21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаго не хапае фермерам?

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаго не хапае фермерам?

Няма такой работы ў полi, якую б не ўмеў Леанiд Парфянькоў. Нават самавучкай-садаводам у адным з калгасаў Гомельскага раёна ў свой час быў, а потым веды папоўнiў яшчэ на курсах у славутай Цiмiразеўскай акадэмii. З тых часоў засела ў яго галаве мара мець свой вялiкi-вялiкi, на многiх гектарах, сад. У савецкi перыяд такую плошчу зямельных угоддзяў iндывiдуалу, вядома ж, выдзелiць нiхто не меў права, а вось калi распаўся Савецкi Саюз i прыйшлi перамены, пачаўся фермерскi рух. Яго мара збылася.

Праўда, каб стаць на ногi ў новай справе, патрэбна было мець, як кажуць, першапачатковы капiтал. І ён у Парфянькова быў як у самага дбайнага гаспадара, якога, аднак, многiя сяляне лiчылi дзiваком. Маўляў, дзе вы бачылi чалавека, якi ўвесь прысядзiбны ўчастак засадзiў бы малiнай, не адвёўшы колькi сотак пад бульбу? Вось на той малiне Леанiд Мiкалаевiч i "выехаў", выгадна прадаўшы яе ў Гомелi, Чарнiгаве i Жлобiне.

Па заяве прыняць яго ў фермеры Парфянькову выдзелiлi 43 гектары спiсанага калгаснага саду, дзе ўзрост дрэваў перавалiў далёка за паўстагадовы. Зямля там не аралася, i карысць калгасу ад таго саду толькi i была як ад пашы для кароў. Дык вось, той сад фермер усёй сваёй сям’ёй, у якой тры сыны, разам з наёмнымi людзьмi i тэхнiкай выкарчоўваў ажно ў чатыры этапы, а выслабаненую ад саду мурожную зямлю пераворвалi i садзiлi-сеялi прапашныя культуры.

Надалей яму давялося пазмагацца за набыццё i дадатковай зямлi, якую не так проста, аказваецца, было выбiць. Але ўсё ж удалося. I хай сабе гэта зямля была са смеццевымi звалкамi, засiллем быльнягу-пустазелля, выпрацаванымi кар’ерамi з вадой, усюды быў наведзены парадак.

17 гадоў гаспадарыць фермерская сям’я Парфяньковых на зямлi. Сын Леанiд пасля заканчэння Полацкага ляснога тэхнiкума i Беларускага тэхналагiчнага iнстытута стаў лепшым памочнiкам бацькi. Другi сын Андрэй самастойна шчыруе на 25 гектарах фермерскай зямлi, хоць прасiў выдзелiць яму сто гектараў. Не далi. У Алега — таксама свая зямля. А ўсе яны разам — фермеры Парфяньковы, якiя да працы на зямлi прывучылi сваiх дзяцей.

Гаспадарка самога Леанiда Мiкалаевiча ўключае ў сябе 77 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, а гэта i сад, i агарод. Летась яна выйшла пераможцам сярод усiх фермераў Гомельшчыны па ўраджайнасцi бульбы i гароднiны: ажно 423 i 609 цэнтнераў з аднаго гектара адпаведна!

Фермер кажа, што гэта не мяжа. Ён марыць па-ранейшаму аб 400 гектарах зямлi, але, праўда, абяцаюць яму выдзелiць толькi 50 гектараў. Пастаянную працу ў яго на працягу пяцi гадоў маюць 25—30 чалавек, зiмой да iх далучаюцца да дзесяцi, а вясной — да 40 чалавек.

— I такiх дбайных, працавiтых i iнiцыятыўных гаспадароў у нашай абласной фермерскай асацыяцыi, — расказвае яе кiраўнiк кандыдат сельскагаспадарчых навук Мiхаiл Байда, — многа. Каму невядома ў рэспублiцы, напрыклад, прозвiшча Мiхаiла Рыгоравiча Шруба, якi "ўзяў на прычэп" цэлы калгас, што збанкруцiўся (гэта Жыткавiцкi раён). Паказчыкi яго гаспадаркi за мiнулы год па-сапраўднаму ўражваюць. Валавы збор збожжавых склаў 3024 тоны з 550-гектарнай плошчы (ураджайнасць — 55 цэнтнераў з гектара — першае месца сярод усiх фермераў вобласцi), агароднiны — 5250 тон, бульбы — 3976. I гэтак далей. Рэалiзацыя прадукцыi пацягнула на 6135 мiльёнаў рублёў. Сярэдняй зарплатай можа пахвалiцца далёка не кожны КСУП цi СВК — 977 407 рублёў!

А вазьмiце Савелiя Балаболава з Добрушскага раёна, чыя фермерская гаспадарка на абласной Дошцы гонару, Мiхаiла Пашука са Жлобiншчыны, Аляксандра Пiкузу з Мазыршчыны, якi разводзiць страусаў, Уладзiмiра Цыганкова з Акцябрскага, Юрыя Шпiлеўскага з Брагiнскага, Iгара Чарнушэвiча з Лоеўскага раёна i многiх iншых адданых сваёй справе фермераў.

— А наогул, Мiхаiл Лявонцьевiч, колькi на Гомельшчыне фермерскiх (сялянскiх) гаспадарак?

— На 1 студзеня гэтага года — 245. На два больш, чым было на такi ж перыяд летась. I яшчэ такiя лiчбы: летась утварылася 26 гаспадарак, а лiквiдавалася — 24.

Фермерскiя гаспадаркi ёсць у 20 раёнах з 21. Няма iх толькi на Нараўляншчыне. Найбольшая ж колькасць — у Гомельскiм (27), Жлобiнскiм i Рэчыцкiм (па 24), найменшая — у Брагiнскiм (3), Лельчыцкiм i Лоеўскiм (па 4). Калi гаварыць пра тое, на якiх плошчах яны шчыруюць, дык аказваецца, у iхнiм карыстаннi — 13 321 га сельгасугоддзяў, 9291 — ворыва, 3711 — лугоў, 319 — садоў, 261 — балот, 289 — сажалак. Пералiчанае складае 1,12 працэнта зямлi, якая апрацоўваецца. На адну фермерскую гаспадарку прыпадае 62,1 га зямлi ў сярэднiм. Больш за ўсё — у Жыткавiцкiм (254,7) i менш за ўсё — у Брагiнскiм раёне (11,3).

Вядома, што на Гомельшчыне летась намалочана больш за мiльён тон збожжа i ўнёсак фермерскiх гаспадарак у гэтай перамозе быў цалкам дастойным: рост у параўнаннi з папярэднiм годам на 21 працэнт.

А як з традыцыйным другiм хлебам, бульбай?

Аказваецца, яшчэ лепш. Вырашчана яе было 20 346 тон, а гэта — 9,3 працэнта ад агульнага здабытку. А па гароднiне — адпаведна 18 929 тон i 16 працэнтаў. Тут вал наогул павялiчыўся на 72 працэнты.

Старшыня асацыяцыi правёў невялiкi параўнальны аналiз аплаты падаткаў фермерамi вобласцi ў 2002 i 2008 гадах, калi яны мелi ў карыстаннi прыблiзна аднолькавую колькасць зямлi, дзе вырошчвалася сельгаспрадукцыя. Дык вось, калi падаткi сем гадоў таму складалi 376 мiльёнаў рублёў, дык летась — 1457,7 мiльёна. Рознiца ёсць? Ды яшчэ якая! Рост — у 3,9 раза. А гэта азначае, што, па логiцы рэчаў, фермеры павiнны былi атрымаць адэкватную бюджэтную падтрымку дзяржавы. Яна ж павялiчылася толькi ў 2,5 раза. Летась па розных праграмах фермерскiя гаспадаркi атрымалi ў лiзiнг 9 трактароў, тры аўтамабiлi МАЗ, камбайны для ўборкi збожжа i ягадных культур, а па льготным крэдыце набылi 17 трактароў, дзве дыскавыя бараны, млын, культыватар, паўпрычэп, раскiдвальнiк угнаенняў.

I тут вось што адметна. Калi для фермераў у пачатку мiнулага года Белаграпрамбанк выдзелiў па хадайнiцтву Мiнсельгасхарча льготны крэдыт пад два працэнты гадавых для набыцця айчыннай сельгастэхнiкi ў памеры 1080 мiльёнаў рублёў, дык было фактычна выдадзена iх толькi 709 430 747 рублёў, бо ў вераснi мiнiстэрства зняло 376 569 259 рублёў, уключаных у спiсы на льготныя крэдыты васьмi фермерскiм гаспадаркам. Такiм чынам, атрымалася, што ад намечанай сумы льготнага крэдыту яго засталося толькi 65 працэнтаў.

Далей. У рэспублiканскi бюджэт для фермераў вобласцi было закладзена 320 мiльёнаў рублёў для правядзення работ па першасным уладкаваннi гаспадарак. У мiнулыя гады гэтыя фiнансавыя сродкi асвойвалiся, а летась засталiся неасвоенымi. З-за таго, што iх выдзелiлi ў суме толькi 113 мiльёнаў (63,7 працэнта ад намечанага).

Варта таксама сказаць, што летась Мiхаiлу Байдзе давялося звяртацца да пракурора вобласцi з такiм пытаннем. Фермеры Лельчыцкага, Добрушскага, Калiнкавiцкага, Жлобiнскага i Рэчыцкага раёнаў для заканчэння палявых работ i падняцця зяблiва не атрымалi ад сваiх райсельгасхарчаў дызельнага палiва, якое было выдзелена ўсiм раёнам вобласцi згодна з Законам "Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы".

Фермеры вобласцi маюць на мэце сёлета не толькi замацаваць леташнiя поспехi, але i прымножыць iх. На ажыццяўленне такiх задум, мяркуюць яны, трэба, каб iм выдзялялiся крэдыты пад прымальныя працэнты. Каб фермерскiя гаспадаркi ўключалiся ў праграмы па будаўнiцтве i рэканструкцыi будынкаў i ў iншыя праграмы. Каб iм перадавалi пустыя будынкi i збудаваннi на прымальных умовах. Час пакончыць ужо з практыкай абдзялення iх матэрыяльна-тэхнiчнымi i фiнансавымi рэсурсамi, як гэтага патрабуе артыкул 3 вышэйназванага закона.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няма такой работы ў полi, якую б не ўмеў Леанiд Парфянькоў. Нават самавучкай-садаводам у адным з калгасаў Гомельскага раёна ў свой час быў, а потым ве
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика