21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЭФЕКТЫЎНЫЯ ЗАКОНЫ — ВАЖНЫ ФАКТАР УСТОЙЛІВАГА РАЗВIЦЦЯ

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЭФЕКТЫЎНЫЯ ЗАКОНЫ — ВАЖНЫ ФАКТАР УСТОЙЛІВАГА РАЗВIЦЦЯ

Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Андрэйчанкi У.П. на закрыццi другой сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання

Паважаныя дэпутаты! Паважаныя члены Урада, запрошаныя i журналiсты!

Другая сесiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання завяршае сваю работу.

Важнейшай падзеяй сесii стаў зварот Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi з Пасланнем да беларускага народа i Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Гэта першы зварот Кiраўнiка дзяржавы да Парламента чацвёртага склiкання, i пастаўленыя ў iм стратэгiчныя задачы сталi арыенцiрамi ва ўдасканаленнi ўсiх напрамкаў нашай дзейнасцi.

Асаблiвую ўвагу дэпутаты ўдзялялi павышэнню якасцi заканадаўчай работы, у тым лiку на стадыi падрыхтоўкi законапраектаў да iх унясення ў Палату прадстаўнiкоў. Больш вынiковым стала вывучэнне правапрымяняльнай практыкi. Прапанаваны шэраг заканадаўчых iнiцыятыў, накiраваных на павышэнне якасцi жыцця людзей.

Працягваўся пошук новых формаў узаемадзеяння з Саветам Рэспублiкi, Урадам, iншымi ўдзельнiкамi заканадаўчага працэсу, мясцовымi органамi ўлады. За перыяд сесii дэпутаты ў выбарчых акругах прынялi больш як 4,5 тысячы грамадзян, правялi амаль 900 сустрэч у працоўных калектывах, разгледзелi 4285 зваротаў.

У цэлым сесiя прайшла канструктыўна i па-дзелавому. Разгледжана 95 пытанняў. Прынята 35 законапраектаў у першым чытаннi, 27 — у другiм, 13 праектаў законаў аб ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў. Разгледжана 9 часовых дэкрэтаў Кiраўнiка дзяржавы.

Асноўныя намаганнi ў заканадаўчай сферы былi сканцэнтраваны на вырашэннi пытанняў прававога забеспячэння эканамiчнага развiцця.

У мэтах умацавання нацыянальнай грашова-крэдытнай сiстэмы прыняты папраўкi ў Банкаўскi кодэкс i ў Закон "Аб валютным рэгуляваннi i валютным кантролi", прызначаныя садзейнiчаць росту iнвестыцый i зберажэнняў.   У шэраг законаў унесены змяненнi, накiраваныя на рацыяналiзацыю бюджэтных адносiнаў, аптымiзацыю дзяржаўных расходаў, упарадкаванне фiнансавання бюджэтных арганiзацый. Вызначаны больш эфектыўны парадак фармiравання i выкарыстання каштоўнасцяў Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў, што дасць магчымасць павялiчыць даходы рэспублiканскага бюджэту ад выкарыстання i рэалiзацыi каштоўнасцяў фонду.

Значнае месца ў парадку дня сесii займалi пытаннi развiцця дзелавой актыўнасцi суб'ектаў гаспадарання. Гэта рашэннi аб удасканаленнi прававога забеспячэння дзейнасцi ўнiтарных прадпрыемстваў i гаспадарчых таварыстваў, аб адмене некаторых нормаў i актаў заканадаўства па пытаннях дзяржаўнай рэгiстрацыi i спынення дзейнасцi суб'ектаў гаспадарання, а таксама меры па ўзмацненнi абароны айчынных вытворцаў i стварэннi камфортных умоў для iнвестараў.

Неабходнасць удасканалення адносiнаў у галiне аховы i выкарыстання зямель запатрабавала карэкцiроўкi заканадаўства аб зямлi. Пры гэтым асаблiвая ўвага была нададзена сацыяльным аспектам развiцця зямельных адносiнаў, абароне правоў i законных iнтарэсаў землекарыстальнiкаў, спрашчэнню працэдуры афармлення правазасведчвальных дакументаў на зямельныя ўчасткi.

У кантэксце вырашэння задач па лiбералiзацыi эканомiкi адзначу прынятыя ў першым чытаннi законапраекты, накiраваныя на ўстараненне перашкодаў у сферы грамадзянскага абароту, упарадкаванне праваадносiнаў маёмаснага характару, спрашчэнне адмiнiстрацыйных працэдур пры правядзеннi дзяржаўнай экалагiчнай экспертызы, развiццё электроннага дакументаабароту, уключаючы электроннае дэклараванне.

У сферы дзяржаўнага будаўнiцтва самым значным, безумоўна, з'яўляецца прыняты ў першым чытаннi праект новага Закона аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi, якi накiраваны на павышэнне ролi мясцовых органаў улады ў вырашэннi задач устойлiвага i комплекснага развiцця рэгiёнаў. Сярод яго важнейшых навацый — магчымасць аб'яднання Саветаў дэпутатаў розных узроўняў у асацыяцыi i саюзы для эфектыўнага ажыццяўлення сваiх паўнамоцтваў. Гэта норма з'яўляецца крокам у напрамку гарманiзацыi нацыянальнага заканадаўства з палажэннямi Еўрапейскай хартыi аб мясцовым самакiраваннi.

У гэтым шэрагу трэба назваць i праект Закона "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь", нацэлены на рэалiзацыю прынцыпу судовай эканомii, аператыўнасцi судовага i выканаўчага вядзення па справах, а таксама абарону правоў i законных iнтарэсаў удзельнiкаў судаводства.

Пiльная ўвага ў ходзе сесii ўдзелена i блоку сацыяльных пытанняў.

Прыярытэтам тут было вырашэнне праблем маладога пакалення. Прыняты намi ў першым чытаннi праект Закона "Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палiтыкi" прызначаны не толькi замацаваць станоўчы вопыт, набыты ў гэтай сферы, але i зрабiць новы крок у павышэннi ролi моладзi ў грамадстве.

Прадаўжалася работа па заканадаўчым забеспячэннi канстытуцыйных правоў грамадзян на працу, адукацыю, ахову здароўя.

У галiне аховы працы асноўная ўвага была нададзена пытанням знiжэння рызык вытворчага траўматызму i прафесiйных захворванняў, пашырэння правоў работнiкаў у вырашэннi пытанняў, звязаных з забеспячэннем бяспечных умоў працы.

Прынятыя змяненнi i дапаўненнi ў некаторыя законы па пытаннях сацыяльнай абароны iнвалiдаў замацоўваюць сiстэму мераў па iнтэграцыi iнвалiдаў у грамадства i прадугледжваюць прывядзенне заканадаўства ў гэтай сферы ў адпаведнасць з нормамi мiжнароднага права.

Праведзена карэкцiроўка асобных аспектаў заканадаўства аб адукацыi, культуры i ахове здароўя. Асаблiва адзначу папраўкi, якiя павялiчваюць патрабаваннi да якасцi лекавых сродкаў i забяспечваюць iх большую даступнасць для жыхароў вёскi.

Рост трансгранiчнай мабiльнасцi беларускiх i замежных грамадзян абумовiў прыняцце законапраекта, накiраванага на рэалiзацыю канстытуцыйнага права нашых грамадзян свабодна пакiдаць Рэспублiку Беларусь i бесперашкодна вяртацца назад. Вядзецца работа па ўдакладненнi шэрагу прававых аспектаў знаходжання ў нашай краiне замежных грамадзян i асобаў без грамадзянства.

У цэнтры ўвагi дэпутацкага корпуса знаходзiлiся i пытаннi ўмацавання нацыянальнай бяспекi. Прадаўжалася работа па заканадаўчым забеспячэннi дзейнасцi Узброеных Сiлаў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях. Прыняты меры па ўзмацненнi аховы дзяржаўных сакрэтаў i iншай тайны, якая ахоўваецца законам.

Мэтанакiравана вырашалiся задачы па барацьбе з карупцыяй, бюракратызмам, iншымi антыграмадскiмi праявамi. Першы этап разгляду прайшоў законапраект, якi рэгулюе дэклараванне фiзiчнымi асобамi даходаў i маёмасцi. Вялiкi рэзананс мела абмеркаванне i прыняцце законапраектаў, накiраваных на выкараненне такiх сацыяльных пагроз, як п'янства, алкагалiзм, наркаманiя i таксiкаманiя. Хачу падкрэслiць, што гэта работа праводзiцца намi комплексна, прычым размова iдзе не толькi аб узмацненнi адказнасцi за правапарушэннi, але i аб стварэннi сiстэмы прэвентыўных мераў.

Прынцыповае значэнне маюць рашэннi, накiраваныя на гуманiзацыю крымiнальнага, крымiнальна-працэсуальнага i адмiнiстрацыйнага заканадаўства. У двух чытаннях прыняты законапраект, якi пашырае магчымасцi вызвалення ад крымiнальнай адказнасцi i назначэння альтэрнатыўных пазбаўленню волi вiдаў пакаранняў. Этап першага чытання прайшоў законапраект, у якiм прапануецца выключыць адмiнiстрацыйную адказнасць па 66 складах адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, а па 54 складах — знiзiць санкцыi. Як праяву акта гуманiзму трэба разглядаць i прыняцце праекта Закона "Аб амнiстыi ў сувязi з 65-годдзем вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў".

Актыўная работа праводзiлася па развiццi мiжнароднай дагаворна-прававой базы, якая характарызуецца шырокiм спектрам рэгулюемых пытанняў i сацыяльна-эканамiчнай значнасцю.

Дастаткова шчыльнай у перыяд сесii была мiжнародная праграма. Умацоўваючы сувязi з замежнымi калегамi як у двухбаковым, так i шматбаковым фарматах, дэпутаты прынялi ўдзел больш як у 70 мерапрыемствах.

У планавым парадку развiвалася супрацоўнiцтва ў рамках Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii, Мiжпарламенцкай Асамблеi Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва, Мiжпарламенцкай Асамблеi дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў i Парламенцкай Асамблеi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Беларускiя дэпутаты ўдзельнiчалi ў пасяджэннях пастаянных камiсiй, семiнарах, iншых мерапрыемствах. Важна адзначыць, што старшынства ў Мiжпарламенцкай Асамблеi ЕўрАзЭС перайшло да Рэспублiкi Беларусь.

У красавiку гэтага года беларуская парламенцкая дэлегацыя прыняла ўдзел у 120-й сесii Мiжпарламенцкага Саюза, якая прайшла ў г. Адыс-Абебе. У ходзе агульных дэбатаў па палiтычнай, эканамiчнай i сацыяльнай сiтуацыi ў свеце ў перыяд крызiсу наша дэлегацыя з улiкам вопыту Беларусi прапанавала меры па захаваннi стабiльнасцi на рынку працы, падтрыманнi дастойнага ўзроўню жыцця i забеспячэннi сацыяльнай абароны найменш абароненых груп насельнiцтва. Сярод удзельнiкаў сесii быў распаўсюджаны Зварот Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь да парламентаў дзяржаў — бакоў Кiёцкага пратакола аб паскарэннi ратыфiкацыi беларускай папраўкi да Дадатка "В" да Кiёцкага пратакола да Рамачнай канвенцыi ААН аб змяненнi клiмату.

Асаблiвасцю сесiйнага перыяду стала актывiзацыя дыялога з еўрапейскiмi парламенцкiмi структурамi, у першую чаргу з Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы. Праведзена вялiкая работа ў напрамку аднаўлення для Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь статусу "спецыяльна запрошанага" ў ПАСЕ.

Працягваўся актыўны дыялог з Парламенцкай Асамблеяй Чарнаморскага эканамiчнага супольнiцтва, Мiжпарламенцкай Асамблеяй праваслаўя, парламенцкай структурай Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы. Цяпер парламенцкая дэлегацыя Рэспублiкi Беларусь прымае ўдзел у 18-й штогадовай сесii Парламенцкай Асамблеi АБСЕ, якая праходзiць у сталiцы Лiтвы.

Трэба таксама адзначыць рост дынамiкi i пашырэнне геаграфii двухбаковых адносiнаў. Толькi за апошнiя тры месяцы ў Палаце прадстаўнiкоў прайшлi сустрэчы з парламентарыямi, палiтыкамi, дыпламатамi i грамадскiмi дзеячамi больш як з 20 краiн свету. Адбылiся вiзiты ў нашу краiну парламенцкiх дэлегацый Бахрэйна, В'етнама, Амана, Украiны, Францыi. З В'етнамам i Бахрэйнам падпiсаны пагадненнi аб мiжпарламенцкiм супрацоўнiцтве.

Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў у складзе парламенцкай дэлегацыi Беларусi наведалi Іран, удзельнiчалi ў мiжнародным назiраннi за выбарамi ў Парламент Малдовы.

Паважаныя дэпутаты! У мiжсесiйны перыяд нам неабходна забяспечыць якасную падрыхтоўку законапраектаў, якiя прайшлi стадыю першага чытання, да разгляду на асенняй сесii. Максiмум адказнасцi i самага цеснага кантакту з распрацоўшчыкамi запатрабуе праект Закона "Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2010 год". У пакеце з iм будзе разглядацца праект Асаблiвай часткi Падатковага кодэкса.

Яшчэ да ўнясення ў Палату прадстаўнiкоў дэпутаты ўключылiся ў распрацоўку праектаў новай рэдакцыi Жыллёвага кодэкса, Закона "Аб аграпрамысловай вытворчасцi", а таксама законапраектаў па ўдасканаленнi адносiнаў у сферах рынку каштоўных папер, фондавых бiржаў, банкаўскай i дэпазiтарнай дзейнасцi.

Плануецца ўнясенне прынцыпова новых законапраектаў "Аб ветэрынарыi" i "Аб псiхалагiчнай дапамозе", праекта новай рэдакцыi Закона "Аб аб'ектах, што знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы" i шэрагу iншых, працаваць над якiмi трэба пачынаць як мага раней.

Насычанай будзе i мiжнародная праграма. У нашых планах — удзел дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў у мiжнародным назiраннi за выбарамi Прэзiдэнта Кыргызскай Рэспублiкi.

Чакаюцца вiзiты ў Рэспублiку Беларусь дэлегацыi Паўночнага Савета, парламенцкiх дэлегацый Эстонii i Сiрыi.

Будзе праводзiцца падрыхтоўка вiзiтаў дэлегацый Азербайджана, Арменii i, магчыма, iншых краiн, а таксама прапрацоўка шэрагу вiзiтаў беларускiх парламенцкiх дэлегацый у краiны Азii i Лацiнскай Амерыкi.

Самую вялiкую ўвагу трэба ўдзялiць пытанням, звязаным з правядзеннем у нашай краiне выязных пасяджэнняў трох пастаянных камiсiй Мiжпарламенцкай Асамблеi ЕўрАзЭС, а таксама пасяджэння Пастаяннай камiсii Парламенцкай Асамблеi АДКБ па пытаннях абароны i бяспекi.

Наперадзе падрыхтоўка да 121-й Асамблеi Мiжпарламенцкага Саюза i пасяджэння Парламенцкай Асамблеi Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы, а таксама да мерапрыемстваў, якiя праводзяцца пад эгiдай Паўночнага Савета.

На заканчэнне, паважаныя калегi, дазвольце падзякаваць вам за плённую працу i павiншаваць усiх прысутных з надыходзячым святам — Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця i новых здзяйсненняў на карысць Радзiмы!

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Андрэйчанкi У.П. на закрыццi другой сесii Палаты прадстаўнiкоў На
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика