах даўно не вытрымлiвае нагрузак.

За свае сродкi яны ўжо арганiзавалi касметычны рамонт у двух пад’ездах. Камунальнiкi, як падкрэслiваюць жыхары, толькi выканалi работу. У чатырох пад’ездах такiм жа чынам памянялi ўваходныя дзверы. Праблем у доме шмат, i каб усе iх пералiчыць, не хопiць, напэўна, газетнай паласы. Ужо цэлыя папкi афiцыйнай перапiскi ёсць у некаторых жыхароў.

Цiкава, а як рэагуюць самi камунальнiкi на просьбы жыхароў? Гэта ўжо другi погляд на праблему. У жыллёва-рамонтным эксплуатацыйным трэсце Кастрычнiцкага раёна Вiцебска канстатуюць, што ў доме перыядычна праводзiцца так званы "падтрымлiваючы" рамонт. У прыватнасцi, у 2003—м праведзены рамонт 3—га пад’езда з долевым удзелам жыхароў, у 2006—м — 2—га пад’езда па такiм жа прынцыпе.

Выходзiць, што ў ЖРЭТ проста карыстаюцца нашым энтузiязмам? — здзiўляюцца актывiсткi. I працягваюць: "А камунальнiкi ж у прынцыпе павiнны праводзiць рамонт за ўласныя сродкi! Мы ж своечасова плацiм за пражыванне i абслугоўванне дома!".

У ЖРЭТ таксама адзначаюць, што летась адрамантавалi тарцовую частку фасада. Жыхары ж завяраюць, што гэтую сцяну спехам пафарбавалi, але не адрамантавалi. Яшчэ летам мiнулага года ў гарвыканкаме даручылi трэсту выканаць некаторыя пункты гэтай праблемы. Напрыклад, у тэрмiн да 1 снежня даручана было адрамантаваць участкi асфальтабетоннага пакрыцця ля дома. Жыхары мне сказалi, што нiчога так i не зроблена. Планавалася i адрамантаваць вентыляцыйныя шахты. Не зроблена! Затое ганкi адрамантавалi добра.

— А вось грунт прывезлi для клумбаў! — працягваюць людзi. — Дык гэта, калi ўжо снег выпаў!

У адказе прадпрыемства ЖКГ Вiцебскага гарвыканкама гаворыцца: "...устанавiлi, што асноўныя канструктыўныя элементы (дома) знаходзяцца ў здавальняючым тэхнiчным стане". Але "стан" гэты не здавальняе жыхароў.

Куды толькi нi звярталiся па дапамогу жыхары. Нават да намеснiка пракурора вобласцi. Адказ атрымалi ў вынiку з... таго ж ЖРЭТ. Грошай няма на капiтальны рамонт у бюджэце. Зразумела. Тыповы адказ чыноўнiкаў. Але чаму, напрыклад, у доме, што недалёка, якi ў два разы маладзейшы, ужо i дах адрамантавалi i iншае? А другi дом, што побач, нават капiтальна адрамантавалi.

На момант падрыхтоўкi да публiкацыi жыхары рыхтавалiся адправiць чарговую скаргу адразу ў некалькi iнстанцый. Верагодней за ўсё атрымаюць лiст у адказ з таго ж трэста. I зноў будуць пiсаць, калi адказ на iх погляд будзе фармальным. Спадзяюцца, што публiкацыя ў найстарэйшай рэспублiканскай газеце, магчыма, "прымусiць" афiцыйных асобаў больш уважлiва вывучыць усе праблемы з выездам на месца.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вiцебскi карпункт "Звязды" па дапамогу звярнулiся жыхары дома № 13, што па вулiцы Чэхава ў абласным цэнтры. Яны ўжо некалькi гадоў вядуць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика