Энергабяспека ў тандэме
Энергабяспека ў тандэме
Старшыня Савета Рэспублiкi Барыс Батура паведамiў падчас сустрэчы з паслом Арменii ў Беларусi Алегам Есаянам, што пасяджэнне мiжпарламенцкай камiсii па супрацоўнiцтве дзвюх краiн адбудзецца ў пачатку лютага. У шэрагу пытанняў, якiя плануецца там абмеркаваць, — энергетычная бяспека Беларусi i Арменii. Паводле слоў спікера, гэта тэма не згубiла сваёй актуальнасцi. У гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве дзвюх краiн, на думку палiтыка, ёсць вялiкае поле для дзейнасцi: "Як з боку Арменii, так i з боку Беларусi магчымае павелiчэнне паставак па значным коле тавараў". Немалаважна i тое, што сярод парламентарыяў ёсць шмат кiраўнiкоў прадпрыемстваў — iх супрацоўнiцтва магло б паспрыяць росту ўзаемнага гандлю краiн. Кiраўнiк дыпмiсii ў сваю чаргу перадаў Б. Батуру запрашэнне кiраўнiка парламента Арменii зрабiць афiцыйны вiзiт у краiну. Зоя ВАРАНЦОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Савета Рэспублiкi Барыс Батура паведамiў падчас сустрэчы з паслом Арменii ў Беларусi Алегам Есаянам, што пасяджэнне мiжпарламенцкай камiсii п
|
|