21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэлеканал АНТ шукае самадзейныя калектывы...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэлеканал АНТ шукае самадзейныя калектывы...

Цiкава — колькi людзей марылi стаць прафесiйнымi артыстамi, але пайшлi па iншых жыццёвых шляхах? А колькi ўсё ж не забылiся на свае музычныя захапленнi i працягнулi iмi займацца — хоць бы ў якасцi хобi? Гэтым апошнiм выпадае цудоўны шанц паказаць сябе, свой талент — прычым на ўсю краiну. І не проста паказаць, а, калi пашанцуе, атрымаць i вялiкую суму грошай, i глядацкую любоў. Для гэтага варта звярнуць увагу на паведамленне, што тэлеканал АНТ абвяшчае Нацыянальны конкурс самадзейных калектываў "Песнi маёй краiны".

Творчая група АНТ ладзiць у 15 гарадах Беларусi кастынгi—праслухоўваннi, па вынiках якiх ад кожнага рэгiёна будуць адабраныя па 7 калектываў, i яшчэ 7 — ад Мiнска. Потым гэтыя калектывы возьмуць удзел у паўфiнале праекта, з якога ў фiнал трапяць толькi 2 творчыя адзiнкi ад кожнага рэгiёна (адзiн калектыў выберуць гледачы, адзiн — прафесiйнае журы). У фiнале, такiм чынам, апынецца 14 калектываў. А пераможцам праекта стане толькi адзiн, якому i дастанецца прыз ад тэлеканала АНТ — днямi кiраўнiцтва канала вызначылася, што прызам стане сума ў 50 мiльёнаў беларускiх рублёў.

Узяць удзел у праслухоўваннях можа любы аматарскi музычны самадзейны калектыў, якi выконвае арыгiнальную песню на беларускай мове. Абавязковыя ўмовы — удзельнiкам калектыву павiнна быць не менш як 18 гадоў, а ў iхнiм выступленнi ўлiчваецца наяўнасць рэжысуры i касцюмаў. Пры гэтым на кастынгу можна будзе выканаць толькi адзiн нумар працягласцю ў 3—5 хвiлiн. Прафесiяналы да конкурсу не дапускаюцца. Графiк кастынгаў выстаўлены наступны:

3 лютага — Лiда, 13 лютага — Магiлёў,

4 лютага — Гродна, 14 лютага — Орша,

5 лютага — Брэст, 15 лютага — Вiцебск,

6 лютага — Пiнск, 16 лютага — Наваполацк,

7 лютага — Баранавiчы, 17 лютага — Барысаў,

9 лютага — Гомель, 18 лютага — Салiгорск,

10 лютага — Мазыр, 21 лютага — Мiнск.

11 лютага — Бабруйск,

Пачатак усiх кастынгаў — а 15 гадзiне, пра месца iх правядзення можна даведацца на сайце www.оnt.bу у раздзеле "Праекты".

Iдэя, безумоўна, радуе. "А суддзi хто?" — зацiкавiлiся мы. Як расказала выканаўчы прадзюсар праекта Анжэлiна Мiкульская, канчатковае рашэнне на праслухоўваннi будзе прымаць прадзюсарская група тэлеканала, якую ўзначалiць Ягор Хрусталёў. Акрамя таго, на ўсiх этапах адбору будуць прысутнiчаць вядучыя праекта — Вольга Няфёдава i Алег Гарбуз. Кансультаваць праект "Песнi маёй краiны" будуць прафесiйныя музыканты i мовазнаўцы, якiя, у прыватнасцi, увойдуць у склад журы ў паўфiналах. "Наша задача — знайсцi не чысты фальклор, а яркiя таленты, каб нумары былi цiкавыя i з музычнага пункту гледжання, i па пастаноўцы, касцюмах i г.д.", — адзначыла Анжэлiна Мiкульская.

У эфiры праект "Песнi маёй краiны" з’явiцца на пачатку красавiка.

...а Прэзiдэнцкi аркестр — вакалiстаў

Задачу знайсцi новыя галасы для Прэзiдэнцкага аркестра Рэспублiкi Беларусь кiраўнiк краiны агучыў не так даўно — напрыканцы лiстапада мiнулага года падчас творчай справаздачы калектыву. I вось цяпер паспрабаваць свае сiлы ў барацьбе за гэтыя прэстыжныя i адказныя месцы салiстаў Прэзiдэнцкага аркестра зможа практычна кожны ахвотны. З тымi ўмовамi, праўда, што гэтыя ахвотныя — жыхары Беларусi ва ўзросце 18—30 гадоў, якiя маюць закончаную сярэднюю музычную адукацыю (або з’яўляюцца студэнтамi апошнiх курсаў музычных навучальных устаноў). Для праслухоўвання выканаўцам трэба падрыхтаваць дзве рознахарактарныя песнi пад фанаграму "мiнус 1". Падрабязную iнфармацыю пра ўмовы конкурсу можна даведацца на сайце www.оnt.bу, а таксама ў аддзелах культуры абласных выканкамаў.

Адбор кандыдатаў, арганiзаваны сумесна з тэлеканалам АНТ, пройдзе ў перыяд з 3 па 21 лютага ў 15 гарадах Беларусi — па тым жа графiку i нават у тых жа месцах, дзе адбудуцца праслухоўваннi самадзейных калектываў (гл. вышэй). Толькi на некалькi гадзiн раней — пачатак а 10-й ранiцы. Адзiнае выключэнне з прыведзенага спiсу — Мiнск, тут кастынг пройдзе 20 лютага ў памяшканнi Нацыянальнай школы прыгажосцi.

Якую колькасць кандыдатаў адбярэ журы на чале з кiраўнiком аркестра — галоўным дырыжорам Вiктарам Бабарыкiным — пакуль нiхто не загадвае, працэс усё-ткi творчы i непрадказальны. Але вядома, што ўсе адабраныя ўдзельнiкi возьмуць удзел у фiнальным канцэрце конкурсу — у Мiнску, у Палацы Рэспублiкi.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цiкава — колькi людзей марылi стаць прафесiйнымi артыстамi, але пайшлi па iншых жыццёвых шляхах? А колькi ўсё ж не забылiся на свае музычныя захапленн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика