21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За падручнікi ў 2009/2010 годзе па-ранейшаму трэба будзе плацiць палову кошту

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За падручнікi ў 2009/2010 годзе па-ранейшаму трэба будзе плацiць палову кошту

За карыстанне падручнiкамi з грыфам "Дапушчана Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь" у 2009/2010 навучальным годзе неабходна будзе па-ранейшаму плацiць 50 працэнтаў кошту. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада Беларусi № 85 "Аб плаце за карыстанне падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi навучэнцамi i вучэбнымi дапаможнiкамi выхаванцамi ў 2009/2010 навучальным годзе", паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Саўмiна.

Ва ўпраўленнi сацыяльна-эканамiчнага развiцця Мiнiстэрства адукацыi адзначылi, што такi памер платы будзе спаганяцца з бацькоў або асобаў, што iх замяняюць, дзецi якiх навучаюцца ў 1—11-х класах устаноў адукацыi, што фiнансуюцца з рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў. У пералiк увайшлi агульнаадукацыйныя ўстановы, дзе ажыццяўляецца навучанне i выхаванне на І, II i III ступенях, ВНУ, дзе вядзецца падрыхтоўка навучэнцаў на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, дзяржаўныя вучылiшчы алiмпiйскага рэзерву (7—11-я класы), Беларускi дзяржаўны харэаграфiчны каледж (5—9-я класы). У вячэрнiх школах плата за падручнiкi можа спаганяцца як з бацькоў (або законных прадстаўнiкоў), так i ўносiцца самiмi навучэнцамi.

Толькi 25 працэнтаў ад кошту камплекта аплацяць за карыстанне падручнiкамi сем’i, у якiх выхоўваюцца трое i больш дзяцей дашкольнага i школьнага ўзросту.

Бацькам жа дашкольнiкаў (якiя наведваюць яслi-сад, дзiцячы сад, дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi, дзiцячы сад-школу) у 2009/2010 навучальным годзе давядзецца заплацiць поўны кошт за вучэбныя дапаможнiкi. У асноўным гэта сшыткi, у якiх дзецi малююць i пiшуць, таму выкарыстоўваць iх другi раз нельга.

Бацькi дзяцей, якiя навучаюцца ў спецыяльных установах адукацыi — дашкольных установах, спецыяльных агульнаадукацыйных школах, школах-iнтэрнатах, дапаможных школах i школах-iнтэрнатах, цэнтрах карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi, у спецыяльных школах закрытага тыпу, у санаторных школах-iнтэрнатах — плацiць за дапаможнiкi не будуць.

Як i раней, плата не будзе спаганяцца з бацькоў або асобаў, што iх замяняюць, у якiх ёсць дзецi з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, з сем’яў, у якiх адзiн або абодва бацькi iнвалiды I-II групы, з сем’яў ваеннаслужачых i прадстаўнiкоў органаў унутраных спраў або з сем’яў рабочых i служачых, якiя займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях у складзе савецкiх войскаў, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi службовых абавязкаў на тэрыторыi дзяржаў, дзе вялiся баявыя дзеяннi, а таксама сем’яў ваеннаслужачых, загiнулых у мiрны час пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы.

У Беларусi бясплатна прадастаўляюцца падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi дзецям-сiротам i дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, дзецям-iнвалiдам ва ўзросце да 18 гадоў, iнвалiдам з дзяцiнства, дзецям — выхаванцам устаноў дашкольнай адукацыi, якiя хварэюць на анкалагiчныя захворваннi або туберкулёз.

Сродкi, атрыманыя за карыстанне падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi, накiроўваюцца на фiнансаванне выдання i набыцця падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў для фонду школьных бiблiятэк.

Бацькi, якiя маюць права на вызваленне або знiжэнне платы, павiнны да 15 жнiўня падаць ва ўстанову адукацыi пiсьмовую заяву, у якой неабходна назваць падставу для гэтага.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За карыстанне падручнiкамi з грыфам "Дапушчана Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь" у 2009/2010 навучальным годзе неабходна будзе па-
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика