21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi служыў у Гродне барон Мюнхгаўзен? Наша мiнуўшчына — гэта не толькi канкрэтныя факты, падзеi, але

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цi служыў у Гродне барон Мюнхгаўзен? Наша мiнуўшчына — гэта не толькi канкрэтныя факты, падзеi, але i загадкi, легенды

Калi ў рэгiён прыязджаюць госцi для ўдзелу ў нейкiм мерапрыемстве, то iм часта прапануюць кароткую эскурсiю па гэтай тэрыторыi. Часу на знаёмства з гiсторыяй i сённяшнiм днём тутэйшых мясцiнаў адводзiцца няшмат, але i яго можна выкарыстаць па-рознаму. Самы просты шлях для гiда — сухiя лiчбы i факты (заснаванне населенага пункта, вехi гiсторыi, цяперашняя колькасць жыхароў, эканомiка i г.д.). Усё правiльна, але, як кажуць, не чапляе, не ўзнiкае пытанняў, людзi слухаюць i... тут жа забываюць пачутае. А вось калi вы даведваецеся аб чымсьцi, што ёсць толькi тут i больш нiдзе, аб загадках, легендах... Менавiта тады ў госця можа з’явiцца iнтарэс да гэтага горада альбо нават пасёлка, вёскi. І жаданне зноў сюды прыехаць.

Да прыкладу, некаторыя знаўцы i патрыёты Калiнiнграда могуць гадзiнамi расказваць пра тое, што самыя непасрэдныя адносiны да iх горада меў барон Мюнхгаўзен. Маўляў, аднойчы гэта знакамiтая асоба пралятала на гарматным ядры над Кёнiгсбергам, i калi барон прызямляўся, то нешта важнае для сябе страцiў. Скептыкi i не надта вялiкiя аматары гумару ў гэта, вядома, не вераць, што, аднак, не перашкаджае iм з задавальненнем фатаграфавацца ля помнiка барону ў Цэнтральным парку Калiнiн- града, якi быў пастаўлены ў 2005 годзе па iнiцыятыве грамадскай арганiзацыi "Унукi Мюнхгаўзена". Гэта быў першы помнiк немцу ў Калiнiнградзе з таго моманту, як горад стаў расiйскiм. На адкрыццё скульптуры (аўтар — Георг Петау) прыехала шмат жыхароў Бадэнвердэра — радзiмы барона.

Дарэчы, рэальны Мюнхгаўзен пабываў у Кёнiгсбергу двойчы — у 1738 i 1750 гадах. Паводле версii "Унукаў Мюнхгаўзена", спыняўся ён у невялiкiм, падобным на замак будынку побач з Высокiм мостам. У 2004 годзе "ўнукi" ўстанавiлi там памятную дошку з надпiсам на рускай i нямяцкай мовах: "У гэтым доме 24 студзеня 1738 года проста не мог не жыць, не працаваць i не тварыць Iеранiм Карл Фрыдрых фон Мюнхгаўзен. Той самы".

I чаму б не паверыць (у духу самога барона), нягледзячы на вялiкiя сумненнi ў дакладнасцi гэтага факта, паколькi маставы дамок быў пабудаваны ў 1889 годзе, праз 150 гадоў пасля вiзiту Мюнгхаўзена ў Кёнiгсберг?

Паверым i мы. А яшчэ i сваю гiсторыю раскажам. Пра тое, што Мюнхгаўзен пакiнуў свае сляды i ... у Гродне. Ёсць версiя, што барон служыў тут у гусарскiм палку i менавiта на мясцовым матэрыяле пабудаваны многiя яго байкi. У прыватнасцi, эпiзод з канём, якi быў прывязаны за нейкую палку, а аказалася, калi сышоў снег, што ён вiсiць на вяршынi касцёльнай званiцы. Мо гэта была званiца касцёла бернардынцаў у Гродне?

Так, можна запярэчыць, што даты заснавання нiводнага з двух Гродзенскiх гусарскiх палкоў не супадаюць з перыядам жыцця Мюнхгаўзена. Аднак нельга не заўважыць i той факт, што легендарны барон жыў у адзiн час з яшчэ адной знакамiтай асобай, з роду Радзiвiлаў — гэта Пане Каханку. З iм было звязана шмат самых неверагодных гiсторый, прычым некаторыя з iх маюць аналогii i ў прыгодах Мюнхгаўзена. Напрыклад, пра разрэзанага ў баi напалам лiтоўскага каня, пярэдняя частка якога пайшла скубаць траўку, а задняя — пакрываць у акрузе кабыл. Альбо як барон (а ў нас Радзiвiл) так вылечыў амерыканскiм сродкам ад палысення каня, што той стаў кучаравым, а ў конюха, якi праводзiў гэта нацiранне жывёле, валасы павырасталi нават на далонях.

Наша даведка:

Iеранiм Карл Фрыдрых фон Мюнхгаўзен, нашчадак старажытнага нiжнесаксонскага роду, нарадзiўся ў 1720 годзе ў Бадэнвердэры ў сям’i палкоўнiка. У 1737 г. ад’язджае ў Расiю да маладога герцага Антона Ульрыха ў якасцi пажа. У наступным годзе ўдзельнiчае з герцагам у турэцкай кампанii. У 1739 г. паступае ў чыне карнета ў Браўншвейгскi кiрасiрскi полк, шэфам якога быў герцаг. У 1741 г., пасля прызначэння Антона Ульрыха генералiсiмусам, атрымлiвае чын паручнiка i камандаванне лейб-кампанiяй (першай, элiтнай ротай палка). Аднак у тым жа годзе яго блiскучую кар’еру спыняе пераварот, у вынiку якога была звергнута браўншвейгская фамiлiя. Нягледзячы на рэпутацыю ўзорнага афiцэра, чарговы чын (ротмiстра) Мюнхгаўзен атрымлiвае толькi ў 1750 годзе пасля шматлiкiх прашэнняў. Стаўшы ротмiстрам, ён бярэ гадавы водпуск "для выканання крайнiх i неабходных патрэбаў" (для падзелу братамi сямейных уладанняў) i едзе ў Бадэнвердэр. Затым двойчы працягвае водпуск i нарэшце пiша ў Ваенную калегiю прашэнне аб адстаўцы з прысваеннем за бездакорную службу чыну падпалкоўнiка. Атрымлiвае адказ, што прашэнне трэба падаць на месцы, але ў Расiю так i не едзе. У вынiку ў 1754 годзе яго звольнiлi як самавольна пакiнуўшага службу. Да канца жыцця Мюнхгаўзен падпiсваўся як "ротмiстр рускай службы". Гэта званне аказалася яму карысным падчас Сямiгадовай вайны, калi Бадэнвердэр занялi французы: афiцэр саюзнай iм армii быў вызвалены ад звязаных з акупацыяй пабораў i павiннасцяў.

Вiдавочна, гiсторыкам трэба будзе яшчэ папрацаваць над тэмай магчымай прысутнасцi барона Мюнхгаўзена ў Прынёманскiм краi. А таксама высветлiць, цi з’яўляўся Фердынанд Вiльгельм фон Мюнхгаўзен, якi пахаваны ў горадзе Глыбокае, сваяком барона. А вось тое, што ў чацвёртым эскадроне Гродзенскага гусарскага палка камандзiрам узвода некалькi месяцаў у 1838 годзе праслужыў Мiхаiл Лермантаў — факт бясспрэчны. Што нельга не адзначыць, калi турыстычны аўтобус праязджае па гродзенскай вулiцы, якая носiць яго iмя. Праўда, Лермантаў служыў не ў Гродне, а пад Ноўгарадам, дзе тады размяшчаўся полк. Але ж назва яго — Гродзенскi!

Дарэчы, з Гродзенскiм гусарскiм палком звязана i iмя генерала Мiхаiла Скобелева — выдатнага рускага палкаводца, вызвалiцеля Балгарыi ад турэцкага ярма, якi не прайграў нiводнай бiтвы, праявiўшы выключную храбрасць i высокае ваеннае майстэрства (у фiльме "Турэцкi гамбiт" — генерал Собалеў) . А напачатку сваёй вайсковай кар’еры ў 1864 годзе ён быў накiраваны ў лейб-гвардыi Гродзенскi гусарскi полк iмя героя Айчыннай вайны 1812 года генерала Якава Кульнева, дзе Скобелеву быў нададзены чын паручнiка. Ва ўспамiнах саслужыўцаў Мiхаiл Дзмiтрыевiч застаўся "сапраўдным джэнтльменам i лiхiм кавалерыйскiм афiцэрам".

У Гродзенскiм гусарскiм палку служылi i iншыя вядомыя людзi — генералы Мiкалай Астаф’еў, Карл Бюлер, Васiль Гурка, Мiхаiл Лорыс-Мелiкаў, Антон Энгельгарт, дзекабрыст Мiхаiл Лунiн.

Цiкава, што назву "Гродзенскi" ў розныя перыяды мелi два гусарскiя палкi. Першы быў сфармiраваны ў чэрвенi 1806 года ў Пскоўскай губернi i атрымаў баявое хрышчэнне ў студзенi 1807 года ў бiтве пад Прэйсiш-Эйлау. У зiмнюю кампанiю 1808-1809 гадоў гродзенскiя гусары здзейснiлi бяспрыкладны рэйд у Швецыю па лёдзе Батнiчнага залiва. Напачатку вайны 1812 года полк дзейнiчаў на Пецярбургскiм напрамку ў складзе першай армii Барклая дэ Толi. Гродзенскiя гусары насiлi мундзiры сiняга колеру i былi вядомы пад назвай "блакiтныя гусары". Заслугi палка ў гэтай вайне былi адзначаны дзвюма калектыўнымi ўзнагародамi: першая — сем сярэбраных трубаў з надпiсам "За отличие при поражении и изгнании неприятеля из пределов России 1812 года"; другая — знакi на кiверы з надпiсам "За отличие".

У лютым 1824 года гiстарычная назва палка была перададзена новай вайсковай часцi — лейб-гвардыi Гродзенскаму палку, якi быў сфармiраваны ў саставе чатырох эскадронаў i пешага рэзерва ў г. Седлец (Польшча). Пры гэтым нiжнiя чыны камплектавалiся з брунетаў з невялiкiмi бародкамi. А агульнай палкавой масцю коней была каракавая з некаторымi адрозненнямi. Напрыклад, у першым эскадроне конi былi чыста каракавыя, у другiм — каракавыя беланогiя, а ў трэцiм — каракавыя з зорачкай. Полк неаднойны мяняў сваю дыслакацыю, з чым, у прыватнасцi, i звязана служба Мiхаiла Лермантава ў Ноўгарадскай губернi. Заслугi палка таксама адзначаны сярэбранымi трубамi i, акрамя таго, георгiеўскiм штандарам "За отличие в турецкую войну 1877-78 гг.".

А стары Гродзенскi полк перайменавалi ў Клясцiцкi, што было вельмi незвычайна для расiйскай армii той эпохi. Гiсторык Клясцiцкага палка В. Цеханавецкi дае на гэты конт дзве версii. Першая: полк быў названы ў гонар бiтвы пад Клясцiцамi, дзе асаблiва вызначыўся i загiнуў яго слаўны шэф генерал-маёр Якаў Кульнеў. Другая: перайменаванне палка звязана з сустрэчай генерала Фёдара Рыдзiгера, якi стаў шэфам гродзенскiх гусараў пасля смерцi Я. Кульнева, з iмператарам Аляксандрам 1. Iмператар спытаў Рыдзiгера, цi было яму калi-небудзь страшна ў баi. Стары гусар адказаў: "Так, ваша вялiкасць. Адзiн раз, пад Клясцiцамi". Неўзабаве пасля гэтай сустрэчы i выйшаў Найвышэйшы Загад аб перайменаваннi Гродзенскага палка ў Клясцiцкi.

Абодва Гродзенскiя гусарскiя палкi былi расфармiраваныя ў 1918 годзе, але i сёння, на акцыях па гiстарычнай рэканструкцыi можна ўбачыць людзей у iх форменным адзеннi. У складзе адной маскоўскай ваенна-гiстарычнай групы — ротмiстр, карнет, унтэр-афiцэры, кадэты, валанцёр, трубач i, зразумела, палкавыя дамы. Прадметы абмундзiравання i амунiцыi гродзенскiх гусараў выраблены па ўзорах з музейных фондаў, усе прыёмы з шаблямi выконваюцца згодна з Iнструкцыямi 1837 года. А шоу-рэканструкцыя "Баль эпохi iмператара Аляксандра 1" праводзiцца на падставе архiўных дакументаў аб iмператарскiх балях.

Так i напрошваецца тэматычная экскурсiя "Аб гiсторыi вайсковай справы i знакамiтых людзях, якiя мелi да яе непасрэднае дачыненне". Прычым, не толькi што датычыцца гусарскiх палкоў, але i фартоў Гродзенскай крэпасцi, ДАКаў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна (так званай "лiнii Молатава").

I, зразумела, не забудзем нямецкага барона Мюнхгаўзена, рэальную асобу i лiтаратурнага персанажа. Чалавека, якi нават перад смерцю адпусцiў свой характэрны жарт: на пытанне служанкi, як ён пазбавiўся двух пальцаў на назе (адмарожаных у Расii), Мюнхгаўзен адказаў, што iх адкусiў на паляваннi белы мядзведзь. Нешта не верыцца, што барон абмежаваўся палётам на гарматным ядры над Кёнiгсбергам i не пабываў (калi не па справах вайсковай службы, то са сваiмi прыгодамi) у каралеўскiм горадзе Гродна.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi ў рэгiён прыязджаюць госцi для ўдзелу ў нейкiм мерапрыемстве, то iм часта прапануюць кароткую эскурсiю па гэтай тэрыторыi. Часу на знаёмства з гi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика