...
...
Вадзiцель, прыцiснуты грузавiком, сам выклiкаў выратавальнiкаў. Ён пазванiў на нумар 101 i паведамiў, што на трасе Кобрын—Гомель падчас рамонту машыны на яго ўпаў грузавiк. Пiнскiя выратавальнiкi, што прыбылi па выклiку, выявiлi цягач DАF-360 i мужчыну, што ляжаў пад iм. Як высветлiлася, падчас рамонту машыны адбылося прасяданне грунту пад дамкратам, i вадзiцель апынуўся прыцiснутым да зямлi. На шчасце, ён змог скарыстацца мабiльным тэлефонам. Выратавальнiкi вызвалiлi вадзiцеля. Ад шпiталiзацыi ён адмовiўся. Грамадзянiн Лiтвы, якi кiраваў аўтацягнiком з прычэпам, памёр падчас руху па трасе Мiнск—Гродна. 36-гадоваму вадзiцелю, як мяркуецца, стала дрэнна, i ён пачаў знiжаць хуткасць. Следам ехалi "Аўдзi" i яшчэ адзiн аўтацягнiк. Легкавушка аказалася зацiснутая памiж грузавiкамi. Людзi не пацярпелi. Памерлага вадзiцеля, хутчэй за ўсё, падвяло сэрца. Адпачынак у Крыме гэтым летам падаражэе не менш чым на 15—20%, паведамляюць iнфармагенцтвы са спасылкай на заяву в.а. мiнiстра турызму i курортаў аўтаномнай рэспублiкi Марыны Слесаравай. Яна адзначыла, што сёлетняй зiмой попыт на пуцёўкi скарацiўся на 26 % у параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам. Гаспадары гатэляў i санаторыяў разумеюць, што больш высокiя цэны адаб’юцца на попыце, але iншага выбару ў iх няма — павялiчваецца плата за электраэнергiю, водазабеспячэнне, расце кошт арэнды зямлi. ПОЎНЫ АБЗАЦБрытанец, што спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, падаў у суд на шпiталь, дзе яго выратавалi. Мужчына прыняў за адзiн раз 100 таблетак i запiў iх ромам i колай, вырашыўшы звесцi рахункi з жыццём. Калi яго заўважылi жонка i дзецi, ён быў без дыхання. У бальнiцы пацярпеламу ўвялi дозу нейтралiзуючых лекаў i, хутчэй за ўсё, значна перавысiлi дозу, што выклiкала моцнае пашкоджанне правай рукi. Канечнасць стала цалкам недзеяздольнай, мужчыну не бяруць на працу нават дворнiкам. Ён патрабуе ад дактароў 180 тысяч долараў за прычынены ўрон. Калiнiнградскiя рыбакi, якiх у чацвер вечарам зносiла ветрам ад берагу на iльдзiне, здзiвiлi выратавальнiкаў незвычайнай просьбай: яны прапанавалi супрацоўнiкам МНС прыляцець пазней, таму што менавiта ў той час у iх пачаўся клёў, i iм нiяк нельга адысцi ад лункi. На льдзiне было 50 рыбакоў, для iх выратавання было накiравана тры судны на паветранай падушцы, два катары i верталёт Мi-8. Пасля таго, як рыбакоў знялi з небяспечнага лёду, з iмi правялi прафiлактычную гутарку, але выратавальнiкi ўпэўненыя: гэта наўрад цi дапаможа. Магiчнае слова "клёў" прымушае забываць на любую небяспеку. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпачынак у Крыме гэтым летам падаражэе не менш чым на 15—20%, паведамляюць iнфармагенцтвы са спасылкай на заяву в.а. мiнiстра турызму i курортаў аўта
|
|